Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Шукаю кампаніі ў Мінску ў першай палове ліпеня

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Давайце знаёміцца і сустракацца!
 
Аўтар Паведамленне
Надзейка




Зарэгістраваны: 19.11.2013
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 12.06.17 22:06    Загаловак паведамлення: Шукаю кампаніі ў Мінску ў першай палове ліпеня Адказаць з выцемкаю

Вітаю, шаноўныя бацькі і дзеткі!

Я з Мінска, але ўжо амаль 20 гадоў жыву за граніцай, зараз ў Нямеччыне каля Франкфурта. Буду ў Мінску ў першай палове ліпеня (дакладна з 3-га па 16-га). Буду з дачкой Ларысай, якой 3 гады. Дачку спрабую выхоўваць па-беларуску, але, ўлічваючы дамінацыю нямецкай мовы (тата - немец і садзік па-нямецку), за мову змагаемся як можам. Пакуль што дачка амаль ўсе разумее, але па-беларуску кажа не шмат. Спрабую шмат чытаць, глядзець мульцікі, але "жывой" камунікацыі, асабліва з іншымі дзецьмі, у нас амаль няма. Вось і хачу скарыстацца побытам на Радзіме каб "акунуць" дачку, па магчымасці, у беларускамоўнае асяроддзе.

Скажыце, калі ласка, хто з вас, асабліва з тых, хто з дзеткамі 2-5 гадоў (але не толькі!), будзе ў гэты час у Мінску і жадае пазнаеміцца, сустрэцца, можа на пікнік куды з'ездзіць ці ў тэатр схадзіць ці што іншае (буду ўдзячна за любыя прапановы)?

А можа вы ведаеце, што цікавае робіцца для такіх маленькіх дзетак у горадзе? А можа хто есць тут з Бабруйску, бо таксама туды пад'еду ў пэўны момант?

Вялікі дзякуй! Спадзяюся, да сустэчы! Сьмешка


Апошні раз рэдагавалася: Надзейка (13.06.17 14:24), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mikolay




Зарэгістраваны: 04.12.2016
Паведамленні: 15
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.06.17 12:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вітаю. У нас дачцы (Алесе) 2,5 гады і сыну (Мірону) 8 мес. Мы з жонкай таксама прыкладаем намаганні каб выхаваць іх на мове. Алеська на мове ўсё разумее. Гаворыць таксама на мове, хоць зрэдку і ўстаўляе рускія словы. На жаль не ўсе словы яшчэ выразна кажа. Калі хаціце можам разам пагуляць. Мы ва Уруччы жывем і там ёсць вялікі парк, дзе мы гуляем.

Як надумаеце тэлефануйце або пішыце

Мікола 80291879882
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Надзейка




Зарэгістраваны: 19.11.2013
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 13.06.17 14:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мікола, вялікі дзякуй, супер! З задавальненнем! Патэлефаную як прыеду. Мы будзем жыць каля гатэлю Спадарожнік, але да Уручча даедзем без праблемаў Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Mikolay




Зарэгістраваны: 04.12.2016
Паведамленні: 15
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 13.06.17 15:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добра. Калі я не буду браць тэлефон можаце маёй жонцы набіраць.

8023292458 Ганна Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Volh@




Зарэгістраваны: 07.06.2017
Паведамленні: 1

ПаведамленнеДададзена: 24.06.17 5:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне!
З задавальненнем да вас далучымся на прагулку ва Ўруччы) Маей Адэльцы 1,9. Калі пажадаеце, можаце прыехаць да нас у Калодзішчы, але спатрэбіцца аўтамабіль, транспарт да нас не даязджае))
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Надзейка




Зарэгістраваны: 19.11.2013
Паведамленні: 7

ПаведамленнеДададзена: 25.06.17 20:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне! Сьмешка З вялікім задавальненнем! На жаль транспарта няма, таму можа сапраўды лепш ва Ўруччы ці ў іншым мейсцы ў горадзе, дзе Вам зручней. Калі ласка, дашліце Вашыя кантакты цыдулкай - я патэлефаную праз тыдзень як прыеду. Вялікі дзякуй і да сустрэчы!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца! Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 130194 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 82912 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 103573 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 159670 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 32069 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map