Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Калі аддаваць дзіця ў школу?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.04.09 14:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нашым садку мусяць пачацца псіхалагічныя тэсты на гэтым тыдні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.05.09 11:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мамкі будучых школьнікаў! УВАГА!!! Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.05.09 11:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ПРЫЁМ У 1 КЛАС
У 1-ы клас дзяржаўных агульнаадукацыйных устаноў прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёнаў, замацаваных за гэтымі агульнаадукацыйнымі ўстановамі рашэннямі гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый.
Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёнаў, што замацаваны за гэтымі агульнаадукацыйнымі ўстановамі, могуць быць залічаны ў гэтыя агульнаадукацыйныя ўстановы пры наяўнасці ў іх свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы агульнаадукацыйныя ўстановы ажыццяўляюць у парадку чарговасці падачы заявы законнымі прадстаўнікамі вучняў.
Кантрольныя лічбы прыёму плануюцца з улікам напаўняльнасці класаў і колькасці вучнёўскіх месцаў.
Прыём дзяцей у 1-ы клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш старэйшага веку.
Для прыёму дзяцей у 1-ы клас у агульнаадукацыйную ўстанову законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы і прадстаўляюць наступныя дакументы:
• копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
• медыцынскую карту аб стане здароўя дзіцяці.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей у агульнаадукацыйную ўстанову для навучання ў 1-м класе афармляецца загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай ўстановы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.

(Палажэнне аб агульнаадукацыйнай ўстанове ад 06.12.2006 №111)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.05.09 11:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ДАКУМЕНТЫ, НЕАБХОДНЫЯ ДЛЯ ПАСТУПЛЕННЯ Ў 1-Ы КЛАС
Для прыёму дзяцей у 1-ы клас законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць:
• заяву на імя кіраўніка агульнаадукацыйнай установы;
• копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
• медыцынскую карту аб стане здароўя дзіцяці;
• пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці.

Тэл./факс 23-й гімназіі: 284-47-62 Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.05.09 11:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

СПІС НЕАБХОДНЫХ РЭЧАЎ ДЛЯ ВУЧНЯЎ 1-Х КЛАСАЎ
1. школьная форма
2. спартыўная форма
3. альбом для малявання – 2 шт.
4. каляровая папера – 2 наборы
5. каляровы кардон – 2 наборы
6. клей-аловак, клей ПВА
7. каляровыя алоўкі, фламастары
8. простыя алоўкі – 2-3 шт.
9. ручка шарыкавая – 2шт.
10. сшыткі ў вялікую клетку – 5 шт.
11. сшыткі ў вузкую лінейку з нахільнай лініяй – 5 шт.
12. лінейка
13. гумка
14. веер лікаў ад 0 да 20
15. веер галосных і зычных
16. набор геаметрычных фігур
17. пэндзлікі – тоўсты і тонкі
18. акварэльныя фарбы
19. гуаш
20. партфель
21. размалёўкі
Сьмешка

_________________



Апошні раз рэдагавалася: наталька (1.05.09 11:30), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.05.09 11:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Настаўніца прасіла ўсіх немясцовых падаваць заявы лепш за ўсё 1-га чэрвеня, каб быць першымі ў чарзе. Да 23-й гімназіі на гэты год прыпісаны 23 дзіцяці, хто зь іх зьбіраецца ісьці ў беларускамоўную гімназію, невядома. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.05.09 13:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра 23-ю сёлета думаюць яшчэ бацькі Яніны Бартосік. Калі не знойдзецца кампанія, магчыма застануцца чакаць наступнага году, але гэты варыянт разглядаецца як найгрошы, бо Яня хоча ў школу.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 1.05.09 14:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А чаму ж кампанія няма? У гімназію сёлета ідуць дачка Дынько, потым беларускамоўныя Кастусь і альгерд (прозьвішчаў ня ведаю), яшчэ, здаецца, нейкая дзяўчынка. Магчыма і наш Адасік Глушко. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.06.09 19:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паглыбленае тэставанне дашкольнікаў на прадмет падрыхтаванасці да школы і наяўнасці творчых схільнасцяў праводзіцца паводле папярэдніх заявак у Палацы дзяцей і моладзі на Старавіленскім тракце, 41 (на Возеры) у каб. 326.
Расклад:
23, 24, 27, 30 чэрвеня - 10.00
1, 2, 8, 9, 15, 16 ліпеня - 17.00
Тэл. 233-80-90

