Мова Нанова Дзеткам
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя
#1: Мова Нанова Дзеткам Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 26.08.17 16:56

У нядзелю, 3 верасня, пачынаюцца заняткі Мова Нанова Дзеткам

Бясплатныя сямейныя развіццёва-забаўляльныя курсы беларускай мовы працуюць у Мінску чацвёрты год.

Запрашаюцца дзеткі ад 4 да 10 год разам з бацькамі. Стартавы ўзровень мовы значэння не мае, галоўнае - гэта жаданне навучыцца.

Мэта курсаў – даць нагоду дзецям і дарослым пагаварыць пра ўсё на свеце, пасваволіць і пазабаўляцца па-беларуску. Праграма складаецца з аўтарскіх матэрыялаў. Тэмы розныя: Ветлівасць, Вада, Марафон, Антарктыда, Сяброўства, Здароўе і інш. Працягласць занятку - 45 хвілін.

Заняткі праводзіць мама чацвярых дзетак, пісьменніца і лекар Алена Церашкова. Ёй дапамагаюць розныя цікавыя госці.

Першы занятак у нядзелю, 3 верасня, у 12:00 у кавярні “Грай” на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 33 (акурат насупраць Палаца Рэспублікі, у пяці хвілінах хады ад станцыі метро “Кастрычніцкая”). А калі гэтым разам у вас не атрымліваецца – то ў любую іншую нядзелю.

Школьная форма і дзённікі – не патрэбныя Міргаю

Кантактная асоба - Алена Церашкова, тэл. +37529 140 94 08


#2:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 15.09.17 22:29

Мы схадзілі. Увогуле нядрэнна. Але заняткі ўсё ж для дзетак пасля 5 гадоў. Нам толькі 3 і вельмі важка сядзець і доўга ўспрымаць інфармацыю. Так што ў каго яшчэ дзеткі маленькія лепш пашукаць развіваючыя гурткі для маленькіх

#3:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 20.09.17 15:24

          
Mikolay пісаў(-ла):
Мы схадзілі. Увогуле нядрэнна. Але заняткі ўсё ж для дзетак пасля 5 гадоў. Нам толькі 3 і вельмі важка сядзець і доўга ўспрымаць інфармацыю. Так што ў каго яшчэ дзеткі маленькія лепш пашукаць развіваючыя гурткі для маленькіх

Можа быць. Выбраць гурток для маленькіх можна тут: http://dzietki.by/article/cms_view_article.php?aid=6334




Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group