Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) - 2

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 30, 31, 32  наступная » 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
czyk




Зарэгістраваны: 27.01.2014
Паведамленні: 1

ПаведамленнеДададзена: 16.06.16 0:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы з Ангарскай. Калі беларускамоўнасьць групы, як тут пішуць, не залежыць ад выхвавальнікаў, а толькі ад бацькоў, то ў 202-гі ня будзем нават і спрабаваць — у двары выдатны новы садок. Будзем, значыць, дзейнічаць мэтадам Цыганкова =)

Але перасячыся ды пазнаёміцца зь беларускамоўнымі семʼямі з ваколіцаў будзем заўсёды радыя. Дачцэ падабаецца пляцоўка ў чыжоўскім парку. Езьдзіцьмем туды на роварах да кастрычніка.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
maa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2011
Паведамленні: 97
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.06.16 15:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

спадарства, белмоўная група 565 садка - гэта пекла. ці ёсць нешта каштоўнае ў гэтым раёне? фрунзенскі

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kufar




Зарэгістраваны: 29.10.2013
Паведамленні: 17
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 12.07.16 11:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
czyk пісаў(-ла):
Мы з Ангарскай. Калі беларускамоўнасьць групы, як тут пішуць, не залежыць ад выхвавальнікаў, а толькі ад бацькоў, то ў 202-гі ня будзем нават і спрабаваць — у двары выдатны новы садок. Будзем, значыць, дзейнічаць мэтадам Цыганкова =)

Але перасячыся ды пазнаёміцца зь беларускамоўнымі семʼямі з ваколіцаў будзем заўсёды радыя. Дачцэ падабаецца пляцоўка ў чыжоўскім парку. Езьдзіцьмем туды на роварах да кастрычніка.


Мы суседзі, гледзячы па ўсім)
Але мы вырашылі ўсё ж ісці ў 202-гі.

_________________


Вінцэнт 2017 г.н.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Pioner




Зарэгістраваны: 05.04.2012
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 30.08.16 14:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ШУКАЕМ ДЗЕТАК
У БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ ГРУПУ
у дзіцячым садку № 44

Для стварэння рознаўзроставай беларускамоўнай групы на базе дзіцячага сада № 44 па вул. Нёманская, 29 (Каменная горка-5) патрэбна набраць неабходную для адкрыцця групы колькасьць дзетак.
Бацькоў, жадаючых каб іх дзеткі атрымлівалі дашкольную адукацыю на беларускай мове, просім звяртацца да ініцыятыўнай групы:
Раман: (029)184-24-20 (vel), (025)602-73-50 (Life), 18.00-22.00.
Васіль: (029)840-18-12 (мтс), vasil@gogo.by, 8.00-22.00.

Перавагі беларускамоўнай групы:
- дзіця з ранняга ўзросту будзе мець стасункі на беларускай мове, што станоўча паўплывае на яго развіццё;
- невялікая колькасць дзетак у групе дазволіць выхавацелю больш увагі ўдзяляць кожнаму дзіцяці;
- для дзетак, не размеркаваных ў гэты садок, з’яўляецца дадатковы шанец у яго трапіць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 30.09.16 23:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

czyk, я гляджу, што ў нас дзеткі аднаго ўзросту. Мы, магчыма, аддадзім Яніка ў 202 на наступны год. У раскі садок я б не аддавала дакладна. Рагнеда з ангельскага садка прынесла дахалеры рускай мовы. Ведаю некалькі сем'яў, якія аддалі дзіцяці ў рускі садочак, а пасля самі перайшлі на рускую мову Сумнік

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 30.09.16 23:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

czyk, Ой, не паглядзела месяцы. вы на год старэйшыя.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Ponushka




Зарэгістраваны: 24.10.2016
Паведамленні: 2
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.10.16 22:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Добрага часу.
Ці хто падкажа добрыя (правераныя на сабе ці знаёмых) беларускамоўныя садкі ці групы ў раёне Грушаўкі-Міхалова? Да садочка яшчэ год, але намацваю глебу загадзя.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Aniuta




Зарэгістраваны: 07.11.2016
Паведамленні: 3

ПаведамленнеДададзена: 7.11.16 13:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Такое самае пытанне: нам 2 гады. летам або наступнай восенню малая пойдзу у садок. Можа, хто ведае цi есць беларускамоуныя групы/садкi недалека ад Ждановiчау? (Вяснянка, Каменная горка таксама могуць быць)?
Вялiкi дзякуй за адказ
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
twenty810




