Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вершыкі-загадкі ад Алены Церашковай

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.03.15 9:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Кампутар і швейная машынкаСьмешка Дзякуй, Алена

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 10.05.15 7:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

СПАРТОВЫЯ ЗАГАДКІ
Мяне кідаюць – я не плачу,
а б’юць – ад радасці скачу.
Настрою добрага не трачу,
бо падабацца ўсім хачу!
(мяч)

На ўскрайку поля я стаю
і клопату не маю.
Бывае, што мячы лаўлю,
бывае – адбіваю.
Ты здагадаўся? Брава!
Я – не гулец. Я –
(брама)

Дражняць кошыкам мяне,
хоць я зусім не кошык, не.
Трапны мяч я праглынаю,
ды ніколі не ўтрымаю.
(баскетбольнае колца )

Мая каманда наступае –
Стаю, хвалююся за іх.
Мая каманда “пазяхае” –
Гуляю я, адзін за ўсіх.
(брамнік)

Ён – пачатак і канец.
Ведае любы гулец:
як гульнёй ні захапляйся,
а пачуў яго – спыняйся!
(свісток)

Ён правілы ведае лепей за ўсіх,
ён вырашыць спрэчкі сваіх ды чужых.
(суддзя)
Бывае, пляцоўку яна падзяляе,
Бывае – у браме, як сценка, звісае.
Як моцна ні лупіць гулец па мячы -
Праз гэтыя краты мячу не ўцячы.
(сетка)
Тут бульбу не садзяць, тут жыта няма,
і трактар сюды не прыедзе дарма.
Тут мячык лятае ды скача на волі,
Ды ўсё ж гэта месца назвалі мы …
(поле)
Алена Церашкова
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 74

ПаведамленнеДададзена: 30.07.15 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спартовыя загадкі - гэта крута! Шчыра дзякуй! Я іх пераклаў і спаслаў пераклады Вам на пераверку у прыватнай цыдулцы.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 24.09.15 16:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Палічыце хлопцаў і дзяўчат!

ДАЦЬ КАМУ? СЯБРУЮ З КІМ?
Шакаладак роўна пяць.
Падкажы, каму іх даць?
Вось Наталька і Андрэйка, Рыта, Вера і Кастусь,
Іна, Ліза ды Уладзя, Ігар, а ячшэ Кандрусь.
Не хапае, бачу сам.
Шакаладкі напалам!
Дам Наталь__ і Андрэй__, Ры__, Ве__, Касту__,
І__, Лі__ ды Ула___, Іга__ ды Кандру__.
Мне? Няма. Ды не сумую,
бо затое я сябрую
І з Наталь___, і з Андрэй___, Ры___, Ве___, Касту___,
І___, Лі___ ды Ула___, Іга___ ды Кандру___.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tacciana




Зарэгістраваны: 21.06.2017
Паведамленні: 1

ПаведамленнеДададзена: 21.06.17 3:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Алена, у вас такія цудоўныя вершыкі, вельмі прыемна іх чытаць! Дзякуй вялікі!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 74

ПаведамленнеДададзена: 13.07.17 12:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, я зрабіў новыя пераклады Вашых загадак ды адрэдагаваў мае пераклады спартовых загадак. Пазірніце да прыватных цыдулак, калі ласка.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 12.10.17 19:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Што любяць дзеці
Больш за ўсё на свеце?
У хлебе – скарынкі,
У кексе – разынкі,
А ў школе - …

Не каза, а з барадой.
Кожны дзень ідзе са мной,
А калі яго не ўзяў –
маму звонку я чакаў.

Яна ляціць па небе і падае на дол.
Няма яе – і хлеба не пакладзеш на стол.
То пабяжыць імкліва, то ляжа на зямлі.
А без яе не выйдуць у мора караблі,
Ні супа, ні кампота не зварыш, вось бяда,
І нават не заплачаш ты без яе …

(перапынкі, ключ, вада )
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Кот Максім

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.04.2012
Паведамленні: 74

ПаведамленнеДададзена: 10.12.17 19:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Black aspid пісаў(-ла):
Што любяць дзеці
Больш за ўсё на свеце?
У хлебе – скарынкі,
У кексе – разынкі,
А ў школе - …


(перапынкі)


Выбачаюся, але падобнае ёсць у Валянціна Берастова:

"Что всего милее для тебя, мальчишка?
В хлебе - горбушка,
В капусте - кочерыжка,
В варенье - пенка,
А в школе - переменка!"

Загадкі пра ваду і пра ключ проста цудоўныя! Шчыра дзякуй!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9
Старонка 9 з 9.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81568 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60865 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45931 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26855 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47332 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map