Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Летнік

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.05.12 21:44    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://infobank.by/infolineview/itemid/131/default.aspx - сёлетнія кошты на загарадныя летнікі

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 24.05.12 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://news.tut.by/tv/290823.html - відэа пра кляшчоў. Варта паглядзець і паказаць дзецям, калі збіраецеся ў летнік.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.06.12 13:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мірон у спартовым летніку. Жывуць паміж Ракавам і Івянцом у лесе на беразе рэчкі, у намётах па 2 чалавекі. У асноўным хлопцам-удзельнікам ад 10 да 14 год. Але беларускамоўныя вызначыліся: Мірону 8, а Дамініку 6!
Ясна, што страшна. Праз 3 дні летніка мы паехалі паглядзець, як яно там. Апынулася даволі добра, нават захацелася застацца. Падымаюцца яны а палове на 7-ю раніцы, бягуць да рэчкі ўмывацца. Потым першая трэніроўка (басанож у лёгкім адкрытым кімано!), потым сняданак, заняткі па філасофіі, трэніроўка і загартоўванне ў рэчцы, зноў трэніроўка, але ўжо на траве са зброяй, абед, гаспадарчыя заняткі (вады нанасіць, дроваў назбіраць, збудаваць нешта), зноў трэніроўка і вячэра. Спаць кладуцца неўзабаве пасля 10-ай. Дрыхнуць усе без задніх ног!
Гатуюць дзеці разам з трэнерамі. Штодня нехта дзяжурыць па кухні. Мірон з гонарам распавядаў, што чысціў бульбу і іншую гародніну, рабіў салату і варыў боршч, а ўсе потым са смакам елі! Гатуюць яны па адмысловых рэцэптах вегетарыянскую ежу, асабліва мне спадабаліся гарбаткі, настояныя на адмысловых зёлках і мантрах. Гэта частка традыцыйнай культуры в'етва-дао. Майстэрству гатаваць гарбату і ежу, арганізоўваць свет вакол сябе, рабіць масаж сапраўдныя сэнсэі вучаць і вучацца так жа сур'ёзна як баявому майстэрству і філасофіі.
На палянцы абсталявалі імправізаваную кухню з вялікім катлом, лаўкамі і самаробным драўляным сталом пад навесам. Даволі цывільна зрабілі рукамыйнікі, прыбіральню.
Мне падабаецца, як хлопцы ставяцца адзін да аднога: яны малпуюць тое, з якой павагай трэнеры ставяцца да старэйшых трэнераў. З аднога боку там жалезная дысцыпліна, а з іншага - уважлівасць, клопат, шчырасць і разняволенасць.
Мы дастаткова добра, як высветлілася, склалі рэчы: усё патрэбна і зручна, так што асобна магу падзяліцца спісам (дзякуючы парадзе мы яго адмыслова набралі і паклалі Мірону ў заплечнік).
Сутыкнуліся з нечаканай праблемай: Мірон не ўмеў карыстацца прыбіральняй без сядушкі. Мы пачалі перажываць, але майстры-трэнеры апынуліся майстрамі не толькі ў адзінаборствах: яны ўладкавалі прыбіральню на ўзор лепшых сусветных мадэляў!

Чакаем назад пасталелага ваяра, які не проста ўпершыню гэтым летам адважыўся стаць басанож на траву, а рабіў гэта нават пад дажджом пры надвор'і ад +7 градусаў, навучыўся карыстацца ваярскай зброяй, здаў чарговую атэстацыю, навучыўся гатаваць боршч і зёлкавую гарбату, самастойна жыў у намёце і клапаціўся пра малодшага сябра.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 8.06.12 21:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Падумаўшы крыху пра гэты летнік, можна насцярожыцца.

1. Абмежаванні ў выглядзе адсутнасці "забаў цывілізацыі" - тв, кіно, кампутар, інтэрнэт,( тэлефон?)
2. значныя фізічныя нагрузкі (у мяне ў летніку ў 15 год было толькі тры трэніроўкі, і на зборах перад чэмпіянатам ссср - толькі тры, не больш).
3. посная ежа, аскетызм.
4. фізічная праца ў дадатак да трэніровак.
5. прамыўка мазгоў (прабачце, заняткі па ўсходняй, чужой беларусам, філасофіі, ў аснове якой, хутчэй за ўсё, патэрналізм, а магчыма і фаталізм, і г.д.)
6. безадмоўная павага і падпарадкаванне трэнеру і старэйшым адэптам.
7. Падкрэсленая дэманстрацыя павагі і падтрымкі старэйшымі адэптамі да малодшых.