Зарэгістраваны: 10.11.2016
Паведамленні: 1
Адкуль: Калодзiшчы

ПаведамленнеДададзена: 11.11.16 17:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывiтанне! Можа, хто-небудзь падкажа беларускамоўны садок (групу) ва Уруччы?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
wolny




Зарэгістраваны: 30.11.2014
Паведамленні: 3

ПаведамленнеДададзена: 13.11.16 20:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
twenty810 пісаў(-ла):
Прывiтанне! Можа, хто-небудзь падкажа беларускамоўны садок (групу) ва Уруччы?


прывітанне.
папярэдняя старонка. там была размова пра садок ва Уручча-2


Можа ведае хто беларускамоўны садок (групу) у Курасоўшчыне ці паблізу? Ці ёсць ахвотныя паспрабаваць зрабіць такую?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Ponushka




Зарэгістраваны: 24.10.2016
Паведамленні: 2
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.11.16 15:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзень добры.
Дзялюся сваімі знаходкамі па пошуку садкоў з белмоўнымі групамі ў Маскоўскім раёне Мінска.
Ва Упраўленні адукацыі Маскоўскага раёну (Алібегава, 19) мне прадыктавалі такі спіс:

№412 газеты «Правда» 64, корпус 2
http://ddu412.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=3441

№473 ул. Есенина д.6 корп. 4
http://ddu473.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=2311

№336 просп. Газеты Звязда, 21
http://ddu336.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=2881
Група для детей от 5 до 6 лет (старшие группы) №11 – с белорусским языком обучения

№ 198 ул. Волоха, 35
http://ddu198.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1791

№77 ул. Волоха, 19
http://ddu77.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1041

№209 ул.К.Либкнехта, 120
http://ddu209.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1961

Сказалі, што ёсць толькі старшыя белмоўныя групы, а цалкам белмоўных садкоў няма "бо няма пераемнасці", то бок няма школ, куды потым пераходзіць белмоўным дзецям.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.11.16 2:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У Маскоўскім раёне ёсць беларуская школа №60 (гэта наконт таго, што "няма пераемнасці).

Мая старэйшая дачка зараз наведвае групу №11 садка 336. Садок знаходзіцца непадалёк ад станцыі метро "Пятроўшчына". У нас прыемныя выхавацелькі, добрыя гурткі, адэкватная загадчыца садка. Ранішнікі праводзяцца па-беларуску, маладая дзяўчына - музычная кіраўнічка сама піша сцэнары. Камунікацыя ў групе - змяшаная. Адна з выхавацелек вольна размаўляе па-беларуску, праводзіць заняткі па-беларуску, але па-за заняткамі часта пераходзіць на расейскую. Другая выхавацелька збольшага размаўляе па-расейску (але з намі як бацькамі беларускамоўнага дзіцяці - па-беларуску). Дзеці - усе расейскамоўныя, з навакольных дамоў. Беларускую мову дзеці разумеюць, на пытанні могуць адказаць па-беларуску, але размаўляць - не. Дзяцей "маргіналаў" у групе няма, усе дзеткі дагледжаныя і беспраблемныя. Радуе стаўленне да дзяцей - на іх ніхто не крычыць. Выхавацелькі стараюцца прадухіляць праблемныя сітуацыі, і дзеці не сварацца. У групе пануе атмасфера супрацоўніцтва і сяброўства, што мне вельмі даспадобы.

Мая дачка ходзіць у садок з задавальненнем і нават абураецца, калі я забіраю яе на канікулы. ) Нашая групка будзе выпускацца ў траўні, выхавацелькі казалі, што будуць браць групу другога малодшага ўзросту (здаецца, гэта дзеці 3-4 гадоў).

