ВАКАНСІІ ў сістэме адукацыі
Select messages from # through #
[Print]
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »  :| |:
Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя
#61:  Аўтар: Weranika, Адкуль: Minsk, "Захад" ПаведамленнеДададзена: 26.09.12 23:59

Саня пісаў(-ла):
У беларускамоўную групу 314-га садка, вул. Багдановіча 68а, т.(017) 334-25-61, 334-50-25, патрэбны выхавацель, прынамсі на год. Адукацыя педагагічная (не абавязкова дашкольная).

Каб я была выхавацелькай і шукала адпаведную працу я б хацела там працаваць. Раю! У садку вельмі харошая атмасфера. У першую чаргу, відаць, дзякуючы загадчыцы садка - разумная, спакойная, добрая, інтэлегентная, прыязная жанчына. Побач з ёю вельмі добра сябе пачуваеш - такім проста мацярынскім клопатам ахутвае. Вельмі прыемна камунікаваць з ёю. І ў садку вельмі добра наладжаны камунікацыі з работнікамі. Відаць, што іх там паважаюць, лічацца з іх меркаваннямі. Відаць, што і персанал загадчыца вельмі дбайна падбірае. І хаця садок рускамоўны, за выняткам 2-х групак, але ж ты з загадчыцай па-беларуску размаўляеш і яна з табой. Выхавацелька нязмушана размаўляе, нават у нянечкі няблага атрымліваецца.


#62:  Аўтар: Nika, Адкуль: Менск, Чырвоны Бор ПаведамленнеДададзена: 30.09.12 0:00

          
Міхась пісаў(-ла):
У гімназіі №4 няма настаўніка музыкі для 1-2 класаў, як варыянт - толькі для 1-х класаў.
Мо хто б з белмоўных ахвяраваўся, ды й факультатыўна гурток які культуральны меў.

Дарэчы, ужо зьявілася такая настаўніца, але па-беларуску нават не спрабуе. Дзіця не задаволенае ні на ёту.


#63:  Аўтар: Alona LonTre, Адкуль: Цэнтральны раён, Менск ПаведамленнеДададзена: 12.03.13 8:22

          
Weranika пісаў(-ла):
Саня пісаў(-ла):
У беларускамоўную групу 314-га садка, вул. Багдановіча 68а, т.(017) 334-25-61, 334-50-25, патрэбны выхавацель, прынамсі на год. Адукацыя педагагічная (не абавязкова дашкольная).

Каб я была выхавацелькай і шукала адпаведную працу я б хацела там працаваць. Раю! У садку вельмі харошая атмасфера. У першую чаргу, відаць, дзякуючы загадчыцы садка - разумная, спакойная, добрая, інтэлегентная, прыязная жанчына. Побач з ёю вельмі добра сябе пачуваеш - такім проста мацярынскім клопатам ахутвае. Вельмі прыемна камунікаваць з ёю. І ў садку вельмі добра наладжаны камунікацыі з работнікамі. Відаць, што іх там паважаюць, лічацца з іх меркаваннямі. Відаць, што і персанал загадчыца вельмі дбайна падбірае. І хаця садок рускамоўны, за выняткам 2-х групак, але ж ты з загадчыцай па-беларуску размаўляеш і яна з табой. Выхавацелька нязмушана размаўляе, нават у нянечкі няблага атрымліваецца.


+1. І дзеткамі наша выхавацелька задаволеная (цьху-цьху-цьху), кажа, групка добрая падабралася, кемлівая й вясёлая. Толькі адной ёй працаваць (як выхавацельцы), канешне, цяжка.


#64:  Аўтар: Nika, Адкуль: Менск, Чырвоны Бор ПаведамленнеДададзена: 20.08.13 10:44

САДОК №314 мае вялізны спіс вакансіяў, у тым ліку і выхавацелькі для БМ-групкі

#65:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 26.08.13 12:35

Палац дзяцей і моладзі шукае лабаранта ў лабараторыю радыёэлектронікі і трэнера па шахматах: http://mddm.org/ (пра вакансіі ў самым нізе)

#66:  Аўтар: Дзядова СьвятланаПаведамленнеДададзена: 26.08.13 16:32

23-й гімназіі патрабуецца настаўнік пачатковых клясаў (4-ы кляс)

#67:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 26.08.13 20:01

Дзядова Сьвятлана, адкуль інфармацыя? У клас з кітайскай ці з ангельскай мовай? На сайце гімназіі http://gymn23.minsk.edu.by/main.aspx?guid=3593 у ячэйках 4-ых класаў указаныя прозвішчы

#68:  Аўтар: Дзядова СьвятланаПаведамленнеДададзена: 27.08.13 12:40

Інфармацыя ад Галіны Сафронаўны з просьбай пашукаць настаўніка (ад панядзелка 26.08.2013). Які дакладна клас - не пыталася.

#69:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 28.08.13 23:01

Гмназія №8 шукае настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў 7-8 класы.

#70:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 3.09.14 12:48

У групу падоўжанага дня для дагляду першакласнікаў Гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання патрабуецца выхавальніца.
Месца працы: вул. Якуба Коласа, 25/3 (першыя класы змяшчаюцца на базе дзіцячага садка № 156). Працягласць працы: з 12.00 да 18.30 (0,93 стаўкі).
Патрабаванні: сярэдняя спецыяльная педагагічная альбо вышэйшая адукацыя, валоданне беларускай мовай.
Звяртацца да загадчыцы дзіцячага садка № 156 (т. 292-31-12), Ірына Сяргееўна.


#71:  Аўтар: IrynkaПаведамленнеДададзена: 10.11.14 18:52

Прывітанне! Есць жаданне падпрацаваць няняй. З 9.30 да 15. 30. З вопыту- гадаванне ўласнага дзіценка. +375445301203

#72:  Аўтар: ksysh_ka, Адкуль: Mensk ПаведамленнеДададзена: 10.11.14 22:35

Irynka, які раён/мікрараён, якая аплата? Можна цыдулкай.

#73:  Аўтар: Luba, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 10.11.14 23:13

Ірынка, мне цікава. Можна нават з Вашым дзіцём, але ў нас дома. Жыву ў Цэнтральным р-н. заўтра Вам патэлефаную.

#74:  Аўтар: Nika, Адкуль: Менск, Чырвоны Бор ПаведамленнеДададзена: 23.08.15 21:37

У беларускамоўную групу №7 314-га садка, вул. Багдановіча 68а, т.(017) 334-25-61, 334-50-25, патрэбная нянечка. У групцы сёлета набраныя дзеткі 3-4 год.

#75:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 29.08.17 14:19

Настаўнік матэматыкі 1 ці вышэйшай катэгорыі з выдатнай беларускай мовай патрэбны ў сталічную Гімназію №23.
Звяртацца да дырэктара:
220005, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 45
Тэл/факс: 284-47-62
E-mail: gymn23@minsk.edu.by




Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6  наступная »  :| |:
Старонка 5 з 6.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group