Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 11.02.09 4:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас крыху іншая праблема. Тата Ганулі размаўляе з ёю і са мною па-беларуску. Стараецца размаўляць. Сябры Але ён сам засвойваў мову ў дзяцінстве ў бабулі ў вёсцы. Адпаведна ўжывае такія формы слоў: "ён гавора", "ён любя" і г.д. Confused Карацей, формы, уласцівыя цэнтральнабеларускім гаворкам. Мне гэта не падабаецца. Сказала яму, што правільна "ён гаворыць, любіць". Тата (дарослы чалавек з вышэйшай адукацыяй) шчыра здзівіўся: "А ў нас у вёсцы ўсе так казалі". Сп. Зялёная Усьмешка Сп. Зялёная Усьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 11.02.09 14:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прабачце, што паўтараюсь, але покуль вы, у сваёй сям'і не пачнеце размаўляць па-беларуску, ні садок, ні мульцікі-фільмы-тэатры-сустрэчы не дапамогуць. Так, дзіця будзе ведаць, што ёсць такая мова, але размаўляць -- не,не будзе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 11.02.09 17:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дома мы пачалi знаёмства з мовай з восенi, маем ужо пэўныя поспехi, можна сказаць я ужо не паспяваю павышаць свой узровень. Сумняваюся ў простых сказах, словах. Вельмi шмат пытанняў, а спытаць няма у каго. Было б добра, калi б,хто дапамог скласцi такiя маленькiя тэмкi,напрыклад пра сябе. Але можа хто ведае цi iснуе што-небудзь накшталт, размоўніка. Дзе можна знайсцI сказы на ўсялякiя пабытовыя сiтуацыi (пры знаёмстве, у краме, у транспарце, развiтанне i г.д)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kotka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 22.02.2007
Паведамленні: 587
Адкуль: Менск, Паўднёвы Захад

ПаведамленнеДададзена: 11.02.09 22:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hali, паглядзіце вось тут:

http://knihi.com/www/padrucnik/vitanni_ru.htm

_________________


Мой тэлефон 5872619 (Velcom)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 13.02.09 2:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, гэта адказ на мой пост? Пытальнік Дык мы ж і размаўляем па-беларуску. Міргаю З лексікай праблем няма. Проста наш Тата карыстаецца граматычнымі формамі, уласцівымі для ЦЭНТРАЛЬНАБЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК, пашыранымі на тэрыторыі Крэва(Смаргонскі р-н)-Лебедзева(Маладзечанскі р-н)-Даўгінава(Вілейскі). А мне (маме з вышэйшай філалагічнай адукацыяй) хацелася б, каб дзіця засвойвала варынт мовы, максімальна набліжаны да літаратурнага, а не "ён нося, яна ходзя і любя" (а так сапраўды казалі і кажуць у Татавым Крэве). Ад таго, што гэтая асаблівасць мясцовых гаворак прапісаная ў падручніках па дыялекталогіі, мне нешта лягчэй не робіцца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.02.09 9:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, а мне здаецца, што такая мова больш жывая і натуральная. Я і сама, прыязджаючы да бацькоў у Мазыр, з задавальненнем пераходжу на мясцовую гаворку з яе "пойдам", "сядам", "мыласа", "хадзіцьму" і да т.п.
А дзіцё будзе ведаць абодва варыянты і з цягам часу разбярэцца, які куды пасуе. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 13.02.09 10:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Lisa пісаў(-ла):
stasia, гэта адказ на мой пост? Пытальнік Дык мы ж і размаўляем па-беларуску. Міргаю З лексікай праблем няма. Проста наш Тата карыстаецца граматычнымі формамі, уласцівымі для ЦЭНТРАЛЬНАБЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК, пашыранымі на тэрыторыі Крэва(Смаргонскі р-н)-Лебедзева(Маладзечанскі р-н)-Даўгінава(Вілейскі). А мне (маме з вышэйшай філалагічнай адукацыяй) хацелася б, каб дзіця засвойвала варынт мовы, максімальна набліжаны да літаратурнага, а не "ён нося, яна ходзя і любя" (а так сапраўды казалі і кажуць у Татавым Крэве). Ад таго, што гэтая асаблівасць мясцовых гаворак прапісаная ў падручніках па дыялекталогіі, мне нешта лягчэй не робіцца.


усім бел семьям бы такія праблемы!

