|
|
Аўтар |
Паведамленне |
Tanya
Свой чалавек

Зарэгістраваны: 28.04.2006 Паведамленні: 1921 Адкуль: Менск
|
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
СПАРТОВЫЯ ЗАГАДКІ
Мяне кідаюць – я не плачу,
а б’юць – ад радасці скачу.
Настрою добрага не трачу,
бо падабацца ўсім хачу!
(мяч)
На ўскрайку поля я стаю
і клопату не маю.
Бывае, што мячы лаўлю,
бывае – адбіваю.
Ты здагадаўся? Брава!
Я – не гулец. Я –
(брама)
Дражняць кошыкам мяне,
хоць я зусім не кошык, не.
Трапны мяч я праглынаю,
ды ніколі не ўтрымаю.
(баскетбольнае колца )
Мая каманда наступае –
Стаю, хвалююся за іх.
Мая каманда “пазяхае” –
Гуляю я, адзін за ўсіх.
(брамнік)
Ён – пачатак і канец.
Ведае любы гулец:
як гульнёй ні захапляйся,
а пачуў яго – спыняйся!
(свісток)
Ён правілы ведае лепей за ўсіх,
ён вырашыць спрэчкі сваіх ды чужых.
(суддзя)
Бывае, пляцоўку яна падзяляе,
Бывае – у браме, як сценка, звісае.
Як моцна ні лупіць гулец па мячы -
Праз гэтыя краты мячу не ўцячы.
(сетка)
Тут бульбу не садзяць, тут жыта няма,
і трактар сюды не прыедзе дарма.
Тут мячык лятае ды скача на волі,
Ды ўсё ж гэта месца назвалі мы …
(поле)
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
Кот Максім
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 07.04.2012 Паведамленні: 83
|
|
Спартовыя загадкі - гэта крута! Шчыра дзякуй! Я іх пераклаў і спаслаў пераклады Вам на пераверку у прыватнай цыдулцы. |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Палічыце хлопцаў і дзяўчат!
ДАЦЬ КАМУ? СЯБРУЮ З КІМ?
Шакаладак роўна пяць.
Падкажы, каму іх даць?
Вось Наталька і Андрэйка, Рыта, Вера і Кастусь,
Іна, Ліза ды Уладзя, Ігар, а ячшэ Кандрусь.
Не хапае, бачу сам.
Шакаладкі напалам!
Дам Наталь__ і Андрэй__, Ры__, Ве__, Касту__,
І__, Лі__ ды Ула___, Іга__ ды Кандру__.
Мне? Няма. Ды не сумую,
бо затое я сябрую
І з Наталь___, і з Андрэй___, Ры___, Ве___, Касту___,
І___, Лі___ ды Ула___, Іга___ ды Кандру___. |
|
Угару |
|
|
Tacciana
Зарэгістраваны: 21.06.2017 Паведамленні: 2
|
|
Алена, у вас такія цудоўныя вершыкі, вельмі прыемна іх чытаць! Дзякуй вялікі! |
|
Угару |
|
|
Кот Максім
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 07.04.2012 Паведамленні: 83
|
|
Black aspid, я зрабіў новыя пераклады Вашых загадак ды адрэдагаваў мае пераклады спартовых загадак. Пазірніце да прыватных цыдулак, калі ласка. |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Што любяць дзеці
Больш за ўсё на свеце?
У хлебе – скарынкі,
У кексе – разынкі,
А ў школе - …
апд: пераклад з Валянцина Берастава - сэксиста, яки сцвярджае, што перамены любяць хлопчыки, и ничога не згадае пра дзяучат)))))
Не каза, а з барадой.
Кожны дзень ідзе са мной,
А калі яго не ўзяў –
маму звонку я чакаў.
Яна ляціць па небе і падае на дол.
Няма яе – і хлеба не пакладзеш на стол.
То пабяжыць імкліва, то ляжа на зямлі.
А без яе не выйдуць у мора караблі,
Ні супа, ні кампота не зварыш, вось бяда,
І нават не заплачаш ты без яе …
(перапынкі, ключ, вада )
Апошні раз рэдагавалася: Black aspid (22.12.17 9:58), усяго рэдагавалася 1 разоў |
|
Угару |
|
|
Кот Максім
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 07.04.2012 Паведамленні: 83
|
|
Black aspid пісаў(-ла): |
Што любяць дзеці
Больш за ўсё на свеце?
У хлебе – скарынкі,
У кексе – разынкі,
А ў школе - …
(перапынкі) |
Выбачаюся, але падобнае ёсць у Валянціна Берастова:
"Что всего милее для тебя, мальчишка?
В хлебе - горбушка,
В капусте - кочерыжка,
В варенье - пенка,
А в школе - переменка!"
Загадкі пра ваду і пра ключ проста цудоўныя! Шчыра дзякуй! |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
не выбачайцеся))) гэта пераклад з Берастава, тольки несвядомы. У сэнсе, несвядомыя рэдактары дали свядомым рэдактарам, без аутара, а тыя мне дзеля пераклада. Таму выбачаюся перад Бераставым))) |
|
Угару |
|
|
Кот Максім
Актыўны ўдзельнік
Зарэгістраваны: 07.04.2012 Паведамленні: 83
|
|
Black aspid пісаў(-ла): |
не выбачайцеся))) гэта пераклад з Берастава, тольки несвядомы. У сэнсе, несвядомыя рэдактары дали свядомым рэдактарам, без аутара, а тыя мне дзеля пераклада. Таму выбачаюся перад Бераставым))) |
Вось і добра. Як кажуць: "Гонар даданы, ад ззбытку Бог абараніў" (то бок па-руску будзе "Честь приложена, а от убытку Бог избавил"). |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
Адна матка – дзяцей поўна хатка,
Хлопцы лянiвыя, дзеўкi руплiвыя,
Гучна гудуць, соладка ядуць,
Ворагу рады дадуць.
(пчолы)
Вынаходнiкi паперы невялiчкага памеру.
Крылы, вусiкi i жвалы, ножак шэсць, кiнжалы-джалы…
Чорна-жоўтыя палосы нам падкажуць: гэта – (восы)
…
Луг сухи, а з-пад ног пырскае. (конікі)
Паўзе – грызе, паляцiць – зможа толькi пiць. (вусень, матыль)
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
адным радком пра кветкі-гадзіннікі
Булкам адмысловы смак надае звычайны… мак
Растуць не на градзе, красуюць на вадзе. гарлачык
Расце у лесе густа заечая капуста. кісліца
Расце кветка на кашулі дзеткам. лён
Беларуская ружа – калючая дужа. шыпшына
Не дзеля кветак гадуюць, усю радзіну частуюць. бульба
Уночы распускаецца, па колеры называецца. фіялка начная
Алена Церашкова |
|
Угару |
|
|
Black aspid
Свой чалавек
Зарэгістраваны: 05.04.2009 Паведамленні: 1246
|
|
яшчэ пра казюрак
Па памерах – чэмпiён,
З рода пчол паходзiць ён. (чмель)
Пад асiнкай сто тысяч асiлкаў. (мурашник)
З мурашамi варагуюць.
Драўляныя дамы руйнуюць
I вежы талакой будуюць. (тэрмиты) |
|
Угару |
|
|
|
|
Вы не можаце распачынаць тэмы Вы не можаце адказваць на паведамленні Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні Вы не можаце выдаляць свае паведамленні Вы не можаце галасаваць у апытанках Вы не можаце далучаць файлы Вы не можаце сцягваць файлы
|
|