Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Алена Церашкова дзецям

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 3.01.18 7:43    Загаловак паведамлення: Алена Церашкова дзецям Адказаць з выцемкаю

Паколькі ідзе нейкі збой на Пішам Самі - буду публікаваць тут тое, што раней валілася туды. Афіцыйна папярэджваю: творчасць не народная, а аўтарская, што і прашу улічваць пры выкарыстанні.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 3.01.18 7:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ці жывыя кветкі?

Ці жывыя трава ды кветкі?
- Не! – адкажуць малыя дзеткі.
- Бо не бегаюць, не крычаць.
- Не згаджаюцца пагуляць.
- Анічога не робяць днямі.
Разважце самі!
Пасміхнуцца таты і мамы:
- Не, жывыя яны таксама!
Нараджаюцца і растуць,
Каранямі вадзіцу п’юць,
Дыхаюць праз лісточкі,
Заплюшчаць пад вечар “вочкі”…
А калі адкрасуюць кветкі,
Застанецца насенне – дзеткі!

Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 3.01.18 7:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

чыстагаворкі (мнд02 па 2.01.2017 - паметка тэхн.)

Белы бусел баяў байку беламу зайку,
чорны бусел чакаў у чароце чайку ды чаплю.

Лётчыкі на лецішча паляцелі з лётнішча,
Пасадзілі шрубалёты на цыбулю каля плота.

Паўгода пагода на поўначы,
Паўгода пагода на поўдні.

Ад падпола да паддашка дрыллю дом свідруе Дашка

Па аўторках у Рыгоркі генеральная прыборка:
Прыбірае сам Рыгор двор, гарышча й калідор.

У трусоў маршрут просты:
тры прыпынкі трамваем, тры прыпынкі тралейбусам,
тры прыпынкі метро і чатыры - электрычкай.

Штогод гадую ў гародзе гародніну,
гады ў рады завожу ў гарады.

Жыў у Жэнькі вожык Жменька,
жэўжык вожык, жэўжык Жэнька.

Парсючкі ў барсучкоў папрасілі пару парасонаў.

Мама мыла Мілу мылам,
Міла мыла не любіла.
Міла мыла ўтапіла,
Мама новае купіла.

На дварэ халодна – апранайся цёпла,
На дварэ цяплей – апранайся лягчэй.

Шавец шые шылам шціблеты шыншылам.

Шпак шпаку пашыў шапку.

У цмока смакоцці: цукеркі й чупа-чупсы.
Цмокі смокчуць чупа-чупсы, а цукеркі грызуць.

Запрашае рыбу рак на факстрот ды кракавяк.
Рак стараецца дарма: проста ў рыбы ног няма!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 28.01.18 9:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Аліна ў маліны, а Жанна ў ажыны.
Тэлефанаваў тэлеграф тэлевежы, датэлефанаваўся да тэлескопа.
У чмяля джала і ў пчалы джала. Чмель пчалу паважаў, пчала чмяля паважала.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 23.02.18 9:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У сарокi сыр, у сыры – сорак дзiр.

У муцэ муха, мусе мука па бруха.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 27.02.18 20:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У качара гарод: гарлачык ды чарот.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 28.03.18 17:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На балоце белы бусел трох рапух ныраць прымусiў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1230

ПаведамленнеДададзена: 15.04.18 8:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У аўторак экскаватар рыў траншэю цераз кратар.
Чорны кратар Кракатау тры дні грымеў ды грукатаў.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 143515 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 92030 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 121797 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў што наконт фітнэсу для цяжарных? 25 schtirliz 50978 3.03.11 19:46
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 35347 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map