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 13.02.09 10:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

а як Данчык вырас : бацька па ўкраінску, маці па беларуску. Кампасіравалі мазгі ўсё дзяцінства рознымі мовамі - вырас паліглотам. І так і сяк вельмі добра размаўляе.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.02.09 9:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

SunKa, насамрэч галоўнае гэта сям'я. Са мной з дзяцінства на роднай мове размаўляў толькі мой тата. Усе родныя - па руску (і мама і сястра; і тата з імі таксама па руску). Кніжкі тата купляў на роднай мове (але і на рускай было шмат). Потым далучылася школа, дзе сем класаў вучылася ў беларускім класе.
Карацей, і з сям'ю клясамі школы і з кніжкамі я б ня ведала мову, калі б ня тата. Альбо ведала б, але не прымала б як сваю, родную.
Мне здаецца, што лепей размаўляць не час ад часу, а заўсёды. Тады складваецца нейкая ўмоўнасьць - з гэтым чалавекам толькі па беларуску, з гэтым - па руску. Так хутчэй засвояцца мовы. (Мо я памыляюся?) Пры гэтым дзетка спакойна будзе ўспрымаць, што тата (альбо мама) з кімсьці іншым размаўляюць па руску. А калі размаўляць час ад часу з дзеткай па беларуску, а з астатнім сьветам па руску - дык і дзіцё пяройдзе на рускую.
Я пляную размаўляць з дзеткамі на роднай мове. Муж - па руску. Родныя - ёсьць тыя, хто па руску, ёсьць і па беларуску.
Наконт садка мы яшчэ ня вырашыліся.
А вось кантакты з беларускамоўнымі сем'ямі; беларускія кнігі, , мульцікі, фільмы, тэатр - гэта абавязкова!

І галоўнае - не сумнявацца. Я даўно вырашыла, што буду гаварыць зь дзеткамі на роднай мове, а як зацяжарыла - пачаліся сумневы. Іх трэ проста адкінуць! Не думаць: чаму я хачу гаварыць на роднай мове, як гэта будзе - проста ў адзін вечар вырашыць і ўсё (мне дапамагло))).

Посьпехаў Вам!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.02.09 21:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, сваякі Міронавага таты з-пад Маладэчна (в. Валодзькі, Уша, Алёхнавічы...) - мова амаль літаратурная, але таксама "ходзя, нося, гавора". Але па-беларуску! Усе сямейныя святы, якімі б масавымі не былі, адбываюцца па-беларуску, на Каляды ўсе разам пяюць па-беларуску тое, што вывучылі ў касцёле. Міронава дваюрадная бабуля побытава карыстаецца такімі словаформамі, а на працы - літаратурнай мовай (скончыла беларскую філалогію БДПУ). Хто хацеў са сваякоў - атрымаў адукацыю і ведае літаратурную мову, але ніхто не забыўся на родную. Мірон пераймае гэта, калі мы бываем у вёсцы. І я з гэтага задаволеная.
Мае беларускія сваякі з-пад Слоніма, з Баранавіцкага р-ну. Там гавораць "кабанэ", "буў", "паніва" і "радзюшка". У Перхавічах "сахарэ", а ў Валодзьках "вілкі". Сьмешка

Ну і хто пасля гэтага давядзе Мірону, што "беларуская мова - бедная"? Razz

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 14.02.09 22:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kotka, Дзякуй за параду, менавіта тое, што трэба зараз. Муж раздрукаваў цэлую сцірту папер. Увесь падручнік. Мне ўсе лягчэй пераходзіць дома на беларускую мову, якая гучыць на мой погляд дастаткова натуральна. Шкада, што у мяне не засталося такіх яскравых успамінаў з дзяцінства як ва ўсіх.. Але колькі сябе памятаю, ніколі не была супраць роднае мовы.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.02.09 22:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

яскравых успамінаў з дзяцінства як ва ўсіх..

У мяне не было беларускага дзяцінства (як і дзяцінства ў Беларусі). Але гэта не замінае гадаваць беларуса - было б жаданне! Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 15.02.09 0:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, гэта не аргумент, калі гавораць, што калі па-паходжанню ёсць рускія ( і інш.) карані або прозвішча, то гэта ўжо чужая мова. Сваячка мужа наогул напалову грузінка з яркім грузінскім прозвішчам, але ведае мову лепш мяне, вывучае яе. Нядаўна ў навінах культуры, бачыла як супрацоўнік аднаго музея з армянскім прозвішчам спакойна распавядаў па-беларуску. Такія людзі мяне натхняюць.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.02.09 0:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, +1.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 18.02.09 3:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ну і хто пасля гэтага давядзе Мірону, што "беларуская мова - бедная"?

Вельмі шчасьлівы Супер!
Усім (Паўліна, Kryscina, mama Halja) дзякуй. Праўда, супакоілі. Калі бацькі “дарослых” і гаваркіх дзяцей кажуць, што з дыялектамі няма праблем, то і я “заганяцца” не буду. Вялікі дзякуй!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 209282 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15293 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 18360 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 183221 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 17914 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map