|
|
Аўтар |
Паведамленне |
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
У нашым садку мусяць пачацца псіхалагічныя тэсты на гэтым тыдні. _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
ПРЫЁМ У 1 КЛАС
У 1-ы клас дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёнаў, замацаваных за гэтымі агульнаадукацыйнымі ўстановамі рашэннямі гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый.
Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёнаў, што замацаваны за гэтымі агульнаадукацыйнымі ўстановамі, могуць быць залічаны ў гэтыя агульнаадукацыйныя ўстановы пры наяўнасці ў іх свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы агульнаадукацыйныя ўстановы ажыццяўляюць у парадку чарговасці падачы заявы законнымі прадстаўнікамі вучняў.
Кантрольныя лічбы прыёму плануюцца з улікам напаўняльнасці класаў і колькасці вучнёўскіх месцаў.
Прыём дзяцей у 1-ы клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш старэйшага веку.
Для прыёму дзяцей у 1-ы клас у агульнаадукацыйную ўстанову законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы і прадстаўляюць наступныя дакументы:
• копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
• медыцынскую карту аб стане здароўя дзіцяці.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў 1-м класе афармляецца загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай ўстановы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.
(Палажэнне аб агульнаадукацыйнай ўстанове ад 06.12.2006 №111) _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
ДАКУМЕНТЫ, НЕАБХОДНЫЯ ДЛЯ ПАСТУПЛЕННЯ Ў 1-Ы КЛАС
Для прыёму дзяцей у 1-ы клас законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць:
• заяву на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы;
• копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
• медыцынскую карту аб стане здароўя дзіцяці;
• пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.
Тэл./факс 23-й гімназіі: 284-47-62  _________________
 |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
СПІС НЕАБХОДНЫХ РЭЧАЎ ДЛЯ ВУЧНЯЎ 1-Х КЛАСАЎ
1. школьная форма
2. спартыўная форма
3. альбом для малявання – 2 шт.
4. каляровая папера – 2 наборы
5. каляровы кардон – 2 наборы
6. клей-аловак, клей ПВА
7. каляровыя алоўкі, фламастары
8. простыя алоўкі – 2-3 шт.
9. ручка шарыкавая – 2шт.
10. сшыткі ў вялікую клетку – 5 шт.
11. сшыткі ў вузкую лінейку з нахільнай лініяй – 5 шт.
12. лінейка
13. гумка
14. веер лікаў ад 0 да 20
15. веер галосных і зычных
16. набор геаметрычных фігур
17. пэндзлікі – тоўсты і тонкі
18. акварэльныя фарбы
19. гуаш
20. партфель
21. размалёўкі
 _________________

Апошні раз рэдагавалася: наталька (1.05.09 11:30), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Пра 23-ю сёлета думаюць яшчэ бацькі Яніны Бартосік. Калі не знойдзецца кампанія, магчыма застануцца чакаць наступнага году, але гэты варыянт разглядаецца як найгрошы, бо Яня хоча ў школу. _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
наталька
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 14.05.2006 Паведамленні: 4353 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Паглыбленае тэставанне дашкольнікаў на прадмет падрыхтаванасці да школы і наяўнасці творчых схільнасцяў праводзіцца паводле папярэдніх заявак у Палацы дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце, 41 (на Возеры) у каб. 326.
Расклад:
23, 24, 27, 30 чэрвеня - 10.00
1, 2, 8, 9, 15, 16 ліпеня - 17.00
Тэл. 233-80-90 _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
momto4
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.10.2007 Паведамленні: 595 Адкуль: Miensk-Vancouver
|
|
Alenka пісаў(-ла): |
Артыкул псыхатэрапэўта Нарыцына "Ці гатовае Вашае дзіця да школы?" "Крытэрыі гатоўнасьці дзіцяці да школы" ў канцы артыкула добра паказваюць, над чым трэба працаваць бацькам. |
Аленка, з майго досьведу. Гэтыя тэсты прызваны выяўляць узровень "даросласці" (maturity) дзяцей і даверу паміж бацькамі і дзецьмі. Гэта значыць, калі бацькі пачнуць "працаваць" над некаторымі сфэрамі, дзе дзіця не дацягвае, то ўвесь сэнс такіх тэстаў губляецца.
