Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як пачаць размаўляць па-беларуску

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 17, 18, 19 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Мова
 
Аўтар Паведамленне
Juan

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.10.2006
Паведамленні: 1527
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.07.13 19:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Dyk i pišy – budzieš “Žančyna-Zahadka”
Albo “ Zahadkavaja Čornaja Źmiaja”

Сьмешка

_________________
Ars longa, vita brevis!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Папагена




Зарэгістраваны: 14.12.2012
Паведамленні: 38

ПаведамленнеДададзена: 25.07.13 10:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Volia пісаў(-ла):
Вітаю, шаноўныя мамы і таты!
Магчыма, ужо не раз задавалі пытанне на гэтым форуме і я не адна такая,
а можа мой выпадак і адрозніваецца ад іншых.
Падкажыце, калі ласка, як перайсці на беларускую з дачкой, якой 2 з паловай гады?
...
Яшчэ праблема, што ўсе яе любімыя кніжкі на рускай, я шукала кнігі на беларускай мове для малых дзетак, але не знайшла, ёсць добрыя беларускамоўныя кнігі, але яны для дзетак большага ўзросту. Спрабавала перакладаць рускі тэкст на беларускую падчас чытання рускамоўных кніг, дачка не была супраць) А вось з вершаванымі творамі затык, я ж не паэт ні разу.
Можа, у каго-небудзь ёсць досвед, як паступова пераходзіць на беларускую з такім малым дзіцём? Падзяліцеся, калі ласка. Шчыра дзякую!


Праблема ж не ў дачцы... Нават калі хтосьці адзін з бацькоў ёсць цалкам белмоўным, дзіцё будзе рускамоўным, але "з веданнем". Калі ж "саскокваць" самому, яно проста адфільтруе "штучную" частку. Трагедыі тут няма, тым больш з сацыялізацыяй дзіцяці будзе прасцей. Параіў бы пачынаць з сябе, тое, што Вы распавялі - этап, які праходзіў, бадай, кожны, і гэткіх этапаў яшчэ шмат наперадзе. