Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
"Кнігі дзеткам" - бібліятэка дзіцячых кніг

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Дзіцячая літаратура
 
Аўтар Паведамленне
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 15.08.14 12:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Чаму сабакі, каты ды мышы не сябруюць між сабой? Бо шмат гадоў таму здарылася гэтая гісторыя. Тады кожны сабака меў важны дакумент -сабачую грамату...

У нашай праграме з'явілася першая беларуская народная казка - "Сабачая грамата". Гэта кніга з цудоўнымі ілюстрацыямі Юлі Мітчанка, якую можна не толькі пачытаць,але і паслухаць. Яна агучаная як па-беларуску, так і па-ангельску.



cover1.jpg

cover1.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  200.54 KB
 Праглядаў:  11633

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 24.09.14 10:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гарэза Яся прыехала ў вёску да бабулі. А там і кароўка, і парася, і сажалка з качанятамі... Штодзень новыя знаёмствы ды прыгоды. Казка Кацярыны Бабок з ілюстрацыямі аўтаркі не толькі пазнаёміць дзетак з жывёламі фермы, але і дапаможа вывучыць дні тыдня.



cover1.jpg

cover1.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  200.88 KB
 Праглядаў:  11525

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 24.09.14 10:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пасварыліся неяк нос ды галава і ўцёк нос з тварыка на пятку! Узрадавалася галава! Ну нарэшце не будзе нос паўсюль лезьці, спакойна без яго. Але выйшла іначай...
На нашай палічцы цудоўная казка Алены Церашковай "Твой сябар нос"!



cover1.jpg

cover1.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  132.71 KB
 Праглядаў:  11524

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.10.14 13:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Шаноўнае спадарства, як у вам пасоўваюцца справы з распрацоўкай Андроід-версіі?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 29.10.14 10:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я ўжо трымала ў руках першую тэставую версію. Яшчэ ёсць, што дапрацоўваць, але справа рухаецца, і гэта нас радуе і натхняе Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 3.02.15 11:17    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У нас новая кніга! Падарожнічайце па Украіне разам з маленькімі вандроўнікамі Мі, Мо і Кацігарошкам.
Ілюстрацыі ўкраінскага мастака Назара Горохіўскага і агучку кнігі ў выкананні акторкі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Святланы Цімохінай абавязкова ўпадабаюць і дарослыя, і дзеці!
https://itunes.apple.com/by/app/knigi-dzetkam/id786269247?mt=8



Mi i Mo.jpg

Mi i Mo.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  210.74 KB
 Праглядаў:  10919

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 6.03.15 15:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Даўно не распавядала пра навіны нашага праекта, і ,не гледзячы на тое, што гэта галіна форума нагадвае маналог вар'ята, працягну, ў спадзяванні, што калі-небудзь тут з'явяцца пытанні, парады, прапановы і водгукі чытачоў на нашы кнігі Сьмешка

Выйшла другая кніга ў серыі пра вандроўкі дзетак вакол свету.
Маленькія вандроўнікі Мі і Мо ўпершыню ў Беларусі. Дзетак чакаюць неверагодныя прыгоды і дзівосныя адкрыцці! Разам з беларускім цмокам яны наведаюць Мінск і Гомель, Віцебск, Магілёў і Гродна, пазнаёмяцца з жыхарамі Белавежскай пушчы і ўбачаць усю прыгажосць Беларусі з вышыні цмачынага палёту.

Кніга агучаная прафесійным дыктарам - акторкай тэатру лялек Святланай Цімохінай. Цудоўныя ілюстрацыі Назара Горохіўскага будзе вельмі цікава разглядаць і дарослым, і дзецям, знаходзіць ў іх нечаканых , але добра знаёмых персанажаў.



cover1@2x.jpg

cover1@2x.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  147 KB
 Праглядаў:  10738

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 6.03.15 15:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Акрамя гэтага, выйшла серыя з чатырох кніг пра незвычайную шкляную кароўку Моллі. Гэта кнігі для самых маленькіх дзетак пра дзівосы і прыгоды на ферме дзядзькі Зянона. А таксама пра тое, што часам быць не такім як ўсе - гэта не хіба, а перавага.

Вясёлыя казачныя апавяданні Антоніа Вінчэнці абавязкова спадабаюцца маленькім чытачам. У гэтых кнігах няма маралізатарства і банальных сюжэтаў. Гісторыі вучаць бачыць незвычайнае ў звычайным, вясёлае і забаўнае ў штодзённым. Усе чатыры казкі агучыла Руся Шукюрава.



GxupBR8QnrU.jpg

GxupBR8QnrU.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  117.67 KB
 Праглядаў:  10736

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 6.03.15 15:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І апошняя на сёння навіна:
15 сакавiка ў дзiцячым лiтаратурным клубе «Сундучок» мы правядзем мерапрыемства для дзетак.
Электронная бібліятэка "Кнігі дзеткам" і "Агатка" dream-band запрашаюць на прэзентацыю кнігі па беларускай народнай казцы "Страшны звер". Будзем слухаць ува ўсе вушы файную музыку, глядзець ува ўсе вочы прыгожыя карцінкі, спяваць і майстраваць герояў казкі ўсе разам.А потым разыгрываць спектакль з іх удзелам. Напрыканцы створым грандыёзнага смешнастрашнага звера і навучымся яго не баяцца!
Калi ў Вас есць пытаннi – тэлефануйце
Каардынатар сустрэчы: Таццяна (Сундучок Детских Книг) +375445565590
Пачатак сустрэчы а 18-ай
Кошт 100 000 руб (дарослы + дзiця), для другога дарослага цi другога дзiцяцi уваход вольны
Месца сустрэчы: Школа танцаў «Квартал»,вул. Куйбышава, 22 (уваход у «Гарызонт», прайсці наскрозь, у двары -направа,другі паверх.)
Запiсацца на сустрэчу можна даслаўшы заяўку на e-mail: sunduchokknig@gmail.com цi па тэлефоне +375445565590.



