Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Імянныя вершыкі ад Алены Церашковай -- замаўляйце!

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1228

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 21:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЗОРКА КАРНАВАЛА

На ранішнік трэба касцюм Караліне,

і маму ў спакоі яна не пакіне.

Была Караліна ў абліччы пінгвіна,

Была і ў стракатым убранні паўліна,

Быў строй павучыны: нібы з павуціння,

і яйка птушынае - у рабацінні...

Ўздыхае матуля:

-Аёй, Каралінка,

Ну хоць бы разок апраніся... дзяўчынкай!



Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1228

ПаведамленнеДададзена: 27.05.15 21:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ЛЯВОНЧЫНА РАБІНКА
Ля самае форткі у спальні Лявонкі

Рабіна спусціла чырвоныя гронкі.

Штораз прачынаецца ўранні дзяўчына,

і вабіць яе тая гронка рабіны.

Пытаецца ў мамы, пытаецца ў таты,

ды кажуць бацькі:

- Пачакай, ранавата!

Ударыць мароз - пакаштуеш рабінкі...

Сумуе Лявонка, каўтаючы слінкі.

Аднойчы уранні птушынае войска

абсела рабіну занадта па-свойску,

і ўбачыла раптам малая Лявонка:

Зладзейкі дзяўбуць запаветную гронку!

А Божа! Скандал! І збянтэжаны тата

пяць ягад прынёс на далоні дахаты.

Заплюшчыўшы вочы, смакуе Лявонка,

ды раптам як плюне!

- Вы што! Яна ж горкая!

Падман! Ашуканства! Вой, бедныя птушкі...

Татуля! Мы сёння ж наладзім кармушку!



Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1228

ПаведамленнеДададзена: 2.06.15 19:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

КІРЫЛАВА ТАЯМНІЦА

Ёсць задума ў Кірыла:
Змайстраваць такія крылы,
каб з бусламі сябраваць
ды над стрэхамі лунаць.
Як такою таямніцай
ды з сястрой не падзяліцца?
Ды сястра Кірылу кажа:
- Ты ясі катлету з кашай,
А з бусламі жыць зручней,
Тым, хто жабак есць ды змей!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 82

ПаведамленнеДададзена: 30.07.15 13:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шчыра дзякуй! Пекныя вершыкі! Я шмат іх пераклаў, пераклады на пераверку спаслаў у прыватнай цыдулцы.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1228

ПаведамленнеДададзена: 20.03.18 22:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось дзяўчынка Авялінка.
Не глядзіце, што бландзінка!
Бо разумніца такая:
І задачы вырашае,
і малюе, і чытае,
грае, танчыць і спявае!
І такою вучаніцай
Наша школа ганарыцца.

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5
Старонка 5 з 5.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 83996 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 62290 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 47227 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 27403 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 48544 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map