Шахматны дом
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя
#1: Шахматны дом Аўтар: ВіктарПаведамленнеДададзена: 8.08.17 0:42

У канцы жніўня свае дзверы для наведвальнікаў адкрывае клуб Шахматны дом.
Гэта будзе клуб, у якім выдатныя трэнеры будуць узрошчваць будучыню беларускіх шахмат.
Таксама гэта будзе ледзь не адзінае месца пад дахам, куды можна проста завітаць увечары і пад кубачак кавы ці гарбаты пагуляць ва ўлюбёную гульню з сябрамі ці аднадумцамі.

У нас будзе функцыянаваць дзве беларускамоўныя групы! Заняткі буду весці я, Віктар Барскі, трэнер з 4-гадовым досведам працы.
Расклад можна паглядзець тут: Расклад і кошты

Пытанні можаце задаваць тут ці па тэлефонах:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)


#2:  Аўтар: karlson4ykПаведамленнеДададзена: 19.08.17 11:46

Віктар, а ў школе шахмат ФІДЭ больш ня будзе заняткаў па-беларуску?

#3:  Аўтар: ВіктарПаведамленнеДададзена: 19.08.17 23:23

karlson4yk, у Школе шахмат будзе дзейнічаць мая беларускамоўная група другога году навучання.

#4:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 29.08.17 15:39

Віктар, падкажыце, калі ласка, з якога па які ўзрост прымаюцца дзеці? Ці ёсць для старэйшых дзяцей групы пачатковага ўзроўню? Калі плануецца пачатак заняткаў? Як доўга цягнецца занятак? Прыблізна ў які час яны будуць адбывацца?Якога парадку кошт?
(Інфармацыя патрэбныя для карэктанага адлюстравання на першай старонцы)


#5:  Аўтар: ВіктарПаведамленнеДададзена: 30.08.17 13:27

Kryscina, у дзіцячыя групы прымаем з 5 да 12 гадоў. Старэйшых можам узяць у дарослую пачатковую групу.
Заняткі цягнуцца 1 ці 1,5 гадзіны ў залежнасці ад групы.
Першы занятак - 11га верасня.
Расклад беларускамоўных групаў:
Пн, пт: 19:00-20:30
Пн, пт: 9:00-10:30
Гэтыя групы каштуюць 60 рублёў за месяц. У верасні дзейнічае зніжка 50%.

Поўны расклад можна паглядзець тут: http://chesshouse.by/be/schedule-and-prices




Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group