Як падрыхтаваць вінаград да зімы?
Select messages from # through #
[Print]

Нашыя дзеткі -> Хатняе
#1: Як падрыхтаваць вінаград да зімы? Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 4.11.12 23:20

Хто што гаворыць: абразаць, не абразаць, колькі абразаць? Чым прыкрываць?

Што падкажаь ваш досвед?


#2:  Аўтар: julcikПаведамленнеДададзена: 5.11.12 11:38

Не абразаць, скруціць лазу, накрыць картонам, анучкамі ці спанбондам, а зверху лісцем, можна крыху зямлёй.

#3:  Аўтар: Auka, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 15:10

Мой тата абразае усё, што не паспела "вызрэць" - усё зялёнае галлё. Калі сэнс у сымах ягадках, а не ў зялёным упрыгожванні, то гэта важна. А пасля прыгінае долу добра адзервянелыя лозы і зверху укрывае так, як напісала julcik. Важна, каб лаза не упрэла, калі раптам стане цяплей. Ну і, канешне, увесну трэбы своечасова гэтую шубу раскалупаць Сьмешка

#4:  Аўтар: julcikПаведамленнеДададзена: 5.11.12 16:29

Нібыта па вясне лепей абразаць, бо тады бачна, дзе падмёрзла, дзе пашкодзілася грыбкамі і ўсё такое.

#5:  Аўтар: Auka, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 5.11.12 21:46

julcik, я не прэтэндую на самую-самую праўду Сьмешка проста мой досвед такі. У таты больш 20 сартоў вінаграда, і лозы ён рыхтуе да зімы менавіта так. Вялікія лозы складана ўкрываць (калі яны для азелянення, то можа, і слушна, а у нас на вінаград - то яго зручней даглядаць, калі лаза не вышэй чым 1 паверх дома). Грыб заводзіцца там, дзе цёпла і вільготна - абрэзаныя з восені яны лепш праветрываюцца пад укрыццём, таму ўвесну нават прасцей убачыць дзе "захворванне". Лаза на сённяшні дзень
ужо абрэзаная - у яе ёсць час "падрыхтаваць" парэзы да зімойкі - зарасціць, ці як гэта правільней назваць. Укрываем лазу з першымі маразамі - звычайна пасля 20-ых дзён лістапада.


#6:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 8.11.12 12:09

Auka, julcik, дзякуй за падказкі. Укрылі-абрэзалі вінаград. Мы пакуль не вызначыліся, чаго больш хочам: захаваць альтанку, аплеценую лазой, ці паесці ягадаў, таму спрабавалі знайсці кампраміс - абрэзалі тое, што вышэй за 2 метры, зусім маладыя пабегі. Накрылі картонам, зверху - лапнікам, а паверх яго - высокімі кветкамі, якія ўся вёска адмыслова для ўкрывання гадуе.

Дарэчы, а як вы прыціскаеце лазу да зямлі?


#7:  Аўтар: Auka, Адкуль: Менск ПаведамленнеДададзена: 9.11.12 22:17

          
Kryscina пісаў(-ла):

Дарэчы, а як вы прыціскаеце лазу да зямлі?


тата каменьчыкі і цаглінкі выкарыстоўвае.


#8:  Аўтар: Kryscina, Адкуль: Miensk ПаведамленнеДададзена: 11.11.12 16:01

Auka, мы пабаяліся, што камяні - гэта занадта цяжка. Прыціснулі сасновымі бярвеннямі

#9:  Аўтар: tim11ПаведамленнеДададзена: 26.10.18 11:39

Спасибо за советы. А то прошлой зимой половина винограда вымерзло



Нашыя дзеткі -> Хатняе


output generated using printer-friendly topic mod. Часавы пояс: GMT + 3

Старонка 1 з 1.

Powered by phpBB © 2001, 2005 phpBB Group