Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Усялякія розныя конкурсы

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 10, 11, 12 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.02.14 1:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://generation.by/news6313.html - У Беларусі ўпершыню абвешчаны конкурс літаратурнай крытыкі імя Адама Бабарэкі. Напішыце пра беларускую кнігу, якую чытаеце цяпер, і станьце ўдзельнікам спаборніцтва крытыкаў, — заклікаюць арганізатары конкурсу, якімі выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з сайтам bookster.by.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 5.02.14 1:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У часопісе «Бярозка», які выходзіць цяпер пад адной вокладкай з часопісам «Маладосць», пачынаецца новы літаратурны конкурс «Казкі са школьнага ранца», узяць удзел у якім могуць усе, каму яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Казкі, вартыя, каб іх надрукавалі, абавязкова з’явяцца на старонках «Бярозкі».
У жніўні 2014 года, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, прафесійнае журы вызначыць пераможцаў казачнага конкурсу, якія будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі і каштоўнымі прызамі.
Да наступнага Дня беларускага пісьменства прымеркаваны і выпуск кнігі, куды ўвойдуць усе казкі, якія з’явяцца на старонках «Бярозкі». Апроч таго, на сайце часопіса будзе змешчана аўдыякніга лепшых казак у выкананні вядомых беларускіх артыстаў.
Юныя аўтары могуць дасылаць свае творы ў любым варыянце: на паштовы адрас: 220034, Мінск, вул. Захарава, 19, рэдакцыя часопіса «Маладосць» (з паметай «Бярозка»), электронны — maladost@bk.ru або bjarozka@mail.ru.
Толькі не забудзьцеся ўказаць свае дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, хатні адрас і нумар тэлефона (хатняга або мабільнага).
Казачныя гісторыі, якія вы будзеце дасылаць, па-першае, павінны быць беларускамоўнымі, па-другое, невялікімі: адна, дзве старонкі.
Крыніца інфармацыі: Літаратура і Мастацтва №33, 2013 — С.3

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 7.05.14 5:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Радыё Свабода распачынае конкурс «Настаяшчы хакей!» на тэму чэмпіянату сьвету па хакеі.

Ад сёньня і да 25 траўня мы чакаем ад Вас сьмешныя, кур’ёзныя, незвычайныя фотаздымкі, малюнкі, каляжы і самы розны трэш, які адлюстроўвае падзеі, атмасфэру, жыцьцё турыстаў і мясцовых падчас чэмпіянату.

Два разы на тыдзень мы будзем публікаваць найлепшыя выявы, а па сканчэньні чэмпіянату аўтары трох найлепшых малюнкаў ці здымкаў атрымаюць плэеры iPod Shuffle.

Вось умовы конкурсу: http://www.svaboda.org/content/real-hockey-competition-minsk2014/25375558.html

А вось прыклады, чаго мы ад вас чакаем: https://www.facebook.com/media/set/?set=a.784226248268307.1073741844.117352898288982&type=1

Дваццаць фіналістаў атрымаюць саколкі «Свабоду хакеістам!»

Вашыя працы дасылайце:

— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk http://vk.com/album-36069860_194401944:
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку:http://facebook.com/svaboda.org,
— у твітар з пазнакаю @svaboda
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 27.09.14 22:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.bakonkurs.org/article.php?id=40
Конкурс вучнёўскіх літаратурных твораў любых жанраў на тэму "Вялікае слова - настаўнік!"
Працы з пазнакай «Спроба пяра» дасылаць да 1 чэрвеня 2015 году на адрас: 220045, г. Мінск, вул. Яна Чачота, 16, ці на info@bakonkurs.by.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.12.14 19:40    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ГЕОРГIЙ БАРТАШ, Літаратурнае аб'яднанне “Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43” запрашае да ўдзелу:

у ФЕСТЫВАЛI АДНАГО ВЕРША

Вершы прымаюцца да 5 студзеня 2015 года.

Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас gggbbb2007@gmail.com або dorefa@yandex.ru даслаць (з пазнакай “фэст”) ліст, які змяшчае:
1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;
2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;
3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнага тэлефонаў, e-mail (дасылаць хатні адрас не трэба).

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 18.01.15 13:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэа-інтэрв’ю для моладзі “Памяць Народа”. Галоўная ідэя конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.
Для ўдзелу ў конкурсе мы прапануем правесці біяграфічную размову з людзьмі сталага веку, запісаць ўспаміны на відэа, а самыя цікавыя з іх даслаць альбо перадаць арганізатарам Конкурса. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў, якіх чакаюць каштоўныя ўзнагароды!
Прэзентацыі конкурса “Памяць Народа”, дзе можна будзе пазнаёміцца з досведам вусных гісторыкаў і пабачыць, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў часу, адбудуцца ва ўсіх абласных гарадах:
Віцебск – 26 студзеня,
Гародня – 29 студзеня,
Магілёў – 2 лютага,
Гомель – 7 лютага,
Берасце – 17 лютага.
Усе падрабязнасці конкурсу, час і месца абласных прэзентацый будуць агучаны падчас вялікай віртуальнай прэзентацыі “Памяці Народа” 21 студзеня на сайце БАВГ http://nashapamiac.org/, МГА “Гісторыка” http://my-historica.org/, на старонках Конкурса ў сацыяльных сетках (ВКонтакце, Facebook) і ў СМІ.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 10, 11, 12
Старонка 12 з 12.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў пра нас 160 Alina 136893 10.06.14 22:34
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Расповеды пра роды 285 pink_by 209502 10.06.13 13:56
urshulia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Расповеды пра беларускую мову 122 pink_by 119944 27.04.12 0:19
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў забабоны і праўда пра цяжарнасць 82 schtirliz 74332 30.03.07 11:26
schtirliz Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Водгукі пра Ялінку 26.12.06 15 Kryscina 23982 29.12.06 19:37
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map