Ноч кажаноў 8 верасня
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Навіны
#1: Ноч кажаноў 8 верасня Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 26.08.17 13:47

Запрашаем сустрэць восень з кажанамі ў дворыку Нацыянальнага гiстарычнага музея (Менск, вул. К. Маркса, 12) з 18 да 22 гадзінаў.
Уваход вольны!
Вы даведаецеся, хто такіе кажаны, якія віды жывуць у Беларусі, што ім пагражае. Мы раскажам, што рабіць, калі кажан раптам стаў вашым суседам, а таксама як зрабіць ім домік.
Дзеці і дарослыя змогуць зрабіць свайго кажана і забраць дадому як сувенір. Таксама АПБ прапануе інфармацыйныя матэрыялы, каб далей несці веды пра кажаноў.
Разынкай вечару стане кажан-квэст ад The Best Quest, прысвечаны крылатым героям мерапрыемства! Хто здолее прайсці — стане не толькі кажаназнаўцам, але і атрымае прыемныя падарункі.
http://www.ptushki.org/info/press/item/20416.html



.jpg

.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  144.81 KB
 Праглядаў:  119





Нашыя дзеткі -> Навіны


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group