Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускія прымаўкі і прыказкі

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Mikolay




Зарэгістраваны: 04.12.2016
Паведамленні: 29
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 20.06.17 11:07    Загаловак паведамлення: Беларускія прымаўкі і прыказкі Адказаць з выцемкаю

Давайце абмяркоўваць цікавыя і сучасныя прымаўкі і прыказкі. Я зрабіў на свой густ выбарку такіх прымавак і прыказак.
Калі хто ведае розные прышпільные прыказкі давайце абменьвацца.



Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць
Адным сэрцам светьу не запаліш
Гара наша – аржаная каша, зараз з’еў бы і такой, ды няма ніякой
Даў бог дзеці, ды няма куды іх падзеці
Не п’ем, не гуляем, а нічога не маем
Не так юудзе, як пан скажа, а так, як мужык зробіць
Калі ў школе з матчынай гаворкі пасмяецца, то на старасці ад маткі адрачэцца
Адным пальцам і гузік важка зашпіліць
Засталася адна ў хаце – не дам рады кацяняці
Дай божа ўсё умець, ды не ўсё рабіць
Не гадуючы малога, не будзешь мець і вялікага
Хто дбае, той і мае
Хто не шануе чужога, той і свайго не мае
Ажаніцца – не ўпасці, не ўстанеш, не атрасешся
Багацце нявесты на шчасце не пераробіш
Гаспадар і жонка – найлепшая суполка
З тварам да вянца, з розумам да канца
І жыў не любіла, і памёр не тужыла
Не з прыданным жыць, а з чалавекам
Не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а тое, што маладыя самі нажылі
Якое дрэва – такі клін, які бацька – такі сын
Гуляй дзяціна, твая гадзіна
Лішняга і свіння не з’есць
Хоць воўна, абы кішка поўна
Век пражыў, а розуму не нажыў
Розум не сякера, не пазычыш
Хіцер Зміцер, дый Саўка не дурань
Бойся быка спераду, каня ззаду, а дурня з усіх чатырох бакоў
Галодная курцы проса на думцы
Да прыгоды не трыгоды
Даюць – бяры, бьюць –уцякай
Жыве кот, жыве сабака, жыве і гэты небарака
З незабітага ліса футра не шыюць
І баран бы касіў, каб хто касу насіў
Ідзеш на дзень, бярэ хлеба на два
Калі мукі скрыня, дык і свіння гаспадыня, калі мукі сцячэ, дык і гаспадыня не спячэ
Іску тушы да пажару, бяду адводзь да ўдару
Клін клінам выганяюць
Кожны кулік на сваім балоце вялік
Лепш хлеб з вадою, як пірог і мёд з бядою
Меней гавары, болей пачуеш
Над пешым арлом і сарока з калом
На жывой касці мяса мусіць нарасці
На жывым мядзведзі скуры не купляй
Не будзь ласы на чужыя каўбасы
Не ганьбуй старым ботам, пакуль новага не купіў
Не плюй у вадзіцу, згадзіцца напіцца
Не рабі ліхога і не бойся нікога
Не ўсякаму каню цулі памагаюць
Не хвалі каня запрагаюцы, а дзеўку выбіраючы
Па кветках яблыкі не лічы
У людзей пытай, дый свій розум май
У чужое проса не сунь носа
Учора не здагоніш, ад заўтра не ўцячэш
Хто з кім не жыве, той з тым не сварыцца
Што робіць воўу, тое і ваўчаня
Як быка не кармі, то ўсё малака не дасць
Як свінню не кліч, яе заўсёды выдасць лыч
Як топішся, то і за салому схопішся
На ежу мастак, а на працу сяк-так
Наш Васіль на працу не сіл, а як клёцкі ў малаку, за чатырох павалаку
Стаў у парозе, як пень на дарозе
Абяцанка-цацанка, а дурню радасць
Ажаніўся бездумны, ды ўзяў дуравату, не ведалі што рабіць – падпалілі хату
Дурню і чорт з дарогі саступае
Змянаў быка на індыка
У гэтым гаму, хто ўхапіў, то таму
Ні ўдою, ні ўбою
Свіння гразь знойдзе
Табе свінні пасвіць за сем міль ад шкоды
Вазьмі, даніла, што на не міла
Гора табе, воле, калі цябе карова коле
Добра таго страшыць, хто баіцца
Можа надвое варожа
Ні выплюнуць, ні праглынуць
У пужлівага купца ні грошай, ні тавару
Калі ваду насупраць пойдзе, тады гэта праўда будзе
Лягчэй раіць, чым дапамагаць
Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля
Тады тое было як воўк быў сабакам і хвастом брахаў
Хто высака заглядае, той нізка сядае
Анёлам ляцеў, а чортам сеў
І сабака па ім не завые
І ў касцёл ходзіць, і людзям шкодзіць
Сорам не дым, вачэй не выесць
Шкадаваў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву
Я за свайго Кузьму і дзесяць вазьму, а ты сваю Кацярынку вазі па рынку
Аблізваецца, як кот на сала
Баіцца, як воўк ягняці
Дапамог як кашаль хваробе
Дзялілі, як Тодар з Тадораю лапаць з абораю
Круціцца як ўюн на патэльні
Крывіцца, як серада на пятніцу
Лезе, як муха да мёду
Мароз, аж зоры трымцяць
Маўчыць, як мыла зеўшы
Меле языком, як цяля хвастом
Надзьмуўся, як кавальскі мех
На сэрцы, як пахаваў каго
Носіцца, як кура з яйкам
Падобны, як свіння да лебедзя
Патрэбны, як сляпому люстэрка
Сціснуліся, як селядцы ў бочцы
Сядзіць,як верабей у страсе
Чырвоны, як гіль чычты як сляза
Аднога разу казала рэдзька: Я добрая з мёдам. А мёд кажа: Чорт цябе просіць, добры я і без цябе
Адсунься ты, то сядзе тры
Абое рабое
Веры даць
Даць рады
Гады ў рады
Даць перу з імберцам
Дацца ў знакі
З агню ды ў полымя
Збіцца з панталыку
Збіць на горкі яблык
Зрабіць пятлю на сваю шыю
Мову адняло
Пытацца ў хворага здароў’я
Пусціць свінню ў агарод
Строіць кепікі
Хітра, мудра, невялікім коштам
Языком ваяваць
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 51141 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 165913 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 81365 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 158467 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 32597 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map