Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
адпачынак у Славакіі

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Адпачынак
 
Аўтар Паведамленне
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 14.08.14 0:50    Загаловак паведамлення: адпачынак у Славакіі Адказаць з выцемкаю

Хачу распавесці аматарам гор пра вандроўку сям’і з малымі дзеткамі (7 год, 5 гадоў, два з паловай) у Славакію. Мы жылі ў адным месцы – Штоле, гэта недалёка ад Попрада і Штрэбске Плеса. А ўжо са Штоле вандравалі на машыне. Са Штоле адкрываецца цудоўны від на Герлахоўскі шчыт. Паблізу пачынаецца асфальтаваная веласцежка, ўздоўж якой расце шмат суніц і малін, чарніц. Ягады выспяваюць тут пазней: пасля 15 ліпеня падышлі суніцы, толькі пачаліся чарніцы і маліны. А вышэй усё зусім зялёнае, думаю, толькі ў жніўні паспеюць ягады ў гарах. У лесе шмат гіганцкіх баравікоў, надзвычай шмат! Хто хоча вітамінаў на фоне гор сама то спыніцца тут. Але калі паедзеце не на машыне, то лепш пасяліцца недалёка ад станцыі горнага цягнічка, каб на ім дабірацца да пачатку выбранага маршруту.
Мы адолелі тры нескладаныя пад’ёмы:
1. Грабянок- Найвялікшы вадаспад- вадаспады Студзенай плыні. Трэба прыехаць у Смакавец і падняцца на наземным цягнічку на гару Грабянок: так вы зберажэце дзіцячыя сілы, ды і пад’ём не асабліва маляўнічы. А вось тут пачынаецца прыгажосць. Дарэчы адна сцежка роўная, дзетак тут вазілі ў вазках. На вазку можна даехаць да самой плыні з мосцікам, вам спадабаецца. А так народ немаўлят цягае ў слінгах, а двухгадавалых у спецыяльных “заплечніках” з дахам і кішэнямі. Наш сядзеў на шыі ў мужа. Далей пачынаецца каменная сцежка. Для тых, каму менш чатырох – неадольная, бо малыя чапляюцца за камяні і пастаянна падаюць. Колькі хвілін і вы ля вадаспада Obrovsky – магутны, абдае холадам. Але больш прыгожыя ніжнія вадаспады.Трэба спусціцца назад да мосціка і па каменнай сцежцы ўздоўж ракі працягваць шлях. Дзецям тут вельмі спадабалася: пакідаць каменчыкі, палазіць па валунах , пазапускаць палачкі – сама то, маршрут з мінімальнай нагрузкай. Ваду з горных рэк можна піць, халодная і смачная. Мы тут гулялі гадзін пяць. Дарэчы пад’ём на цягнічку для дзетак да 6 гадоў бясплатны, для дарослага 8 еўра ўгору-ўніз, да 12 гадоў менш, але не памятаю. Паркоўка платная – 3 еўра дзень.
2. Штрэбскае Плеса(горнае возера) –вадаспад Скок. Толькі як збярэцеся на гэты маршрут папытайцеся ці няма завалаў. Бо менавіта ў гэтым месцы іх позна прыбіраюць: не могуць дамовіцца, хто гэта павінен рабіць. Наш завал чакаў нас яшчэ з траўня. Мы не адразу зразумелі, што нешта не так: сцежка пайшла ў абход, трэба было пералазіць праз вялікія сосны і пад імі, і праз некалькі адначасова, вада, бруд … Дзеці выматаліся, нылі. Калі выйшлі на добрую сцежку, то ацанілі прыгажосць маршруту. Раім на 100%! Маленькае возера пад Скокам. Тут можна адпачыць і пагуляць. На возера над Скокам і далей з такімі малымі не хадзіце. Трэба паўзці трымаючыся за ланцуг, дзеці да 12 самі не адолеюць, а дапамагчы немагчыма, можна зваліцца. Лепей злазіць дарослым па чарзе, гэта варта таго!!! Убачыце мілае возера, адтуль адкрываецца цудоўны агляд.
Дарэчы, у гарах нечакана пачынаецца навальніца . Дажджавікі і парасоны вам не раз дапамогуць. Дзецям трэба прыхапіць штонікі, кофты ці вятроўкі. Бо то горача, то холадна. Калі пад’ём па карце займае гадзіну, то з дзецьмі вы будзеце топаць паўтары-дзве: то піць, то пісяць, то есці хачу, то пагуляем тут, плюс мама з фотаапаратам на кожным метры робіць кадр.
