Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Аксітацын пры родах

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 6.06.09 22:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Glossop,
ммм... па праўдзе кажучы, вашыя роды -- далёка ня роды маёй мары. І, па вашай лёгіцы, скуль вы ведаеце, як самі ня медык, што ваша лекар была такім ужо добрым прафесіяналам? можа быць, самым пасрэдным лекарам яна была?

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 2:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, +1. Але часу ў чалавека яшчэ мала прайшло, каб асэнсаваць. Плюс, рэдкі медык не ставіцца да пацыента зверху ўніз. А ў раддоме увогуле ўсе мрояцца такімі дасведчанымі, (асабліва першы раз), бо ў іх логіка і вумныя словы, а ў цябе толькі інстынкты, на якія медперсанал глядзіць як на маразм нейкі.

Glossop, я не наязджаю на Вашую доктарку, але сытуацыя, пры якой яна апынулася адна на змене ( а так звычайна і бывае ноччу, а ноччу большасць родаў праходзіць, толькі медыкам гэта ня зручна), хто ў гэтай сітуацыі вінен - парадзіха? А атрымоўваецца, што так. Мы ж не кожны дзень нараджаем, хацелася б адчуваць асаблівасць моманту і сабе адчуваць асаблівай. А то ходзіш-ходзіш дзевяць месяцаў, чакаеш, імёны перабіраеш, песенкі спяваеш, кніжкі вумныя чытаеш, а потым, раз - і на канвеер, "праходзце, не затрымлівайце чаргу, нам яшчэ ў семярых прыняць трэба, а нас толькі двое."

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Glossop

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 31.05.2009
Паведамленні: 122
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 2:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

тэкст


Апошні раз рэдагавалася: Glossop (17.02.14 22:01), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Glossop

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 31.05.2009
Паведамленні: 122
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 2:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

тэкст


Апошні раз рэдагавалася: Glossop (17.02.14 22:02), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 11:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А кантраляваць урачоў трэба, думаю, калі сам урач, ды ведаеш усе працэсы ды наступствы, а не таму, што дзяўчынкі на форуме так параілі.

Няўжо сярод дзяўчынак на нашым форуме нарэшце з'явіўся яшчэ адзін цвярозы разважны чалавек! Супер!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 14:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Glossop пісаў(-ла):
Дык да чаго я вяду: я начыталася падчас цяжарнасці на форумах, што без разбору ставяць аксітацын, каб хутчэй нарадзілі, што тым, хто нараджае ўначы, даюць снатворнае, каб далі ўрачам паспаць. Мой уласны досьвед паказвае, што гэта міфы.


Ці то гэта супадзеньне, але большасьць маіх знаёмых папалі пад аксітацынчык без паказаньняў.
Жонку брата мужа паклалі ў бальніцу толькі з-за таго, што доктарка не зрабіла нейкі аналіз своечасова і ёй далі наганяя. Аналіз аказаўся добры, але быў ужо 38 тыдзень цяжарнасьці - чаго выпісваць? На 39 тыдні ёй пачалі ставіць кропельніцы аксітацына і яна нарадзіла дзяўчыначку. Потым яна даведалася пра аксітацын і на пытаньне "навошта?" ёй адказалі - каб хутчэй нарадзіла.
У сяброўкі адышлі воды у 11 гадзін раніцы, прыехала ў бальніцу - ніхто схопак не чакаў, хаця па статыстыцы у трэці жанчын спярша адыходзяць воды, а потым пачынаюцца схопкі. У 3 гадзіны дня яна ўжо нарадзіла. Чаго нельга было пачакаць? Потым праз тыдзень іх выпісалі, яна наладзіла грудное выкормліваньне. А яшчэ праз тыдзень у яе ўзьнялася тэмпература, выклікалі хуткую, завезьлі ў бальніцу - гной у маціцы. Пачысьцілі пад наркозам, тыдзень антыбіётыкаў, дзіця дома бяз мамы, на сумясі, малако амаль прапала.
Ну і г.д. ..

Не хачу нікога пужаць, проста трэба валодаць інфармацыяй.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 14:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Тое, што ведаю я і што я улічвала пад час родаў.