Накіраванне ў беларускую групу мы атрымалі ў аддзеле адукацыі без праблемаў. Толькі трэба пазначыць у заяве, што вам патрэбная менавіта беларуская групка. Накіраванні выдаюць у траўні, але варта пад'ехаць у аддзел адукацыі ў канцы сакавіка-у красавіку, агучыць свае патрабаванні.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Pioner




Зарэгістраваны: 05.04.2012
Паведамленні: 5

ПаведамленнеДададзена: 13.03.17 10:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Pioner пісаў(-ла):
ШУКАЕМ ДЗЕТАК
У БЕЛАРУСКАМОЎНУЮ ГРУПУ
у дзіцячым садку № 44

Для стварэння рознаўзроставай беларускамоўнай групы на базе дзіцячага сада № 44 па вул. Нёманская, 29 (Каменная горка-5) патрэбна набраць неабходную для адкрыцця групы колькасьць дзетак...


Намаганні па стварэнню беларускамоўнай групкі ў 44 дзіцячым садку далі свой плён. Начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірына Чарняўская выканала сваё абяцанне аб стварэнні куставым метадам ў некалькіх садках і ў некалькі школах Фрунзенскага раёна беларускамоўных групак і класаў.
http://nn.by/?c=ar&i=185441
http://minsknews.by/blog/2017/02/15/vo-frunzenskom-rayone-stanet-bolshe-klassov-v-shkolah-i-grupp-v-detsadah-s-obucheniem-na-belorusskom/
Гэта ўжо ВЯЛІКАЯ СПРАВА!!! Шчыры дзякуй спадарыне Чарняўскай!!!

Выцемка:
В ряде школ и детсадов Фрунзенского района с нового учебного года откроют классы и группы, где обучение будет вестись на белорусском языке, сообщили корреспонденту агентства «Минск-Новости» в управлении образования, спорта и туризма администрации района.

— Планируется открыть 1-е классы с белорусским языком обучения в средних школах № 56, 96, 128, 151, 179, 199. В 179-й еще и 5-й класс. Также предполагается создать белорусскоязычные группы в детских садах № 100, 205, 332, 384, 399, — рассказала начальник управления образования, спорта и туризма администрации Фрунзенского района Ирина Чернявская.

В настоящее время обучение детей на белорусском языке в районе ведется в гимназии № 4, яслях-саду № 534 и в одной группе в детсаду № 565.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
macei




Зарэгістраваны: 27.03.2017
Паведамленні: 13

ПаведамленнеДададзена: 30.03.17 22:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прывітанне!
Падкажыце, калі ласка, нумар садка ва Ўруччы-2. Маёй дачушцы толькі 1,5 гады, але ўжо выбіраем садок, каб стаць на чаргу. Буду ўдзячная за інфармацыю.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
kufar




Зарэгістраваны: 29.10.2013
Паведамленні: 17
Адкуль: Мінск

ПаведамленнеДададзена: 1.02.18 23:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Спадарства, калі вы ў пошуках беларускамоўнай групкі для вашага дзіця, ці хочаце змяніць рускамоўную групу на беларускамоўную, ці дабіцца, каб фармальна беларускамоўная стала ў рэальнасці такой - запрашаем далучыцца да нашай кампаніі ў барацьбе за наша канстытуцыйнае права на навучанне нашых дзетак па-беларуску. Мы пішам звароты і скаргі, вядзем перамовы з ТБМ... магчыма, у вас таксама знойдуцца прапановы, як дапамагчы агульнай справе. Бо наша мэта - не толькі зрабіць усё магчымае для нашых дзяцей, а каб і надалей беларуская мова часцей гучала ва ўстановах адукацыі.
У Тэлеграме створана адмысловая група
https://telegram.me/niechakiej - там абмяркоўваюцца любыя звароты наконт беларускай мовы, але цяпер пад нумарам 1 - тэма беларускамоўных садкоў.
Далучайцеся!
Таксама існуе чат у Вайберы "МоваСадкова"- https://nina.nn.by/?c=ar&i=203221&lang=be

_________________


Вінцэнт 2017 г.н.


Апошні раз рэдагавалася: kufar (2.02.18 0:39), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... , 30, 31, 32  наступная »
Старонка 31 з 32.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Чаму так важна купляць беларускае? 105 Несцерка 94384 29.11.11 1:07
Weranika Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Усё не так проста... 41 Alionka 65088 21.04.11 21:52
LaVita Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму дзеці так падаюць? 9 Vola 13865 30.07.09 21:34
julker Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Чаму званіць у Беларусь так дорага???? 7 mama Halja 16143 13.02.09 10:08
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 40777 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map