Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Алена Церашкова дзецям

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 3.01.18 7:43    Загаловак паведамлення: Алена Церашкова дзецям Адказаць з выцемкаю

Паколькі ідзе нейкі збой на Пішам Самі - буду публікаваць тут тое, што раней валілася туды. Афіцыйна папярэджваю: творчасць не народная, а аўтарская, што і прашу улічваць пры выкарыстанні.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 3.01.18 7:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ці жывыя кветкі?

Ці жывыя трава ды кветкі?
- Не! – адкажуць малыя дзеткі.
- Бо не бегаюць, не крычаць.
- Не згаджаюцца пагуляць.
- Анічога не робяць днямі.
Разважце самі!
Пасміхнуцца таты і мамы:
- Не, жывыя яны таксама!
Нараджаюцца і растуць,
Каранямі вадзіцу п’юць,
Дыхаюць праз лісточкі,
Заплюшчаць пад вечар “вочкі”…
А калі адкрасуюць кветкі,
Застанецца насенне – дзеткі!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 3.01.18 7:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

чыстагаворкі (мнд02 па 2.01.2017 - паметка тэхн.)

Белы бусел баяў байку беламу зайку,
чорны бусел чакаў у чароце чайку ды чаплю.

Лётчыкі на лецішча паляцелі з лётнішча,
Пасадзілі шрубалёты на цыбулю каля плота.

Паўгода пагода на поўначы,
Паўгода пагода на поўдні.

Ад падпола да паддашка дрыллю дом свідруе Дашка

Па аўторках у Рыгоркі генеральная прыборка:
Прыбірае сам Рыгор двор, гарышча й калідор.

У трусоў маршрут просты:
тры прыпынкі трамваем, тры прыпынкі тралейбусам,
тры прыпынкі метро і чатыры - электрычкай.

Штогод гадую ў гародзе гародніну,
гады ў рады завожу ў гарады.

Жыў у Жэнькі вожык Жменька,
жэўжык вожык, жэўжык Жэнька.

Парсючкі ў барсучкоў папрасілі пару парасонаў.

Мама мыла Мілу мылам,
Міла мыла не любіла.
Міла мыла ўтапіла,
Мама новае купіла.

На дварэ халодна – апранайся цёпла,
На дварэ цяплей – апранайся лягчэй.

Шавец шые шылам шціблеты шыншылам.

Шпак шпаку пашыў шапку.

У цмока смакоцці: цукеркі й чупа-чупсы.
Цмокі смокчуць чупа-чупсы, а цукеркі грызуць.

Запрашае рыбу рак на факстрот ды кракавяк.
Рак стараецца дарма: проста ў рыбы ног няма!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 28.01.18 9:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аліна ў маліны, а Жанна ў ажыны.
Тэлефанаваў тэлеграф тэлевежы, датэлефанаваўся да тэлескопа.
У чмяля джала і ў пчалы джала. Чмель пчалу паважаў, пчала чмяля паважала.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 23.02.18 9:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У сарокi сыр, у сыры – сорак дзiр.

У муцэ муха, мусе мука па бруха.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 27.02.18 20:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У качара гарод: гарлачык ды чарот.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 28.03.18 17:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На балоце белы бусел трох рапух ныраць прымусiў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 15.04.18 8:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У аўторак экскаватар рыў траншэю цераз кратар.
Чорны кратар Кракатау тры дні грымеў ды грукатаў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.06.18 13:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

падабраць пары па сэнсе: група 1 з групай 2

1. Языкамі зачапіцца
2. За чубы звязаць
3. Па людзях хадзіць
4. У смык вырабіцца
5. Языком абмывацца
6. З глузду з’ехаць
7. Па дроце хадзіць
8. З магілай ажаніцца

1. жабраваць
2. балбатаць
3. рызыкаваць
4. памерці
5. звар’яцець
6. схуднець
7. пляткарыць
8. сутыкнуць
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.06.18 13:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

2. тое самае

1. Хоць у лоб страляй
2. З вузел ростам
3. Хоць ногі на плечы бяры
4. Хоць у вуха кладзі
5. Пад чаркай
6. Кісялёвыя ногі
7. Алею ў галаве мала
8. Язык як мянташка

1. маленькі
2. дурны
3. балбатлівы
4. аслаблы
5. упарты
6. п’яны
7. ласкавы
8. стомлены
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.06.18 13:51    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

3. тое самае

1. Лынды б’е
2. Кішаньковыя сухоты
3. Язык як дзедава пуга
4. За рубель жабу ў Вільню пагоніць
5. Чэрап густа варыць
6. Цяляты язык аджавалі
7. Слова не пазычае
8. Жывот на сем столак

1. дасціпнік
2. ненажэра
3. скнара
4. разумнік
5. маўчун
6. абібок
7. балбатун
8. нястача
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.06.18 13:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

4. тое самае

1. Плот у плот
2. Носа не ўбіць
3. Як муха па смале
4. Як пугаю па вадзе
5. Як сляпому люстра
6. З жабіны прыгаршчы
7. У свіныя галасы
8. За дзедам шведам

1. марна
2. без патрэбы
3. блізка
4. запозна
5. мала
6. марудна
7. даўно
8. шчыльна
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.06.18 13:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

5. тое самае

1. Як агонь з вадою
2. Лёстачкі падпускаць
3. Як чорт грому
4. Даць гарту
5. Сабак сцерагчы
6. Як варона на дождж
7. Бачком ехаць
8. За жывот брацца

1. лайдачыць
2. сварыцца
3. хітраваць
4. падлізвацца
5. крычаць
6. усыпаць
7. баяцца
8. рагатаць
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.06.18 13:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

6. тое самае

1. Блёкату аб’есціся
2. Даваць дзеркача
3. Каўша даць
4. З камара каня рабіць
5. Руку застраміць
6. Спудлаваць
7. Казлы драць
8. Бараду задзерці

1. уцякаць
2. ванітаваць
3. памерці
4. набіць
5. звар’яцець
6. перабольшваць
7. даць хабар
8. схібіць
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1237

ПаведамленнеДададзена: 19.06.18 13:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

7. тое самае

1. У сапуны пайсці
2. Зуб зуба паганяе
3. Уздоўж лаўкі выпрастацца
4. Пад нагамі таўчыся
5. Рогі падпілаваць
6. Галава гузака шукае
7. Табаку важыць
8. Аж шапка паднялася

1. памерці
2. перашкаджаць
3. утаймаваць
4. напрошвацца
5. дрыжыць
6. драмаць
7. храпці
8. спужацца
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 146332 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 94871 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 125397 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 52061 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 36019 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map