Аксітацын на самрэч вельмі добры гармон, пад уздзеяньнем якога сакрачаецца маціца. Ён пачыецца выпрацоўвацца ў арганізме жанчыны, калі пачынаецца працэс родаў. Калі гэты працэс парушыць (пракалоць каляплодны пухір, альбо ўвесьці сінтэтычны аксітацын), то выпрацоўка свайго аксітацына нарушаецца. Што прыводзіць да збою ў сістэме і парушае выпрацоўку іншых натуральных гармонаў (у тым ліку адрэналіна і эндарфіна). Таму кажуць, што пад аксітацынам бальней нараджаць.
Але галоўнае ня гэта, а тое, што аксітацын павінен выдзяляцца і пасьля родаў, каб добра выходзілі лохіі (пасьляродавыя выдзяленьні). Калі яго выпрацоўка нарушана, лохіі могуць затрымлівацца ў маціцы (што і атрымалася ў маёй сяброўкі), і гнаіцца.
Таму, калі жанчыне ўвялі сінтэтычны аксітацын, пажадана пасьля родаў таксама прапіць альбо пракалоць аксітацын.

Я ня доктар, але гэта тое, што я ведаю.

Аксітацын ня страшны, ён нават вельмі карысны і патрэбны. Ня трэба яго баяцца.
Проста што хто хоча - наўрат ці шмат хто захацеў бы, як я, нараджаць 20 гадзін. А мне было прынцыпова прайсьці ўсё ад і да і адчуць натуральны працэс. У радзільні мне гэтага не далі б. Але я ня маю нічога супраць тых, хто згадзіўся б паскорыць роды. Толькі абавязкова пасьля родаў назірайце за сабой, альбо УГД, альбо агляд доктара.

Шчасьлівых усім родаў - з аксітацынам ці без яго)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 7.06.09 17:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Хм, калі б я спадзявалася толькі на лекараў, то і не ведаю, што б было. Сваё праблему з рэзус-канфоіктам вырашала выключна сама.Нашыя лекары, акрамя як сядзець і спадзявацца, ш то ўсё будзе добра -- нічога прапанаваць не маглі.
Ды і цудоўна памятаю, як амаль перад самымі родамі высветлілася, што гінеколаг забылася напісаць, што ў мяне ўжо не нажное палажзэнне дзіцяці.
А калі я ёй выказала ўсё, што думаю на гэты конт, то яна мне даслоўна сказала наступнае:"Ну, подумаеш, проблема.Сделали бы кесарево, что тут такого страшного"

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 8.06.09 12:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, Афігець-застрэліцца! !

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.06.09 16:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Блін! stasia, дзяк за інфу - пайду пачытаю, што там у мяне ў абменцы напісана.
---------------
Я лічу, што кантраляваць дактароў варта, бо для іх твае роды - толькі чарговы працоўны момант, а табе з наступствамі гэтага жыць. Я не ў захапленні ад таго, што мне прыходзіцца чытаць медычныя артыкулы - але нажаль гэта неабходна, каб прымаць асэнсаваныя рашэнні, бо верыць на слова дактарам выпадае вельмі рэдка.
І сітуацыя такая ў нас не толькі ў медыцыне - у сучасным грамадстве трэба мець і пэўную юрыдычную падрыхтоўку, і эканамічную - інакш цябе проста будуць падманваць на кожным кроку. Гэта непрыемна - але гэта факт.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
urshulia




Зарэгістраваны: 06.05.2013
Паведамленні: 27
Адкуль: Рагачоў - Менск

ПаведамленнеДададзена: 10.06.13 10:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Нам у дзіцячай больніцы доктар сказаў, што 90% жаўтухі ў дзетак - па прычыне таго, што маці калолі аксітацын і антыбіётыкі (жаўтуха груднога малака) Я ў шоку!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
katyakravcova




Зарэгістраваны: 16.08.2018
Паведамленні: 12

ПаведамленнеДададзена: 16.08.18 21:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

окситоцин не вызывает гипоксию. но противоказан при патологиях. например, если женщина с сердечными заболеваниями или повышенным давлением
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
katyakravcova




Зарэгістраваны: 16.08.2018
Паведамленні: 12

ПаведамленнеДададзена: 3.09.18 0:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ничего плохого в нем нет... но сердце должно быть не слабое
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4
Старонка 4 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 15375 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 74230 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 17978 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 31122 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? 26 LaVita 39804 1.06.07 15:11
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map