J47MZ4_Zp5U.jpg

J47MZ4_Zp5U.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  220.58 KB
 Праглядаў:  10734

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 16.03.15 23:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ага, мая меньшая актыўная карыстальніца. Кніжкі клёвыя збольшага, дзіця слухае, навігацыя пад трохгадовае дзіця нармалёвая. Старэйшыя вушы заціскаюць калі меньшая абірае кніжкі дзе агучвала Руся, бо надта шмат раздражняючага піску. А малой нармалёва. Аліну і Паліну вельмі паважае.
З кепскага - тэхпадтымка нулявая. У сэнсе здарыўся глюк з гукам, напісалі ў тэхпадтрымку, атрымалі маўчаньне ў адказ. Паколькі тата тыжпраграміст, то з глюкам разабраўся. Каб не было тыжпраграмста пад рукамі, прылада бы ўжо сыйшла ў сьметніцу і я бы плявалася кепскімі словамі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 18.03.15 10:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, тэхпадтрымка ў нас пакуль што храмае, але мы рыхтуем больш адказнага чалавека, які хутка зоймецца гэтым. Калі будуць нейкія пытанні -прасцей атрымаць адказ і зваротную сувязь тут альбо на нашых старонках у сацыяльных сетках, чым звяртацца праз праграму. Дзякуем вам за цярпенне і вашаму тату за дапамогуСьмешка
Мы збіраемся дадаваць больш кніг, агучаных дыктарамі-мужчынамі, для гендарнага балансу і разнастайнасці і ў будучым пазначаць на старонцы пакупкі, хто агучыў кнігу, каб вы маглі загадзя ведаць ці спадабаецца вам і дзеткам агучка.


Апошні раз рэдагавалася: Lolilale (19.01.16 14:46), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 19.01.16 14:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цяпер нашы кнігі даступныя для карыстальнікаў прылад на базе Android!

“Краіна казак” — праграма, якая аб’ядноўвае ў сабе дзіцячыя кнігі, песні і калыханкі, з’явілася на Google Play.
Карыстальнікі мабільных прылад на базе “Android’у” могуць бясплатна спампаваць цэлую кніжную палічку праілюстраваных ды агучаных кніг на беларускай мове. У асобным раздзеле дзеткі знойдуць цудоўныя песенькі гурта “Агатка” на словы вядомых беларускіх паэтаў, а таксама зборнік тэматычных песен-размінак.
Для самых маленькіх — некалькі дзясяткаў беларускіх калыханак: сучасных і аўтэнтычных, улюбёных і малавядомых. Бацькі змогуць не толькі выкарыстаць плэер і праслухаць спвы разам з дзецьмі, але і прачытаць словы, вывучыць іх, каб наступным разам праспяваць калыханку самім.


https://play.google.com/store/apps/details?id=org.alex73.android.dzietkam



.jpg

.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  13.07 KB
 Праглядаў:  9139

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 19.01.16 14:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сёння ў "Краіне казак" з'явілася новая кніга з папяровымі ілюстрацыямі Алены Сацута. Казку агучыла акторка тэатру лялек Святлана Цімохіна.
Казка "З рога ўсяго многа" даступная да спампавання задарма.

Шаноўныя бацькі, адкажыце, калі ласка, на некалькі пытанняў. Гэта зойме ўсяго 2 хвіліны, але вельмі дапаможа нам зразумець, якой бы вы хацелі бачыць "Краіну казак" https://docs.google.com/forms/d/1aFpJhhv2ZBf3ECvVIPa91o080i_w2LWa4iKu0bnrsH4/viewform?c=0&w=1



SM34.png

SM34.png

 Апісанне:
 Памер файла:  209.2 KB
 Праглядаў:  9138

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lolilale




Зарэгістраваны: 09.01.2014
Паведамленні: 26

ПаведамленнеДададзена: 19.01.16 15:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі чакаем парадаў і водгукаў, а таксама запрашаем да супрацы адказных і зацікаўленых ў паляпшэнні праграмы людзей:

- дызайнера для працы з інтэрфэйсам
- мастакоў для стварэння невялікіх малюнкаў, якія будуць бачныя пры прайграванні песенак/калыханак/аудыёказак.
- казачнага эксперта (чалавек, які зможа зрабіць вялікую падборку добрых і цікавых тэкставых казак для асобнага раздзелу)
- журналістаў і блогераў запрашаем пісаць пра нас! Сьмешка

Будзем вельмі ўдзячныя любой дапамозе!
Лістуйце на kazki@googlegroups.com ці knihidzietkam@gmail.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Дзіцячая літаратура Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 61362 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90566 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88170 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 176859 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35272 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map