Калі паміж бацькамі і дзіцяцей слабая сувязь, то паход у заапарк сытуацыю не выправе. Калі сувязь моцная, то можна і без пахода абысціся. Калі дзіця можа прачытаць слова "перпендыкулярны", але ня можа растлумачыць, што гэта такое, то ўзровень яго чытання ня можа адпавядаць узроўню чытання дзяцей, якія разумеюць гэты панятак. Дзіця можа ўмець лічыць да ста (па памяці, як верш) але не разумець суадносін лічбаў з колькасцю.
Мне здаецца, кожная удумчывая маці ведае , ці гатовы яе дзіцёнак да школы. Калі вы ня ўпэўнены, то лепей ня тэстамі сабе пераканоўваць, а пачакаць пэўны час, займаючыся з дзіцём дома. _________________


"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard |
|
Угару |
|
|
Alenka
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 2261 Адкуль: Менск
|
|
momto4, мяне гэты ўзровень даросласьці найбольш і зацікавіў. У нас чамусьці лічыцца, што трэба навучыць дзіця чытаць, пісаць, лічыць, рашаць лягічныя задачкі, і дзіця будзе гатовае да школы. Але ж гэта ня так...
Я сама працавала 2 гады ў школе, прычым адзін год нават з "нулёўкамі" - дзеткамі 6 гадоў. Бачыла, што пасьпяховая адаптацыя ў школе ў першую чаргу вызначаецца ня ведамі, якія бацькі ўпіхнулі ў дзіця да школы, а менавіта ўзроўнем даросласьці малых. Былі дзеткі вельмі разумныя, кемлівыя - але не гатовыя да школы.
Крытэры ў артыкуле паглядзець усё ж варта, каб ацаніць, дзе могуць узьнікнуць праблемы, і пастарацца праблемы прадухіліць, пакуль ёсьць час. Працаваць над асобнымі сфэрамі, на Ваш погляд, ня трэба? Але вось чытаем, напрыклад, пытаньне: "Ці сфармаваўся ў дзіцяці вобраз сябе як чалавека, які многае можа?" Адказваем "Не" - і думаем, як пераадолець праблему: разнастайнасьць заняткаў, часьцей хвалім, удзельнічаем у выставах, робім "дошку гонару" і г.д. Вось гэта я і маю на ўвазе пад "працаваць над праблемай". _________________
 |
|
Угару |
|
|
momto4
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.10.2007 Паведамленні: 595 Адкуль: Miensk-Vancouver
|
|
Alenka, я некалькімі старонкамі раней давала спасылку на тэст, які больш агульна ўлічвае дзіцячую гатоўнасць да школы і дае абгрунтаваныя разьясненні, чаму важны менавіта гэтыя фактары і як іх вымяраць. http://www.brainline.co.za/sagr123/schoolready.pdf
У прыватнасці, там на старонке 6 напісана, што школьная даросласць - гэта біялагічны працэс і ня можа быць паскораны.
Школьная гатоўнасць уключае ў сабе школьную даросласць, сацыяльную даросласць і эмацыйную даросласць. На ступень даросласці не магчыма уплываць "із вне", адзінае што можна зрабіць, гэта спрыяць яе развіццю, пашыраючы жыццёвы досьвед дзіцяці і вучачы яго больш эффектыўна выкарыстоўваць свае адчуванні (senses - ня ведаю, як перакласці).
