Беларускамоўная рознаўзроставая група ў Першамайскім раёне
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя
#1: Беларускамоўная рознаўзроставая група ў Першамайскім раёне Аўтар: maceiПаведамленнеДададзена: 16.02.18 20:47

Прывітанне!

Для стварэння беларускамоўнай рознаўзроставай групы ў Першамайскім раёне горада Мінска шукаем бацькоў, чые дзеці з верасня 2018г. збіраюцца ў садок.

Для адкрыцця рознаўзроставай групы патрэбна набраць не меньш за 15 дзетак (а лепей больш). Запісваем дзяцей ад 2 да 6 гадоў (усіх). Па выніках будзе бачна, атрымаецца ў нас 1 рознаўзроставая група, ці 1 ясельная і 1 рознаўзроставая.

У якасці базы разглядаем садкі № 46 (Рагачоўская 10а), 147 ( Акадэміка Высоцкага, 7), 160( Мяржынскага, 8а), 190 (Валгаградская, 65а), 313 (Незалежнасці, 137А), 508 (Русіянава 13, к4), 548 ( Гарадзецкая, 56), 552 (Шафарнянская, 8 ), але гарантый, што патрапім менавіта ў адзін з іх няма.

Важна! Трэба мець хоць якую чаргу на садок у Адміністрацыі Першамайскага раёна, калі няма - збегаць запісацца (“Адно акно” г. Мінск, пер К.Чорнага 5, мець пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні дзіця).

Усіх зацікаўленых прашу звяртацца:
(029)260-05-03 (мтс) Viber;
(025)714-76-28 (Life)
dliaolgi@tut.by
Вольга




Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group