Шукаю кампаніі ў Мінску ў першай палове ліпеня
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца!
#1: Шукаю кампаніі ў Мінску ў першай палове ліпеня Аўтар: НадзейкаПаведамленнеДададзена: 12.06.17 22:06

Вітаю, шаноўныя бацькі і дзеткі!

Я з Мінска, але ўжо амаль 20 гадоў жыву за граніцай, зараз ў Нямеччыне каля Франкфурта. Буду ў Мінску ў першай палове ліпеня (дакладна з 3-га па 16-га). Буду з дачкой Ларысай, якой 3 гады. Дачку спрабую выхоўваць па-беларуску, але, ўлічваючы дамінацыю нямецкай мовы (тата - немец і садзік па-нямецку), за мову змагаемся як можам. Пакуль што дачка амаль ўсе разумее, але па-беларуску кажа не шмат. Спрабую шмат чытаць, глядзець мульцікі, але "жывой" камунікацыі, асабліва з іншымі дзецьмі, у нас амаль няма. Вось і хачу скарыстацца побытам на Радзіме каб "акунуць" дачку, па магчымасці, у беларускамоўнае асяроддзе.

Скажыце, калі ласка, хто з вас, асабліва з тых, хто з дзеткамі 2-5 гадоў (але не толькі!), будзе ў гэты час у Мінску і жадае пазнаеміцца, сустрэцца, можа на пікнік куды з'ездзіць ці ў тэатр схадзіць ці што іншае (буду ўдзячна за любыя прапановы)?

А можа вы ведаеце, што цікавае робіцца для такіх маленькіх дзетак у горадзе? А можа хто есць тут з Бабруйску, бо таксама туды пад'еду ў пэўны момант?

Вялікі дзякуй! Спадзяюся, да сустэчы! Сьмешка


Апошні раз рэдагавалася: Надзейка (13.06.17 14:24), усяго рэдагавалася 1 разоў


#2:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 13.06.17 12:25

Вітаю. У нас дачцы (Алесе) 2,5 гады і сыну (Мірону) 8 мес. Мы з жонкай таксама прыкладаем намаганні каб выхаваць іх на мове. Алеська на мове ўсё разумее. Гаворыць таксама на мове, хоць зрэдку і ўстаўляе рускія словы. На жаль не ўсе словы яшчэ выразна кажа. Калі хаціце можам разам пагуляць. Мы ва Уруччы жывем і там ёсць вялікі парк, дзе мы гуляем.

Як надумаеце тэлефануйце або пішыце

Мікола 80291879882


#3:  Аўтар: НадзейкаПаведамленнеДададзена: 13.06.17 14:22

Мікола, вялікі дзякуй, супер! З задавальненнем! Патэлефаную як прыеду. Мы будзем жыць каля гатэлю Спадарожнік, але да Уручча даедзем без праблемаў Сьмешка

#4:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 13.06.17 15:00

Добра. Калі я не буду браць тэлефон можаце маёй жонцы набіраць.

8023292458 Ганна Сьмешка


#5:  Аўтар: Volh@ПаведамленнеДададзена: 24.06.17 5:04

Прывітанне!
З задавальненнем да вас далучымся на прагулку ва Ўруччы) Маей Адэльцы 1,9. Калі пажадаеце, можаце прыехаць да нас у Калодзішчы, але спатрэбіцца аўтамабіль, транспарт да нас не даязджае))


#6:  Аўтар: НадзейкаПаведамленнеДададзена: 25.06.17 20:40

Прывітанне! Сьмешка З вялікім задавальненнем! На жаль транспарта няма, таму можа сапраўды лепш ва Ўруччы ці ў іншым мейсцы ў горадзе, дзе Вам зручней. Калі ласка, дашліце Вашыя кантакты цыдулкай - я патэлефаную праз тыдзень як прыеду. Вялікі дзякуй і да сустрэчы!



Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца!


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group