Беларускія мультфільмы Міхала Тумелі
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV
#1: Беларускія мультфільмы Міхала Тумелі Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 31.01.13 14:57

Кожную суботу лютага-2013 ў Музеі гісторыі беларускага кіно ад 15:00 да 16:40 у рэжыме non-stop будуць паказваць мультфільмы Міхала Тумелі. Маляваныя, лялечныя, пясочныя, у выцінанцы. У тым ліку па-беларуску.

Вось праграма мульт-марафона: http://cinema.museum.by/be/node/33090

Вось, напрыклад, мультфільм "Выцінанка-выразанка" http://video.mail.ru/mail/helga13111970/_myvideo/49.html

"Як служыў жа я ў пана": http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=11496&sn_cat=4

"Беларускія прымаўкі": http://vkl.name/showthread.php?t=303

Пра Міхала Тумелю: http://www.zvyazda.minsk.by/ru/issue/article.php?id=83285

У музеі мне пасакрэце паведамілі, што 16 ці 23-га перад паказам мультфільмаў адбудзецца сустрэца з самім Міхалам Тумелем! Больш дакладна затэлефануюць пазней, то і я тады адпішуся.

Квіток на дзіцё - 2,5 тыс., на дарослага - 3,5 тыс. руб.


#2:  Аўтар: ЭдуардПаведамленнеДададзена: 12.04.18 2:09

Вітаю, спадары і спадарыні! Мяне завуць Эдуард. Я з'яўляюся прадстаўніком грамадскага аб'яднання "Кінакіпа", якое займаецца пошукам рэдкіх, рарытэтных перакладаў да іншамоўных фільмаў і мультфільмаў, праводзіць рэстаўрацыю і робіць іх здабыткам грамдскасці. Трапіўшы на ваш сайт, у некаторых тэмах я заўважыў, што многія з карыстальнікаў маюць якраз такія пераклады (як на касетах, так і на дысках). Я канешне разумею, што з часу іх узгадвання тут прайшло каля 10 гадоў, але ўсе ж спадзяюся што нехта яшчэ застаўся "у жывых" і зможа звязацца са мною. Зрабіць гэта можна праз паведамленні на гэтым сайце, а таксама у такіх сацсетках як УКантакце (https://vk.com/edward_valentson) і Фэйсбук (https://www.facebook.com/edwardsemashko), або па тэлефоне (029) 85-41-896 (МТС, Вайбер). Сьмешка



Нашыя дзеткі -> Кіно, музыка і TV


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group