З маіх назіранняў, толькі адзінкі дзяцей гатовыя да школы ў 6 год. І нават самае адмысловае "ранняе развіццё" ніяк не спрыяе гэтай самай школьнай гатоўнасці. А ў большасці выпадкаў нават тармазіт яе. _________________


"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard |
|
Угару |
|
|
Skarynka
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 02.12.2006 Паведамленні: 391
|
|
momto4, я пісала працу ва ўнівэры па гатоўнасьці дзяцей да школы і крызіс 7 год. Прыйшла да такіх жа высноваў. Вы, напэўна, ведаеце пра досьледы Піяжэ (эгацэнтрызм, захаваньне аб'ёму і г.д.), дык вось можна "нацягаць" дзіця на выкананьне гэтых дзеяньняў, але насамрэч агульны ўзровень ягонага разьвіцьця ня зьменіцца. Сталеньне гэта доўгі працэс і этапы паскараць можа быць небясьпечна.
"Паводле дадзеных лекараў і фізыёлягаў шасьцігадовыя дзеці адрозьніваюцца ад сямігадовых у першую чаргу разьвіцьцём шэрагу паказьнікаў вышэйшай нэрвовай дзейнасьці. Галоўная асаблівасьць – незавершанасьць структурнага і функцыянальнага разьвіцьця кары галаўнога мозгу. Да шасьцігадовага ўзросту разьвіваюцца асноўныя ўласьцівасьці нэрвовых працэсаў (сіла, рухомасьць, ураўнаважанасьць), аднак гэтыя ўласьцівасьці характарызуюцца няўстойлівасьцю. Працэс узрушэньня і тармажэньня лёгка распаўсюджваецца на вялікія ўчасткі кары, абумоўліваючы малую ўстойлівасьць увагі, хуткую вычарпальнасьць нэрвовай сыстэмы і, адпаведна, стамляльнасьць дзіцяці. Прыкметамі стомы могуць быць падвышаная эмацыйнасьць альбо пасыўнасьць, імпульсыўнасьць альбо інэртнасьць падчас заняткаў. Па вялікім рахунку, паводзінамі шасьцігадовага дзіцяці кіруюць эмоцыі, дзіця яшчэ ня мае дастатковага досьведу самарэгуляцыі, а таму ўзнікаюць складанасьці з падтрыманьнем дысцыпліны на занятку, выкананьнем доўгіх і ня надта цікавых заданьняў, якія патрабуюць валявах нааганьняў."
А я асабіста ў школу пайшла ў 6,5 год. І дзіка сумавала на занятках, бо мяне не выклікала выкладніца. Бо я ўсё ўмела!  _________________ "Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8
facebook.com/Aksana.Biazrukaja
facebook.com/Paparazzikidz.cz |
|
Угару |
|
|
momto4
Вельмі актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 23.10.2007 Паведамленні: 595 Адкуль: Miensk-Vancouver
|
|
skarynka, самога Піяжэ не чытала, чытала шмат спасылак на яго, ў той літаратуры, якую чытала.
З раннім развіццём склалася такая сітуацыя, што сучасныя мамкі ўжо настолькі начытаны, што гэта не дазваляе ім нічым не займацца з дзецьмі, але не настолькі начытаны, каб адмыслова не займацца з дзецьмі.
Калі да гэтага дадаць тое, што псіхалагічны досьвед індывідуален, паўтарыць яго (тым больш з дзецьмі) не магчыма, адматаць час назад і прайграць іншы сцэнар немагчыма, г.з. немагчыма нікому даказаць, што магло бы быць, калі б было па-іншаму, а з усіх бакоў на мазгі ціснуць прагрэсіўныя мамачкі і гандляры розных пасобій і курсаў ранняга развіцця, то становіцца зразумела, што яшчэ доўга мы будзем верыць, што сталенне дзіцяці, яго гатоўнасць да школы залежыць ад умелых дзеянняў дарослых. _________________


"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы можаце далучаць файлы Вы можаце сцягваць файлы
|
|