3. Штрэбскае плеса – Попрадскае плеса. На гэта возера ёсць тры шляхі. Мы выбралі асфальтаваны, бо дзеці пасля лазання праз сосны пагадзіліся толькі на роўную дарогу. Карацей мы пайшлі веласцежкай. Многія кацілі немаўлят, нават двойню. Хаця пад’ём напружвае мышцы, адчуваецца, што ідзеш угару. На падыходзе да возера ёсць нейкія сімвалічныя могілкі. Мы туды не пашлі, каб хутчэй дабрацца да возера, а дарма. Калі падыходзіш адтуль, то прыгажэй краявід. Абыдзіце возера вакол, там ёсць лаўкі, можна спакойна напейзажыцца. Надзвычай файнае мейсца!
Раю таксама наведаць Лявочу –прыемны старажытны гарадок з касцёлам св.Якуба, у якім знаны алтар з драўлянымі скульптурамі. Побач Марыяцкая гара - месца паломніцтва каталікоў.
На другі дзень Спішскі замак, каля якога знаходзіцца Дравенік са скаламі для скалалазаў. Мы не дайшлі, бо пачаўся дождж. Уздоўж сцежкі растуць дзіўныя ягады: памер суніц, выгляд клубніц, з прысмакам мандарына. У нас такія таксама растуць на гары Маскавіцы на Браславах. Па дарозе можна заехаць на крыніцу Сіва Брода, якая перыядычна пераўтвараецца ў гейзер 30-40 см.
Прыемны замак і ў Кежмароку, абавязкова наведайце драўляную пратэстанцкую царкву. Толькі раю паглядзець,калі яна адчынена, бо ў нядзелю, дзіва, не працуе. А мы чыталі, што там унутры дужа прыгожа. Яшчэ тут недарагая кавярня, дзе процьма розных ласункаў па прымальных коштах.
І, вядома, пячоры. Мы наведалі Добшынскую лядовую і Бялянскую са сталакцітамі, сталагмітамі. Бярыце цёплыя рэчы. Нашы ў восеньскіх ботах і куртках ў лядовай за 30 хв. змерзлі. А ў Бялянскай больш камфортна, але дзеці хадзілі таксама ў восеньскім. Падрабязнасці чытайце на сайце www. ssj.sk – тут і кошты, і тэмпература, і як дабрацца. Да кожнай трэба падымацца 30 хв. Чэргаў няма, запускаюць групамі праз хвілін 15-20.
Таксама разарыліся мы на пад’ёмнік. Штосьці нам не захацелася на папулярны Ламніцкі шчыт. Дужа дорага, павышаная воблачнасць. Заплаціш, каб на аблокі паглядзець. Ды яшчэ там 5 градусаў, а гэта значыць зноў цягнуць цёплае адзенне дзецям. Вось мы і паехалі ў Нізкія Татры на Ясну 2024 м. На трох відах пад’ёмнікаў дабраліся да вяршыні Чапока. У кошт уваходзіць таксама спуск на другі бок гары, зноў пад’ём на Чапок і спуск на месца адпраўлення. Мы там 5 гадзін прабадзяліся. Г.зн., што пасля кожнага этапа можна пагуляць. Дарослы праезд -18, дзеці пасля 6- 13 еўра, да 6-бясплатна.
Можна з’ездзіць у Татраландзію. Мы з мужам не аматары аквапаркаў( неяк вытрымалі 8 гадзін без напругі),а вось дзеці ў захапленні. Там для іх проста рай. Добра, што ёсць цёплыя тэрмальныя басейны -36 градусаў, таму можна купацца і ў прахалоднае надвор’е. Толькі , майце на ўвазе, што там дужа дорага паесці. Разы ў 2 даражэй, чым звычайна. І хаця нельга браць ежу, але мы бачылі, што народ даставаў сабойкі.
У Попрадскі аквапарк мы не паехалі, бо наш гаспадар не раіў, там дужа душна.
Яшчэ мы наведалі купальні ва Врбове, там няма горак, але вялікія басейны, вада болей мінералізаваная. Гэта больш танны варыянт.
Калі будзеце ехаць на машыне, то прадумайце добра шлях праз Польшчу. Каб не было 50 км праз кожны метр. І яшчэ на прадукты кошты там, як у нас прыкладна. Мяса больш таннае, суп можна паесці за 1 еўра, піцца 600гр -4 еўра.