Пытанне: чаго не хапае, каб назваць гэта шырокавядомым словам СЕКТА?

не здзекуюся,
не хачу напалохаць,
але прынцыпы прамыўкі мазгоў у секце "Сознаніе Крішны" - посная ежа, аскетызм, фізічныя нагрузкі, пастаяннае знаходжанне пад назіраннем і скарачэнне да мінімума сну. Гэта ўмовы, пры якіх чалавек (дарослы) робіцца ўнушальным і ўспрымальным да любой філасофіі, у т.л. самаразбуральнай.

Можа, вы прысутнічалі на саміх занятках па філасофіі (лепей негалосна, без ведама настаўніка) - тады пытанні здымаюцца. А калі не - застаюцца.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.06.12 23:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, чытала кніжкі, прысутнічала на занятках (праўда ў адкрытую). Колькасць фізічных нагрузак мяне, мягка кажучы, бянтэжыць. Таму ў нас дамоўленасць: як толькі Мірон скажа "Хопіць" мы адразу едзем па яго і вязем дахаты.
Ты мяне ср'ёзна напалохала, па шчырасці. Ёсць знаёмыя людзі сярод трэнераў, але пасля твайго допісу я зладжу ім допыт.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 9.06.12 0:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

хм...хм...
я асабіста не бачу нічога, што б мяне моцна збянтэжыла.
Аднак, трэба сказаць, што я і шмат якія "секты" не лічу дэструктыўнымі, а хутчэй нават наадварот.
1. Абмежаванне "забаў цывілізацыі" -- я толькі "за"! Лічу надзвычай карысным не толькі для дзіцяці, але і для дарослага тыдні на два пазбавіцца ад гэтых высмоктвальнікаў энэргіі.
2. Пра тры трэніроўкі -- мы ж не ведаем, наколькі інтэнсіўныя/доўгія тыя трэніроўкі дзіцячыя. Магчыма, зраніцы ў іх толькі зарадка лёгкая, трэніроўкі з гульнямі і г.д. Да таго ж, 8 з паловай гадзінаў сну -- хіба гэтага не дастаткова?
3. Посная ежа -- вельмі кладзецца на большасць ўсходніх філасафічных сістэмаў. У хрысціянстве таксама рэгулярныя пасты па 3-4 тыдні, раз на сезон. Аскетызм -- звычайная частка "мужчынскага" выхавання.
4. Фізічная праца, кухарства -- калі яно разам, у камандзе, калі не празмерна -- толькі ў радасць.
5. прамыўка мазгоў... ну тут ужо як каму. Мне сам тэрмін не падабаецца, бо падаецца занадта экспрэсіўным і "прапагандысцкім". Я б хутчэй сказала, дзеляцца сваімі здабыткамі і паказваюць магчымы духоўны шлях. Бо шмат залежыць ад пункту гледжання. Эвангелізацыя ў краінах іншых рэлігій -- таксама, пэўна, "прамыўка мазгоў"? У маім светапоглядзе, усходняя філасофія ніяк не горшая за заходнюю. Але ўсведамляю, тут могуць быць варыянты, у залежнасці ад шырыні поглядаў сям'і.
6. безадмоўная павага да старэйшых -- характэрна для любой іерархічнай структуры. і такі, зноў жа, для ўсходняй філасофіі. Сьмешка
7. зноў жа, зноў жа... Увогуле, гэтыя два апошнія пункты -- узаемададатныя. Я б больш насцеражылася, каб, напрыклад, пункт 6 прысутнічаў, а замест 7 -- была бы непавага і нават знявага з боку старэйшых да малодшых. Дзедаўшчына бы атрымалася. Ну і зноў жа, пры адсутнасці пункту 6 і наяўнасці пункту 7 атрымалася б нешта падобнае на дарагую школу для "новых беларусаў", дзе настаўнікаў ня ставяць у нішто, а веды пры гэтым не здабываюцца таксама. Таму, імга, менавіта ў слушным спалучэнні абодвух пунктаў і крыецца сакрэт пабудовы працы ў любой "мужчынскай" структуры.

