Цэнтр ранняга развіцця па-беларуску (Уручча)
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя
#1: Цэнтр ранняга развіцця па-беларуску (Уручча) Аўтар: maceiПаведамленнеДададзена: 19.04.17 22:40

У цэнтры творчасці і развіцця "Мельница", што ля ст.м. Уручча, арганізуюцца беларускамоўныя заняткі "Маманяты". Для пачатку заняткаў неабходна набраць групу з 6 чалавек, 2 ужо запісаліся. Усіх жадаючых запрашаю далучыцца.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце цэнтра.


#2:  Аўтар: maceiПаведамленнеДададзена: 20.04.17 11:40

Вось тут можна пачытаць падрабязней. http://melnica-centr.by/course/dlya-detej/mamanyaty/

#3:  Аўтар: гануля-мамуля, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 1.08.17 13:40

Нам было б цікава. Але там, здаецца, кошты немалыя?

#4:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 2.08.17 22:27

А вы нікуды не ходзіце? Мы таксама ў гэтым раёне жывем, але здаецца яны прыпынілі набор. Там трэба пэўная колькасць дзетак прыблізна аднолькавага ўзроста. Але калі здойдзем 5 або 6 жадаючых думаю што такіе курсы арганізуюць. У вас дарэчы малодшы ходзіць у садок? Мы вось толькі плануем з верасня аддаваць

#5:  Аўтар: гануля-мамуля, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 3.08.17 12:20

Малодшы ў 314 аформлены, але той год ня здолеў хадзіць. Будзем спрабаваць ізноў пачынаць у хуткім часе

#6:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 3.08.17 15:08

А вы ў якім раёне жывеце? Мы ва Уруччы жывем

#7:  Аўтар: гануля-мамуля, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 3.08.17 15:35

Так, ва Уруччы, на Шугаева

#8:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 3.08.17 22:29

Дык мы з вамі амаль суседзі. Мы на ложынскай. Можам разам пагуляць, калі ёсць жаданне. Мы з ранку гуляем гадзін да 12 або да першай і пасля 6, калі дачка прачынаецца

#9:  Аўтар: гануля-мамуля, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 4.08.17 0:59

Дзякуй за прапанову, зараз дзеці ў вёсцы жывуць

#10:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 4.08.17 9:05

Сьмешка

#11:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 4.08.17 11:24

Шкада. Беларускамоўных дзетак паблізу небагата. А кампанія дзеткам патрэбна. Можа як вернецеся і будзе вольны час мы з задавальненнем складзеннем кампанію

#12:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 29.08.17 22:15

Спадарства, ва Уруччы плануецца адкрыцце развіваючага гуртка для маленькіх. Вядучы В. Дранько-майсюк. Каб група пачала функцыянаваць патрэбна не меньш за чатырох дзетак. У нас дачка алеся 2 гады і 10 месяцаў. У суботу плануецца арганізацыйны сход. Далучайцеся. Месца добрае, ад мятро 100 метраў, так што дабірацца на мятро зручна.

#13:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 29.08.17 23:31

          
Mikolay пісаў(-ла):
Спадарства, ва Уруччы плануецца адкрыцце развіваючага гуртка для маленькіх. Вядучы В. Дранько-майсюк. Каб група пачала функцыянаваць патрэбна не меньш за чатырох дзетак. У нас дачка алеся 2 гады і 10 месяцаў. У суботу плануецца арганізацыйны сход. Далучайцеся. Месца добрае, ад мятро 100 метраў, так што дабірацца на мятро зручна.

Сёння размаўляла з кіраўніцай Млына. Яна сказала, што заняткі па-беларуску не плануюцца.
У той жа час, Васіль працягвае разглядаць супрацоўніцтва з імі як варыянт. Але дамоўленасці пакуль няма. Што дакладна, дык гэта тое, што тэатральныя заняткі з Васілём пачнуцца на базе Гімназіі №23, але для дзетак школьнага веку.

Для зусім маленькіх (2-3 гады) рэкамендую цудоўнае Сонейка ў Палацы дзяцей і моладзі на Старавільнскім тракце, як раз завяршаецца набор. Кошты вельмі гуманныя.


#14:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 31.08.17 16:13

Размаўляў сёння з педагогам-арганізатарам з палаца дзяцей і моладзі. Святлана Мікалаеўна тэл. 80293079537. Заняткі непасрэдна будуць у палацы, час - серада ў 18.00. Ёсць магчымасць яшчэ магчымасць перанесці на панядзелак на 12 гадзін. Працягласць заняткаў - 35 хлівін. Кошт - 24 р. за месяц. Мінімальная колькасць дзетак, неабходная для адкрыцця групкі - 6 дзетак.

#15:  Аўтар: Mikolay, Адкуль: Мінск ПаведамленнеДададзена: 14.09.17 13:47

У чацвер, 21 верасня ў дзіцячым цэнтры Млын каля станцыі метро Уручча а 18 гадзіне распачынаюцца заняткі беларускамоўнага развіваючага гуртка для дзетак 2-3 год. Вядучы - Васіль Данько Майсюк. На сённяшні дзень ёсць 3-4 дзіцяткі. Далучайцеся спадарства.



Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group