Фота пастаўлю пасля выходных: патрэбна дапамога мужа.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.08.14 2:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

skylark, дзякуй вялікі за аповед!
Вельмі натхняе. Была некалі ў Славакіі і захапілася Браціславай. Трэба налета запланаваць вандроўку па вашых слядах.
І чакаем здымкаў Міргаю

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.08.14 8:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ооооо, і я вельмі люблю Славакію! Мы некалі адпачывалі (вельмі, вельмі актыўна адпачывалі Зьехаў з глузду ) там улетку з мужам - менавіта ў Высокіх Татрах. Непараўнальна прыгожая прырода, "смачнае" паветра, а якая там ежа! Усур'ёз думаем пра тое, каб купіць нарэшце горныя чаравікі і паехаць туды зноўку, але ўжо з дзіцём.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.08.14 9:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

skylark, а можна пра ніжнія вадапады больш падрабязна - ці праўда, што каля іх амаль няма ўжо жывога лесу? Ну і ўвогуле, як там зараз курортныя пасёлкі выглядаюць? Мы ў 2002-м жылі ў Татранскай Ломніцы - нам усё вельмі спадабалася, а ў 2010-м заязджалі па дарозе з Венгрыі - я літаральна расплакалася, бо ўсё нейкае занядбанае, рэстарана нашага любімага няма, гатэль стаіць зачынены, спартовая пляцоўка травой зарасла... Можа ў Старым Смакоўцы ці Штрэбска Плеса сітуацыя лепшая?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 22.08.14 13:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, кажуць, раней там было яшчэ прыгажэй. А як да нас, то і так дужа маляўніча. Нас сапраўды здзівіла вялікая колькасць сухастою, паваленых дрэваў. Бо ва украінскіх Карпатах усё было сакавіта і зелена. Але Высокія Татры ўсё роўна больш уражваюць, зачароўваюць. На ніжніх вадаспадах расце лес, але шмат засохлых дрэваў. Найбольш ад урагану пацярпеў менавіта Стары Смакавец. Мне няма з чым параўноўваць. Гарадок выглядаў досыць прыстойна і акуратна, як і Штрэбска Плеса. Хіба што ёсць чыста славацкая асаблівасць паўсюль: як і беларусы яны аматары кусцікаў, а не прыбіральняў. Не так заклапочаныя газонамі, дызайнам, бляскам. Таму, калі пакідаеш Польшчу, то адчуваеш розніцу. Але гэта усё ў малой ступені, таму кучка ў кусціках, ці смецце не напружвае.



DSC07140.JPG

DSC07140.JPG

 Апісанне:
Сцюдзеная плыня.
 Памер файла:  164.57 KB
 Праглядаў:  8752


DSC07127.JPG

DSC07127.JPG

 Апісанне:
Камяністая сцежка на Найвышэйшы вадаспад.
 Памер файла:  234.07 KB
 Праглядаў:  8752


DSC07012.JPG

DSC07012.JPG

 Апісанне:
Лявоча. Ратуша
 Памер файла:  132.15 KB
 Праглядаў:  8752

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 22.08.14 13:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І яшчэ фотаздымкі.



DSC07399.JPG

DSC07399.JPG

 Апісанне:
Ля Скока
 Памер файла:  163 KB
 Праглядаў:  8751


DSC07300.JPG

DSC07300.JPG

 Апісанне:
Штрэбска плеса
 Памер файла:  136.83 KB
 Праглядаў:  8751


DSC07242.JPG

DSC07242.JPG

 Апісанне:
Спішскі замак
 Памер файла:  161.64 KB
 Праглядаў:  8751

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 22.08.14 14:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І яшчэ



DSC07522.JPG

DSC07522.JPG

 Апісанне:
Краявід з гары Чапок. Ясна.
 Памер файла:  149.92 KB
 Праглядаў:  8750


DSC07400.JPG

DSC07400.JPG

 Апісанне:
возера над Скокам
 Памер файла:  162.92 KB
 Праглядаў:  8750


DSC07395.JPG

DSC07395.JPG

 Апісанне:
Вадаспад Скок
 Памер файла:  201.82 KB
 Праглядаў:  8750

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 22.08.14 14:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І апошнія



