Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Пнеўманія

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 4.05.13 14:05    Загаловак паведамлення: Пнеўманія Адказаць з выцемкаю

Ніколі не прыгадвала пра пнеўманію. Сама ў дзяцінстве хварэла на яе, але заўсёды здавалася, што пнеўманія, як і, напрыклад, сухоты - хваробы з нейкага іншага свету.
2 тыдні з Камілай лячыліся ў Інфекцыйнай больніцы, што на Якубоўскага.

Спачатку быў нейкі насмарк, каторы асабліва не замінаў дыханню, але зялёны, як лёгкая прастуда разам з Андрэйкам. Але было незразумела і сдавалася невартым увагі. Педыятар параіў пазакапваць нос пратарголам.
Праз некалькі дзён Каміла пачала трохі кашляць (праз 2 дні як сцягаліся ў паліклініку за даведкай. Пацягнулі нас туды чэрці! відаць там нешта новае і знайшлі) - кашляла рэдка і неяк нават смешна, але было зразумела, што прастыла.
На другі дзень ад пачатку кашля сдалі агульныя аналізы. На наступны дзень атрымалі вынікі, але асаблівых адхіленняў не было. Цалкам выглядала як звычайны вірус, калі "не трэба рэзаць, само ўсё адваліцца".
Увечары пачаў балець жывоцік - нібыта моцныя колікі. Праблемы са стулам, шмат пукала і плакала. А дыеты ніякай я не трымала - неяк разбэсцілася за 1,5 месяцы, калі ніякіх рэакцый ні на якую ежу не было. І стрэсы прысмакамі заядала. Былі некаторыя прадукты ў апошнія дні, на каторыя і наракала. Ноч прапукалі-праплакалі. Гартала Сірсаў - ну нібыта бываюць такія моцныя колікі, ажно да 8 гадзін могуць доўжыцца... Пад раніцу заснула, але падвысілася тэмпература да 38,3. Пакуль Сярожка ездзіў за лекамі, а я тэлефоніла педыятару, параіцца пра ўсё, што адбываецца, тэмпература не павышалася, а праз пару гадзін нават панізілася сама да 37,6. На працягу дня Каміла была вельмі стомленая і сонная. Ела і спала на руках. Але і жывоцік яшчэ відаць пабаліваў, і ноч цяжкая была - спала, плакала, трохі стагнала.
І сама я ноч не спала, відаць адчувальнасць была неадэкватная.
Ды і першыя нашы 1,5 месяцы былі даволі цяжкімі: Андрэйка увесь час хварэў, былі ўсё разам дома, Сярожка шмат працаваў, дапамогі аніякай, аднапакаёвая кватэра, Каміла вельмі эмацыйная і тэмпераментная... Я ўжо і без гэтай ночы даўно ў неадэкваце, відаць, была. Дачакаліся вечару, прыехаў педыятар, паслухаў і сказаў, што колікі-колікамі (страўнікавая сістэма першая пакутвае, калі ёсць нейкая цяжкое запаленне), а ў нас відаць двухбаковая пнеўманія, стан бліжэй да цяжкога і магчыма справа нават для рэанімацыі. Паехалі ў інфекцыйную. Там малады доктар - слухаць нічога не хоча, усё сам ведае, толькі пра тэмпературу яму скажы. Паслухаў, кажа нібыта бранхіт і магчыма не ўсё так блага. Далі кісларод, амаксіцылін у сіропе, зрабілі інгаляцыю, узялі аналіз крыві. Каміле стала лягчэй, заснула. Я нават абрадвалася і ўхапілася за гэную ідэю - бранхіт замест пнеўманіі.
Але зрабілі аналізы, былі даволі благімі, параілі здымак. Ноч з пятніцы на суботу. Рэнгенолагі расшыфруюць толькі ў панядзелак. Гэты доктар нічога сказаць не можа новага.
Праспала мая дзяўчынка ўсю ноч ад сярэдзіны, раніцу. Спрабую пакарміць, нават не рэагуе. І не зразумела, што гэта за сон такі: ці то сапраўды лепей становіцца, ці то кома нейкая. Прыйшла дзяжурная доктарка і такі вярнуліся да версіі, што стан цяжкі, а на снімку вяглядае ці то на аднабаковую пнеўманію з бранхітам, ці то на двухбаковую пнеўманію. Далей кропельніцы, 2 антыбіётыка, кісларод, інгаляцыі, некалькі ўколаў гармонаў, калі задыхалася.
Але інтэнсіўнай тэрапіі хапіла 2-х дзён, потым стала хутка выздараўліваць. Доктарка казала, што наколькі рэдка прыязджаюць дзеці ў такім цяжкім стане, настолькі рэдка і нечакана яны так хутка выздараўліваюць. Выпісалі нас як цалкам выздаравеўшых.
Была ўсё ж такі аднабаковая пнеўманія і бранхіт.
Хадзілі да рэабілітолага, кажа раней большасць выпадкаў пнеўманіі - пнеўмакокавая інфекцыя, зараз - звычайныя вірусныя, вірусна-бактэрыяльныя інфекцыі часцей да таго ж прыводзяць.
Сёлета нават вёўся спецыяльны ўлік у больніцах захварэўшых на пнеўманію - зашмат было. У мяне некалькі знаёмых - ад 3-х да 45 гадоў перахварэлі.
Пасля радзільняў і ЖК, дзіцячая больніца выглядае даволі не блага. Амаль усе дактары і медсёстры выглядаюць добрымі прафесіяналамі, уважлівыя, некатэгарычныя, ветлівыя. Медсёстры першыя дні ледзь не начавалі з намі ў палаце, калі дыханне слухалі, інгаляцыі дадатковыя рабілі. У палаце былі адны. Ніхто ніякага незадавальнення не выказваў, нават калі без прычыны пераймалася.

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.05.13 20:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, расьціце здаровенькія!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 5.05.13 9:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Weranika, здароўя дачушцы!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 6.05.13 22:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

zdarouja vashym dzetkam.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Weranika

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.10.2008
Паведамленні: 510
Адкуль: Minsk, "Захад"

ПаведамленнеДададзена: 8.05.13 10:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй, дзяўчаты. Ужо здаецца ўсё добра.
Кажуць, што на працягу года пасля пнеўманіі ў дзетак патрэбен пэўны кантроль і ёсць рызыка паўтору, але... Сьмешка
Дарэчы, у сяброўкі сёлета сын 3-хгадовы хварэў на пнеўманію - 3 разы ў больніцы, 2 курсы антыбіётыкаў, курс гармонаў і так і не вылечылі, аналізы і тамаграфія паказваюць існаванне запалення і ўтварэнне рубца. Перайшло ў хранічнае?..

_________________


тэл. +375-29-9672826 / +375-29-7777681
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Nikok




Зарэгістраваны: 28.02.2017
Паведамленні: 1

ПаведамленнеДададзена: 28.02.17 0:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Попробуйте посмотреть еще направление инновационной медицины, стоимость стволовых клеток сейчас гораздо ниже и многие уже делают себе иньекции http://smartcell.com.ua/service/ctemcells/ но мне кажется лучше по этому вопросу проконсультироваться с доктором
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу) 17 Булачка 32453 25.08.14 12:44
Джэці Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Як лепей шукаць кватэру? 23 наталька 15578 25.04.12 17:42
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 167753 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81095 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Бацькі рускамоўныя - што лепей рабіць? 29 SunKa 39838 18.02.09 3:37
Lisa Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map