Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Чарнагорыя

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 2.08.13 11:34    Загаловак паведамлення: Чарнагорыя Адказаць з выцемкаю

Летась планавалі на гэты год вандроўкі на машыне па Заходняй Украіне, Прыбалтыцы ці Балтыйскім ўзбярэжжы Польшчы. І ў дайвінг-вандроўку ў верасні па Чарнаморскім беразе. Але з Камілы дайвер і аўта-турыст аніякі, таму шукаем камфорту і хуткіх транспартаў накшталт самалёту.

А раскажыце куды можна паехаць з дзецьмі на пачатку верасня ў Чарнагорыі? Каб мора, сосны (кажуць яны там ёсць!), не шмат людзей, шмат прыгожых краявідаў, маленькі гатэль, дамок ці яго частка.
Турфірма прапануе 2-гі паверх дамка ў Рафаілавічах (2 пакоі, маленькая кухня, вялікая тэраса, мандарынавыя дрэвы на двары, сняданак, 300 м да мора)...

А на самалёце з 6-цімесячным немаўлём хто-небудзь лётаў?
І што цікавага ў вандроўцы з немаўлятамі? Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 2.08.13 13:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, я сама, што праўда, з немаўлятамі ня лётала, але некалькі разоў назірала. як у самалёце ляцелі іншыя пасажыра з немаўляткамі. Звычайна малеча ўсю дарогу плача (сцюардэса казала. што немўлятам баляць вушы ад зьмены ціску, асле я ня ведаю, ці гэта праўда) некаторыя пасажыры з гэтага нервуюцца, некаторыя пачынаюць даваць парады, карацей не самае прыемнае уражаньне. Хаця па розных форумах пішуць што немаўляты добра пераносяць надаўгія пералёты. Відаць. як хто.
У астатнім мне вельмі падабалася вандраваць з дзецьмі да года (пакуль яны ня дужа актыўныя і асабліва ня лзуць куды ня трэба) толькі дарогу лепш планаваць на той час калі дзіцятка звычайна сьпіць, каб усю (ці большасьць) даогі праспала.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.08.13 12:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, гэта ж толькі 2 гадзіны. А калі вы на ГВ, будзе зусім нескладана. На ўзлёце-пасадцы прапануйце пасмактаць (калі яна не будзе спацьСьмешка). Нават дарослым дапамагае піць маленькімі глыткамі ці пасмактаць чупачупс, калі вушы моцна закладае ў самалёце.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 6.08.13 0:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй, дзяўчаты
Я самалёты і сама не вельмі... Я ў іх не веру! Сьмешка Але ж хутка! Паспрабуем, раскажу.
Магчыма паедзем у Петравац. Далучайцеся, можа там яшчэ вольныя апартаменты ёсць. Сьмешка

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nadzejka_7




Зарэгістраваны: 03.12.2008
Паведамленні: 38
Адкуль: Менск, Чырвоны бор

ПаведамленнеДададзена: 18.08.13 10:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Лёталі мы летась, праўда, не ў Чарнагорыю, а ў Балгарыю. Малодшай тады было 11 мес. Яна перанесла палёт, напэўна, лепш за ўсіх. Цяжкавата толькі было падчас доўгага чакання ў аэрапорце. На ўзлёт і пасадку я давала ёй пасмактаць. Ніякіх слёз не было. У нас прынамсі з дзяцей амаль ніхто не плакаў. Праўда ў палёце дачка не заснула, так што муж перыядычна хадзіў з ёй па салоне туды-сюды. Са старэйшым (яму было 3,5 гады) мы чыталі кнігі, малявалі, елі. Час прайшоў незаўважна.

Так што бярыце з сабой нейкія цікавыя цацкі-кніжкі, каб было, чым заняць дзіцё.

Вельмі спатрэбіўся нам у дарозе слінг, бо не паўсюль можна было сесці, і рэгістрацыі прыходзілася доўга чакаць, а так дзіцё паспела на маме і паспаць, і паесць, і пагуляць.

Як вернецеся, распавядзіце, калі ласка, пра ўражанні. Плануем у Чарнагорыю ў наступным годзе.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 21.08.13 23:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzejka_7, tak, raskazhu. My letas taksama byli u Balgaryi. Сьмешка Ale z Andrejkam pachali letac z 2 gadou, z malenkim byu dosved tolki u namece i auto-vandroukah pa Belarusi.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 4.10.13 1:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра самалёты
Нарэшце знайшоўся транспарт, каторы здольны закалыхаць маю дачушку – рэактыўны самалёт. Заходзім у самалёт, запускаецца рухавік і Міла засынае. Прасынаецца паля пасадкі, праз 2 гадзіны палёту.