DSC07697.JPG

DSC07697.JPG

 Апісанне:
Попрадскае плеса.
 Памер файла:  172.37 KB
 Праглядаў:  8749


DSC07626.JPG

DSC07626.JPG

 Апісанне:
Веласцежка ля Штоле.
 Памер файла:  156.24 KB
 Праглядаў:  8749


DSC07538.JPG

DSC07538.JPG

 Апісанне:
На Чапоку.
 Памер файла:  102.29 KB
 Праглядаў:  8749

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.08.14 21:22    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй вялікі! Краявіды шыкоўныя! І месцы некаторыя такія знаёмыя - і Штрэбска плеса, і Лявоча, і Спішскі Град... А дзе б раілі спыніцца, які пасёлак падаўся найбольш утульным і прыемным? Мне падабаўся Стары Смаковец, але неяк страшна туды ехаць пасля ўрагану... Можа здымкі ёсць?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 23.08.14 1:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Паўліна, Стары Смаковец у поўным парадку. Там хіба што прырода пацярпела: паменела лесу. Можаце смела туды ехаць. У Смакоўцы мы па-хуткаму прабегліся ад стаянкі да пад'ёмніка, пагулялі ў гарах, паабедалі і назад у Штоле класьці меншага спаць. Таму амаль не фатаграфавалі. У Смакоўцы добра жыць, калі будзеце карыстацца горным цягнічком. Падаецца, што ён ездзіць ад Попрада да Ліптоўскага Мікулаша і ўздоўж Высокіх Татр. А ад Штоле да чыгункі каля 5 км. Мы выбралі Штоле, бо ад яе было недалёка да ўсіх пунктаў нашай праграмы, каб побач было паменш цывілізацыі і натоўпаў. Тут ўсяго адна маленькая прадуктовая крама, адна кавярня-клуб (можна пагуляць у більярд). Кошты намнога меншыя: суп 1 еўра, комплексны абед 3 еўра, піва 1 еўра, а ў Смакоўцы суп 2,5 еўра. У Смакоўцы ўсё добра дагледжанае: газоны, кветкі, будынкі, а ў Штоле больш па-простаму, але больш прастору і адасобленасці. Шукайце ужо зараз, бо мы замаўлялі ў канцы лютага, а большасць апартаментаў на нашыя патрабаванні ўжо былі занятыя. Калі хочацца, каб з крамамі і барамі, забаўкамі, то лепей у Смакавец ці Штрэбска Плеса. Толькі Штрэбска Плеса высока, таму там хочацца апрануцца, там рэальна больш халодна. Але прыгожа, шмат сцежак пачынаецца з Штрэбска Плеса: добры варыянт, калі вы без машыны. Тут былі апартаменты, па кошце, як у нас, але без уласнай кухні, у шматпакаёвых сядзібах. А нам хацелася адасобленае шале. Калі б пачалі пошукі раней, то можа б быў большы выбар. Але нават у Штоле не было той камернасці, як на хутары ў Карпатах: там будыніна ад будыніны метраў у 200 -прастор, з ганка супер агляд, а ў Славакіі забудова кшталту нашай вёскі: ушчыльную.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
skylark




Зарэгістраваны: 16.04.2012
Паведамленні: 11

ПаведамленнеДададзена: 23.08.14 1:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вось фотаздымкі.



DSC07831.JPG

DSC07831.JPG

 Апісанне:
Від з нашага акна ў Штоле
 Памер файла:  179.76 KB
 Праглядаў:  8727


DSC07412.JPG

DSC07412.JPG

 Апісанне:
Вуліца ў Штоле
 Памер файла:  180.36 KB
 Праглядаў:  8727


DSC07289.JPG

DSC07289.JPG

 Апісанне:
Смаковец
 Памер файла:  133.12 KB
 Праглядаў:  8727

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 24.08.14 20:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй вялікі!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Адпачынак Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 61264 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90423 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 176544 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У беларускамоўнай групе у ДС №570 есьць 3 вакантных месцы 32 adelka 43167 20.04.09 12:27
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35256 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map