У канцы жніўня свае дзверы для наведвальнікаў адкрывае клуб Шахматны дом.
Гэта будзе клуб, у якім выдатныя трэнеры будуць узрошчваць будучыню беларускіх шахмат.
Таксама гэта будзе ледзь не адзінае месца пад дахам, куды можна проста завітаць увечары і пад кубачак кавы ці гарбаты пагуляць ва ўлюбёную гульню з сябрамі ці аднадумцамі.
У нас будзе функцыянаваць
дзве беларускамоўныя групы! Заняткі буду весці я, Віктар Барскі, трэнер з 4-гадовым досведам працы.
Расклад можна паглядзець тут:
Расклад і кошты
Пытанні можаце задаваць тут ці па тэлефонах:
+375 44 478-90-51 (velcom)
+375 33 388-90-51 (мтс)