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 2:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Артыкул псыхатэрапэўта Нарыцына "Ці гатовае Вашае дзіця да школы?" "Крытэрыі гатоўнасьці дзіцяці да школы" ў канцы артыкула добра паказваюць, над чым трэба працаваць бацькам.
http://www.naritsyn.ru/read/all/nashreb/gotov.htm

P.S. У цэлым артыкулы гэтага псыхатэрапэўта цікавыя і неадназначныя, раю азнаёміцца. http://www.naritsyn.ru/read/all/nashreb/index.htm

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 3:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Alenka пісаў(-ла):
Артыкул псыхатэрапэўта Нарыцына "Ці гатовае Вашае дзіця да школы?" "Крытэрыі гатоўнасьці дзіцяці да школы" ў канцы артыкула добра паказваюць, над чым трэба працаваць бацькам.


Аленка, з майго досьведу. Гэтыя тэсты прызваны выяўляць узровень "даросласці" (maturity) дзяцей і даверу паміж бацькамі і дзецьмі. Гэта значыць, калі бацькі пачнуць "працаваць" над некаторымі сфэрамі, дзе дзіця не дацягвае, то ўвесь сэнс такіх тэстаў губляецца.

Калі паміж бацькамі і дзіцяцей слабая сувязь, то паход у заапарк сытуацыю не выправе. Калі сувязь моцная, то можна і без пахода абысціся. Калі дзіця можа прачытаць слова "перпендыкулярны", але ня можа растлумачыць, што гэта такое, то ўзровень яго чытання ня можа адпавядаць узроўню чытання дзяцей, якія разумеюць гэты панятак. Дзіця можа ўмець лічыць да ста (па памяці, як верш) але не разумець суадносін лічбаў з колькасцю.

Мне здаецца, кожная удумчывая маці ведае , ці гатовы яе дзіцёнак да школы. Калі вы ня ўпэўнены, то лепей ня тэстамі сабе пераканоўваць, а пачакаць пэўны час, займаючыся з дзіцём дома.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 4:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

momto4, мяне гэты ўзровень даросласьці найбольш і зацікавіў. У нас чамусьці лічыцца, што трэба навучыць дзіця чытаць, пісаць, лічыць, рашаць лягічныя задачкі, і дзіця будзе гатовае да школы. Але ж гэта ня так...
Я сама працавала 2 гады ў школе, прычым адзін год нават з "нулёўкамі" - дзеткамі 6 гадоў. Бачыла, што пасьпяховая адаптацыя ў школе ў першую чаргу вызначаецца ня ведамі, якія бацькі ўпіхнулі ў дзіця да школы, а менавіта ўзроўнем даросласьці малых. Былі дзеткі вельмі разумныя, кемлівыя - але не гатовыя да школы.

Крытэры ў артыкуле паглядзець усё ж варта, каб ацаніць, дзе могуць узьнікнуць праблемы, і пастарацца праблемы прадухіліць, пакуль ёсьць час. Працаваць над асобнымі сфэрамі, на Ваш погляд, ня трэба? Але вось чытаем, напрыклад, пытаньне: "Ці сфармаваўся ў дзіцяці вобраз сябе як чалавека, які многае можа?" Адказваем "Не" - і думаем, як пераадолець праблему: разнастайнасьць заняткаў, часьцей хвалім, удзельнічаем у выставах, робім "дошку гонару" і г.д. Вось гэта я і маю на ўвазе пад "працаваць над праблемай".

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 7:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, я некалькімі старонкамі раней давала спасылку на тэст, які больш агульна ўлічвае дзіцячую гатоўнасць да школы і дае абгрунтаваныя разьясненні, чаму важны менавіта гэтыя фактары і як іх вымяраць. http://www.brainline.co.za/sagr123/schoolready.pdf

У прыватнасці, там на старонке 6 напісана, што школьная даросласць - гэта біялагічны працэс і ня можа быць паскораны.
Школьная гатоўнасць уключае ў сабе школьную даросласць, сацыяльную даросласць і эмацыйную даросласць. На ступень даросласці не магчыма уплываць "із вне", адзінае што можна зрабіць, гэта спрыяць яе развіццю, пашыраючы жыццёвы досьвед дзіцяці і вучачы яго больш эффектыўна выкарыстоўваць свае адчуванні (senses - ня ведаю, як перакласці).

