Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адукацыя для дарослых

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 15, 16, 17 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.10.12 11:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Жадаючых навучыцца беларускай вышыўцы чакаюць у гуртку "Вышыўка", што будзе праводзіцца ўінтэрнаце Палітэха на Сурганава. Гурток платны.
Тэл. 8-029-568-74-68 выкладчык Алена Мікалаеўна

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.10.12 12:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

наталька, а ты не ведаеш, у які час будуць заняткі?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.10.12 14:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не, не ведаю, хутчэй за ўсё ўвечары. Гэта мая сваячка папрасіла размясціць гэтую абвестку, яна збіраецца ісці, але там пакуль людзей мала, калі не набярэцца прынамсі 6 чалавек, дык гуртка не будзе.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.11.12 15:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
"Практыкум I" з цыкла "Семантыка арнаменту" у Школе традыцыйнага мастацтва гурта GUDA. Выкладае Тодар Кашкурэвіч. Наступная лекцыя - "Практыкум ІІ" - 24 лістапада. Рэгістрацыя ўдзелу і дадатковая інфармацыя праз тэл. 8-029-6082556.

https://www.facebook.com/media/set/?set=a.302623589843468.62569.213420905430404&type=1

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 7.01.13 22:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
СТЫПЕНДЫІ ДЛЯ ЖАНЧЫНАЎ У ГАЛІНЕ КАМПУТАРНЫХ ТЭХНАЛЁГІЯЎ

Google абвесціў міжнародны конкурс сярод жанчынаў на атрыманне стыпендыі імя Аніты Борг ў галіне вывучэння кампутарных тэхналёгіяў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнткі, якія навучаюцца па праграмах бакаляўрыяту, магістратуры ці аспірантуры ў галіне кампутарных тэхналёгіяў, вылічальнай тэхнікі, інфарматыкі, або цесна звязаных з імі навуковых напрамкаў. Кандыдаткі павінны вучыцца «на выдатна».

Памер стыпендыі - 7 000 еўра.

Інфармацыя пра неабходныя дакументы й умовы падачы - на сайце: http://www.google.com/anitaborg/

Паводле adukacyja.info

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 31.01.13 17:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вучымся шыфравацца (бясплатна)!
Выцемка:
5 лютага ў 19:00 у каворкінгу «Прыцягненне» (вул.Сурганава, 27, пак. 33) упершыню пройдзе крыптавечарына, прымеркаваная да Дня Бяспечнага Інтэрнэта.

Дасведчаныя карыстальнікі дапамогуць усталяваць на вашыя дэвайсы праграмы шыфравання і перасылкі паведамленняў, файлаў, дыскаў.

Вазьміце з сабой вашыя ноўтбукі, планшэты, тэлефоны і г.п.

http://mtis.tv/novosti/1101-vas-nauchat-besplatno-shifrovatsya

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 8.03.13 15:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
9 сакавіка адбудзецца сустрэча з аўтарам роліка "Беларусь у абдымках зорак". (13:00 - 15:00)
У праграме:
- паказ роліка
- аўтар адкажа на пытанні пра тэхнічны бок стварэння роліка, пра астрафотагздымкі.
Таксама на працягу мерыемства аўтар правядзе майстар-клас і пакажа, як з дапамогай адмысловай тэхнікі, абсталявання і праграмнага забеспячэння любы чалавек можа стаць стваральнікам прыгожых ролікаў.
Запісацца можна лістом сюды: meliashkevich@gmail.com
ці смс сюды: +375 29 1694811
У лісце (смс) указаць Імя і прозвішча нумар тэлефону і e-mail

http://vk.com/lecturesminsk

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.05.13 16:32    Загаловак паведамлення: "Шлях мастака" Адказаць з выцемкаю

Абуджаем/рэанімуем свайго творчага генія!

Запрашаю ўсіх ахвочых у адукацыйны гурток па развіцці творчых (ці, калі хочаце, крэатыўных) здольнасьцей.
Будзем займацца па знакамітай кніжцы Джуліі Кэмэран “Шлях мастака” (Cameron J. The Artist's Way: A Spiritual Path to Higher Creativity”; Дж.Кэмерон “Путь художника. Ваша творческая мастерская”). Кніжку можна спампаваць тут: http://www.koob.ru/cameron_julia/way_of_artist.

Працягласьць курса – 3 месяцы (да канца ліпеня). Веру, што разам яго адужаць рэальней, чым паасобку.

Заняткі ў групе адбываюцца раз на тыдзень, у нядзелю (радзей у суботу) ў першай палове дня ў раёне пл.Бангалор. На сустрэчы можна (і трэба! няма чаго ў каштоўны выходны іх без бацькоў пакідаць) прыходзіць зь дзеткамі.

Але на 1-ым месцы, відавочна, будзе ваша (і мая) самастойная, творчая і цалкам дабраахвотная праца.

Першая сустрэча адбылася 12.05. Далучыцца да нас яшчэ ня позна. Усё, што ад вас патрабуецца, гэта
а) напісаць мне ў прыват аб Вашым жаданьні далучыцца (іф зер із эні) і падаць Ваш кант.тэл.;
б) атрымаць ад мяне інфармацыю аб дакладным месьце/часе наступнай сустрэчы (18 або 19.05);
в) прыйсьці на сустрэчу 1) у час (мы дамовіліся не спазьняцца, хаця для творчых асобаў, кажуць, гэта цяжка!) і 2) не з "пустымі" рукамі і галавой, г.зн. прачытаць кніжку да 1-ага тыдня ўлучна ("Восстанавліваем чувство безопасності") і зрабіць (пачаць рабіць) хоць частку заданьняў на 1-ы тыдзень.

