Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Імянныя вершыкі ад Алены Церашковай -- замаўляйце!

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 21:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЗОРКА КАРНАВАЛА

На ранішнік трэба касцюм Караліне,

і маму ў спакоі яна не пакіне.

Была Караліна ў абліччы пінгвіна,

Была і ў стракатым убранні паўліна,

Быў строй павучыны: нібы з павуціння,

і яйка птушынае - у рабацінні...

Ўздыхае матуля:

-Аёй, Каралінка,

Ну хоць бы разок апраніся... дзяўчынкай!



Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 21:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЛЯВОНЧЫНА РАБІНКА
Ля самае форткі у спальні Лявонкі

Рабіна спусціла чырвоныя гронкі.

Штораз прачынаецца ўранні дзяўчына,

і вабіць яе тая гронка рабіны.

Пытаецца ў мамы, пытаецца ў таты,

ды кажуць бацькі:

- Пачакай, ранавата!

Ударыць мароз - пакаштуеш рабінкі...

Сумуе Лявонка, каўтаючы слінкі.

Аднойчы уранні птушынае войска

абсела рабіну занадта па-свойску,

і ўбачыла раптам малая Лявонка:

Зладзейкі дзяўбуць запаветную гронку!

А Божа! Скандал! І збянтэжаны тата

пяць ягад прынёс на далоні дахаты.

Заплюшчыўшы вочы, смакуе Лявонка,

ды раптам як плюне!

- Вы што! Яна ж горкая!

Падман! Ашуканства! Вой, бедныя птушкі...

Татуля! Мы сёння ж наладзім кармушку!



Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 2.06.15 19:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

КІРЫЛАВА ТАЯМНІЦА

Ёсць задума ў Кірыла:
Змайстраваць такія крылы,
каб з бусламі сябраваць
ды над стрэхамі лунаць.
Як такою таямніцай
ды з сястрой не падзяліцца?
Ды сястра Кірылу кажа:
- Ты ясі катлету з кашай,
А з бусламі жыць зручней,
Тым, хто жабак есць ды змей!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 83

ПаведамленнеДададзена: 30.07.15 13:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шчыра дзякуй! Пекныя вершыкі! Я шмат іх пераклаў, пераклады на пераверку спаслаў у прыватнай цыдулцы.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 20.03.18 22:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось дзяўчынка Авялінка.
Не глядзіце, што бландзінка!
Бо разумніца такая:
І задачы вырашае,
і малюе, і чытае,
грае, танчыць і спявае!
І такою вучаніцай
Наша школа ганарыцца.

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 16.05.18 13:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

МАЦЕЙ (2!), ЛЁНЯ
Клей праліўся на падлогу.
Стаў Мацей анучай соўгаць -
Дый прыклеіўся. Надзейна!
Добры клей набыў Мацейка.

Гэй, зайграй, мой Мацей,
Дый пацеш гасцей.
Заспявай, як зайкі
Скралі балалайкі!
Хай госцейкі скачуць,
Болей хай не плачуць,

Сёння Лёня наш вясёлы!
Ён з бутэлечкі зялёнай
Сёрбаў па дарозе ў школу
Ёгурт цёпленькі, салёны!
Ёгурт па рэцэпце нашым –
Зёлкі, соль ды сыракваша!

Алена Церашкова


Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (16.05.18 13:34), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1246

ПаведамленнеДададзена: 16.05.18 13:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЮРКА, НАДЗЕЙКА, ІРЫНКА

Юрка – юнга з Юкатана –
любіць Юлю, Юну, Таню.
Юля Юркам пагарджае,
Юна і не заўважае.
Ты, Юрасю, не журыся,
А з Танюшай ажаніся!

Ніколі, нідзе, нікаму, нізавошта
Не скажа Надзейка пра казачны востраў.
Ён недзе ў сінім ляжыць акіяне,
На ім кожны дзень паспяваюць бананы,
Ніхто там не будзіць у школу ўранні,
Ніякіх не робяць там хатніх заданняў.
Хто там апынуўся – з’язджаць не хацелі.
Наш казачны востраў завецца Нядзеля!

Ірынка ірыскі купіла
І моўчкі ў кішэні насіла.
Нікому пра іх не казала,
Дзяліцца ні з кім не жадала.
І толькі Ілюша ды Верка
З Ірынкай дзялілі цукеркі.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5
Старонка 5 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87797 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65154 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49306 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28333 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50571 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map