З маіх назіранняў, толькі адзінкі дзяцей гатовыя да школы ў 6 год. І нават самае адмысловае "ранняе развіццё" ніяк не спрыяе гэтай самай школьнай гатоўнасці. А ў большасці выпадкаў нават тармазіт яе.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Skarynka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 02.12.2006
Паведамленні: 391

ПаведамленнеДададзена: 26.10.09 15:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

momto4, я пісала працу ва ўнівэры па гатоўнасьці дзяцей да школы і крызіс 7 год. Прыйшла да такіх жа высноваў. Вы, напэўна, ведаеце пра досьледы Піяжэ (эгацэнтрызм, захаваньне аб'ёму і г.д.), дык вось можна "нацягаць" дзіця на выкананьне гэтых дзеяньняў, але насамрэч агульны ўзровень ягонага разьвіцьця ня зьменіцца. Сталеньне гэта доўгі працэс і этапы паскараць можа быць небясьпечна.

"Паводле дадзеных лекараў і фізыёлягаў шасьцігадовыя дзеці адрозьніваюцца ад сямігадовых у першую чаргу разьвіцьцём шэрагу паказьнікаў вышэйшай нэрвовай дзейнасьці. Галоўная асаблівасьць – незавершанасьць структурнага і функцыянальнага разьвіцьця кары галаўнога мозгу. Да шасьцігадовага ўзросту разьвіваюцца асноўныя ўласьцівасьці нэрвовых працэсаў (сіла, рухомасьць, ураўнаважанасьць), аднак гэтыя ўласьцівасьці характарызуюцца няўстойлівасьцю. Працэс узрушэньня і тармажэньня лёгка распаўсюджваецца на вялікія ўчасткі кары, абумоўліваючы малую ўстойлівасьць увагі, хуткую вычарпальнасьць нэрвовай сыстэмы і, адпаведна, стамляльнасьць дзіцяці. Прыкметамі стомы могуць быць падвышаная эмацыйнасьць альбо пасыўнасьць, імпульсыўнасьць альбо інэртнасьць падчас заняткаў. Па вялікім рахунку, паводзінамі шасьцігадовага дзіцяці кіруюць эмоцыі, дзіця яшчэ ня мае дастатковага досьведу самарэгуляцыі, а таму ўзнікаюць складанасьці з падтрыманьнем дысцыпліны на занятку, выкананьнем доўгіх і ня надта цікавых заданьняў, якія патрабуюць валявах нааганьняў."

А я асабіста ў школу пайшла ў 6,5 год. І дзіка сумавала на занятках, бо мяне не выклікала выкладніца. Бо я ўсё ўмела! Сумнік

_________________
"Любоў ніколі не мінаецца, хоць і прароцтвы спыняцца, і мовы змоўкнуць, і веды скасуюцца. " 1-ае да Карынфянаў, 13:8

facebook.com/Aksana.Biazrukaja
facebook.com/Paparazzikidz.cz
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 30.10.09 0:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

skarynka, самога Піяжэ не чытала, чытала шмат спасылак на яго, ў той літаратуры, якую чытала.Сьмешка

З раннім развіццём склалася такая сітуацыя, што сучасныя мамкі ўжо настолькі начытаны, што гэта не дазваляе ім нічым не займацца з дзецьмі, але не настолькі начытаны, каб адмыслова не займацца з дзецьмі.

Калі да гэтага дадаць тое, што псіхалагічны досьвед індывідуален, паўтарыць яго (тым больш з дзецьмі) не магчыма, адматаць час назад і прайграць іншы сцэнар немагчыма, г.з. немагчыма нікому даказаць, што магло бы быць, калі б было па-іншаму, а з усіх бакоў на мазгі ціснуць прагрэсіўныя мамачкі і гандляры розных пасобій і курсаў ранняга развіцця, то становіцца зразумела, што яшчэ доўга мы будзем верыць, што сталенне дзіцяці, яго гатоўнасць да школы залежыць ад умелых дзеянняў дарослых.

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9
Старонка 9 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 135750 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 51946 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 82183 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 11361 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32810 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map