Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
У нядзелю, 3 верасня, пачынаюцца заняткі Мова Нанова Дзеткам
Бясплатныя сямейныя развіццёва-забаўляльныя курсы беларускай мовы працуюць у Мінску чацвёрты год.
Запрашаюцца дзеткі ад 4 да 10 год разам з бацькамі. Стартавы ўзровень мовы значэння не мае, галоўнае - гэта жаданне навучыцца.
Мэта курсаў – даць нагоду дзецям і дарослым пагаварыць пра ўсё на свеце, пасваволіць і пазабаўляцца па-беларуску. Праграма складаецца з аўтарскіх матэрыялаў. Тэмы розныя: Ветлівасць, Вада, Марафон, Антарктыда, Сяброўства, Здароўе і інш. Працягласць занятку - 45 хвілін.
Заняткі праводзіць мама чацвярых дзетак, пісьменніца і лекар Алена Церашкова. Ёй дапамагаюць розныя цікавыя госці.
Першы занятак у нядзелю, 3 верасня, у 12:00 у кавярні “Грай” на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 33 (акурат насупраць Палаца Рэспублікі, у пяці хвілінах хады ад станцыі метро “Кастрычніцкая”). А калі гэтым разам у вас не атрымліваецца – то ў любую іншую нядзелю.
Школьная форма і дзённікі – не патрэбныя
Кантактная асоба - Алена Церашкова, тэл. +37529 140 94 08 _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Mikolay
Зарэгістраваны: 04.12.2016 Паведамленні: 33 Адкуль: Мінск
|
|
Мы схадзілі. Увогуле нядрэнна. Але заняткі ўсё ж для дзетак пасля 5 гадоў. Нам толькі 3 і вельмі важка сядзець і доўга ўспрымаць інфармацыю. Так што ў каго яшчэ дзеткі маленькія лепш пашукаць развіваючыя гурткі для маленькіх |
|
Kryscina
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 23.03.2006 Паведамленні: 9054 Адкуль: Miensk
|
|
Mikolay пісаў(-ла): |
Мы схадзілі. Увогуле нядрэнна. Але заняткі ўсё ж для дзетак пасля 5 гадоў. Нам толькі 3 і вельмі важка сядзець і доўга ўспрымаць інфармацыю. Так што ў каго яшчэ дзеткі маленькія лепш пашукаць развіваючыя гурткі для маленькіх |
Можа быць. Выбраць гурток для маленькіх можна тут: http://dzietki.by/article/cms_view_article.php?aid=6334 _________________ Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Курсы и задумвалися як 4+. Сядзим мы першыя дни, далей болей камуникуем и рухаемся.Накольки дазваляе памяшканне.
Дарэчы, 1.10 да нас абяцауся завитаць Серж Минскевич - у 13 гадзин. |
|
Tacciana
Зарэгістраваны: 21.06.2017 Паведамленні: 2
|
|
Добры дзень! Я рыхтую букварык для дзетак, каб ім было хутка і проста вучыцца чытаць па-беларуску. Збіраю парады і прапановы, уражанні і заўвагі. Частку кнігі можна запампаваць з маёй старонкі https://vk.com/id5107712 Каго зацікавіць, калі ласка пішыце! |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Запрашаем на сустрэчу з пiсьменнiкам Мiколам Адамам - 4 сакавiка у 13 гадзiн, кавярня Грай (Мiнск, Iнтэрнацыянальная, 33, курсы МоваНановаДзеткам) |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Пачалiся заняткi 5 сезона МоваНановаДзеткам. Сустракаемся па нядзелях, у 12 гадзiн у кавярни Грай. Дзецi 4-10 год з бацькамi, бясплатна, папярэднi запiс не патрабуецца. |
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|