- Infant - так была названа Каміла ў самалётным квітке, не мае месца, сядзіць на руках бацькоў і прышпільваецца да іх рамня бяспекі.
- “Белавіа” пачала актыўна размаўляць па-беларуску на самалёце. Летась здаецца абыходзіліся расейскай.
- У Боінгу спіцца лепей, чым у Ту-шцы. Боінг хутчэй набірае вышыню, хутчэй садзіцца, маленькія вушкі не паспяваюць забалець. Старэйшаму дапамагаў лядзяш “Взлётная” ад кампаніі “Белавіа”, малодшай - смактанне малачка. Да плюсаў груднога выкормлівання немаўля – спакойныя пералёты на самалёце. Не вельмі зручна толькі маме карміць гадзіну-другую. Але ці варта наракаць! Галоўнае, як кажа Карлсан “Спакой! Толькі спакой!”
- Усе дагляды ў аэрапортах, калі ты з немаўлём, ператвараюцца ў фармальнасць. Усё спакойна нават на беларускай мяжы, дзе звычайна “заўтра была вайна”. У Падгорыцы пасля прагляду сумак на “тэлівізары”: “Мадам, што ў вас у сумцы? Нож??!!” Пачынаю хуценька адкрываць сумку, прыгадваючы, навошта я паклала ў ручную паклажу нож. Кантралёр заўважае Мілу ў мяне на руках у слінгу і бразготкі-памерсы ў паўадкрытай сумцы, больш не турбуецца пра нож, не спрабуе яго знайсьці і прапускае на самалёт. Гэта радуе, але насцярожвае.
- У чарзе на пашпартны кантроль у Падгорыцы служкі аэрапорта ўсім пасажырам з дзецьмі і іншым асобам з абмежаванымі магчымасцямі дапамаглі прайсці без чаргі. У нашым аэрапорце выпадкова сталі ў чаргу на пашпартны кантроль, дзе абслугоўваюць дыпламатаў і лётны персанал (крайні справа шэраг). Мужчына, каторы стаяў перад намі спрабаваў прысароміць кожнага дыпламата, што праходзіў без чаргі: “Куды вы! Тут жа дзеці!” Але сам прапусціць нас не прапаноўваў. Прасіць нікога не хочацца пакуль дзеці спакойныя: такія напружаныя твары ў землякоў па вяртанні дамоў...

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 4.10.13 2:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Петравац - невялічкае мястэчка ў так званай "Будванскай рыўеры". 20 хвілін да горада Будва, 20 - да Бара, дзе расце 2000-гадовае аліўкавае дрэва. Алівы - любоў на ўсё жыццё. Раней я так цешылася толькі з лаванды і дубоў.

Там ёсць некалькі адносна вялікіх гатэляў, вельмі прыемных на першы погляд. Але большасць - апартаменты, бунгала, сямейныя гатэлі. Мы жылі ў 2-хпакаёвым нумары з невялікай кухняй на 3-м паверсе гатэльчыка на 6 нумароў. На першым паверсе і ў суседнім бунгала жылі гаспадары - вельмі інтэлегентная сям'я. Гатэль - "Медзім М" - дом 9 на 9-й вуліцы. Але шмат незавершанай будоўлі - да 2015 г. будуецца некалькі гатэляў на некалькі дзесяткаў тысяч кв.м. Атмасфера месца памяняецца. Від на мора ўжо мала хто будзе мець - гатэлі будуюцца бліжэй да мора - у так званай першай лініі.
У наступным годзе яшчэ ехаць можна. Сьмешка
У верасні файна - не вельмі спякотна, але і не халодна. Мора даволі цёплае - і для дзетак, і для дарослых. Меней турыстаў, няма натоўпаў.
Тут трохі фота.
І я выпадкова на Рыбёнке ў конкурс з Чарнагорыяй "встряла" - ці то творчай рэалізацыі не хапала ўноч з 29 на 30-е верасня, ці то халяўнага ратангавага крэсла захацелася. Вось тутака. ...і нешта шкадую: навыкладала прыватных фотак і тыдым. Карацей, звычайна, я не люблю такога стрыптызу ў публічных месцах... і памылак процьма... і кнопку "выдаліць/рэдагаваць" прыбралі. Сумнік

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 4.10.13 10:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, класны, вельмі натхняльны аповед!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kalinaya




Зарэгістраваны: 19.10.2018
Паведамленні: 2

ПаведамленнеДададзена: 19.10.18 14:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне тоже удалось побывать в Черногории! Это неописуемые эмоции! Безумно понравилось и мне, и мужу.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто пераклаў бы гэты вершык беларускай мовай? 5 Кот Максім 3724 17.09.17 11:05
Кот Максім Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 185843 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12333 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А яны крадуць кантэнт! 57 julcik 55433 31.05.09 13:20
Volha Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якім вы бачыце гэты рэсурс? 5 julcik 18823 3.07.06 0:56
Ptyz Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map