Дарэчы, абвяшчаю 2 творча-пошукавыя конкурсы (з прызамі!):
1) на найлепшую назву гуртка ("Шлях мастака" застаецца працоўнай назвай, але, можа, вы прыдумаеце нешта яшчэ паэтычнейшае);
2) на поўны арыгінальны тэкст кнігі Джуліі Кэмэран.
Крайні тэрмін абодвух конкурсаў - наступная (2-ая) сустрэча. Абіраць і ўзнагароджваць пераможцаў будзем таксама на наступнай сустрэчыСьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.12.13 0:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
КРУГЛЫ СТОЛ “ВУСНАЯ ГІСТОРЫЯ Ў БЕЛАРУСІ: ТЭНДЭНЦЫІ І ПЭРСПЭКТЫВЫ РАЗЬВІЦЬЦЯ”

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае да ўдзелу ў круглым стале «Вусная гісторыя ў Беларусі: тэндэнцыі і пэрспэктывы разьвіцьця». Круглы стол адбудзецца 27 сьнежня 2013 году з 18.00 да 20.00 ў Менску.

Мэты круглага стала: абмеркаваньне праблемаў і дасягненьняў у захаваньні гістарычнай памяці ў Беларусі; дыскусія аб магчымасьцях актывізацыі выкарыстаньня вуснай гісторыі ў адукацыйнай і дасьледчыцкай дзейнасьці; абмен досьведам у сфэры выкарыстаньня вуснай гісторыі.

Месца правядзеньня будзе паведамленае пасьля рэгістрацыі заяўкі.

Каб узяць удзел, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: info@nashapamiac.org
ngo.by

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.01.14 8:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
31 студзеня а 18-30 у Пушкінскай бібліятэцы (Гікала, 4) у рамках Майстэрні Самастойных Падарожжаў адбудзецца прэзентацыя міжнародных бібліятэчных велапрабегаў Cycling for libraries.

На сустрэчы вы даведаецеся пра тое:
-як арганізатарам велапрабегаў па бібліятэках Еўропы ўвогуле прыйшла ідэя іх правядзення;
-ці ахвотна падарожнічаюць бібліятэкары;
-як спалучыць прыгодніцкае велападарожжа з прафесійнай камунікацыяй;
-ці атрымалася ва ўдзельнікаў гэтых прабегаў прыцягнуць увагу грамадскасці да актуальных бібліятэчных праблемаў.

А таксама пра адметнасці бібліятэк Прыбалтыкі, Галандыі і Бельгіі, пра іх дасягненні і праблемы.
Ад непасрэдных удзельнікаў велаканферэнцый вы пачуеце:
- пра цікавосткі і цяжкасці бібліятэчных велападарожжаў Вільня-Талін 2012 г. і Амстэрдам-Брусэль 2013 г.;
- пра невялікія велабібліятэчныя мерапрыемствы 2013 г., што адбыліся ў Стакгольме і Калінінградзе.
І, вядома, вы пабачыце фотаздымкі з найпрыгажэйшых і найцікавейшых мясцінаў гэтых падарожжаў.
Акрамя таго, будуць анансаваны велапрабегі 2014 г. Барселона-Ліён і Мінск-Коўна.
Запрашаем усіх, каго цікавяць бібліятэчная справа, падарожжы на роварах і прыгоды, ды ўвогуле нестандартны погляд на жыццё і прафесію.

Выступоўцы:
Настасся Жарская (удзельніца ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)
Марына Важнік (удзельніца ад Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча)

Прыносьце пачастунак да гарбаты.

Кантактныя тэлефоны: (29) 565-82-91 (Павал), (44) 544-25-78

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.01.14 11:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Хто жадае навучыцца і пашыць сабе народны строй?
Заняткі пачнуцца ў пятніцу 17 студзеня ў 18.30 па адрасе К.Лібкнехта 112, офіс СЭТ.
З сабой неабходна мець нататнік і асадкі-алоўкі. Будзем здымаць памеры, выбіраць тканіну і ніткі, выбіраць рэгіён.
Заняткі платныя, плата за месяц 150 тыс.руб (дабрачынны ўнёсак на ўтрыманне офісу)

http://www.facebook.com/photo.php?fbid=614625831938747&set=np.97027072.1109720232&type=1&ref=notif&notif_t=close_friend_activity

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 11.02.14 21:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Заняткi гуртка Беларускае народнае ткацтва: магчымасць выткаць рушнiк сабе цi сваiм блiзкiм!
Заняткi праходзяць у Палацы дзяцей i моладзi на Камсамольскiм возеры, па суботах з 15.00, каб.105. Даведкi па тэл. 0296892495(Vel), хат. 2758843 Люба

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.02.15 23:50    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ідзе набор на курсы керамікі для пачаткоўцаў. Ручная лепка, асновы ганчарства, гіпса-мадэльная справа, дэкаратыўныя пліткі.
Курс 4 месяцы, кошт 620 тыс./мес.
Заняткі ў аўторак 18:00-20:00 і суботу 10:00-14:00.
(29) 344 12 49, Ганна

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 15, 16, 17
Старонка 17 з 17.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 148905 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 97424 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 128155 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 450384 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 36455 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map