Можна, пэўна, любое аб'яднанне з "усходнім" кірункам сектай абазваць. Але, наколькі ведаю, хлопцы пасля працяглых заняткаў усходнімі адзінаборствамі вырастаюць надта ж добрыя -- спартовыя, загартаваныя, не абібокі, не маюць схільнасці падсесці на "забаўкі цывілізацыі", у тым ліку наркотыкі, алкаголь, тытунь, азартныя і кампутаровыя гульні, і, пры акцэнце школы на філасофію -- яшчэ і вельмі здольныя -- бо рэгулярныя медытацыі і таму падобныя практыкаванні спрыяюць пашырэнню ўспрыняцця і самасвядомасці.

Усё -- імга.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1204

ПаведамленнеДададзена: 9.06.12 9:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, уся справа толькі ў знаку. плюс ці мінус. Таму я і кажу - проста глыбей пацікавіцца.
Ведаю процьму адэптаў школ адзінаборстваў. Добрыя з іх тыя, хто добрыя, алкашні і наркаманаў хапае таксама. Дзеўкі ў нашым спартовым летніку былі розныя, ад пачаткоўцаў да рэзерва нац.каманды. І хлопцы былі. Былі тыя, што пілі моцны алкаголь ледзь не штодня (1992 год, прашу заўважыць), адна з іх цяпер - буйны трэнер у нашай федэрацыі, праўда, бабло любіць і пра спартоўцаў не надта клапоціцца. Другія не проста пілі - да свінячага віску, дасюль не магу ьез смеху ўзгадваць іх закідоны. А трэція засталіся ўбаку ад гэтага. А пілі яны з хлопцамі-барцамі такіх жа 14-15 год. Чым яшчэ займаліся - мне не дакладвалі. Зранку барцоў трэнеры лупілі тапкам па пятай кропцы і прымушалі ганяць кросы. Нашых тапкамі не лупілі. Кросы-пакаранні здараліся. Натуральна, ніхто з бацькоў не здагадваўся, чым дзеці займаюцца ў летніку. Усе ж ведалі пра "філасофію" усходу, дух выхавання і іншае хзш, пра якое ў тэлевізары можна наглядзецца. А дзеці набіраліся свайго досведу: хто піць вучыўся, хто не піць на жывым прыкладзе.
Рызыка ёсць заўсёды. Бацькі проста мусяць пільна сачыць за такімі момантамі. Не спадзявацца. што калі Коля чалавекам вырас у гэтай секцыі, дык і Вася вырасце. Коля вырас Колем, Вася вырасце Васем.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.07.13 18:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не перастаю радавацца і штогод рэкламаваць Летнікі Палаца дзяцей і моладзі.
3-ці год Мірон наведвае адну са зменаў. Сёлета ізноў у яго беларускамоўная выхавацелька (штогод іншая). Ездзілі на экскурсію на пасеку пад Ракаў (усё па-беларуску) - разглядалі там вуллі, каштавалі мёд, хадзілі на бабрыную плаціну. Дзень гулялі ў Дрымлэндзе - каталіся хто на чым хоча. Удзельнічаюць у творчых конкурсах, спяваюць-танчаць-малююць, шмат гуляюць на свежым паветры каля возера (у казакі-разбойнікі, футбол і інш. актыўныя гульні). Дзяцей даволі добра кормяць, даглядаюць і забаўляюць. І кошт за гэта - мінімальны. Не дзіва, што месцы распісвацца яшчэ ў траўні

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 17.06.14 21:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шаноўныя мамы-таты!
На 2-ю змену ў Палац часам ніхто не збіраецца?
Заўтра бацькоўскі сход, можна будзе размеркавацца ў адну групу

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9042
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 1.07.14 0:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

4-ты год Мірон у палацаўскім летніку - ізноў выхавацелька з першага дня гаворыць з ім па-беларуску. На гэты раз Галіна Фёдараўна, якая адказвае за кіналекторый, патрапілася нам важатай. Не шукалі адмыслова - але ў Палацы выдатныя педагогі, і мова ніколі не была праблемай. Прыемна штогод пераконвацца

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nika

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 17.02.2012
Паведамленні: 188
Адкуль: Менск, Чырвоны Бор

ПаведамленнеДададзена: 3.04.17 17:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

можа хто плануе сёлета на чэрвень у летнік Палаца моладзі? http://www.mgddm.by/temp/admin/2015/summer2016.html
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 130197 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 82920 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 103576 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 32070 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Якія новыя-традыцыйныя фэсты патрэбныя? 1 Mann Kurt 10021 20.10.07 20:25
Mann Kurt Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map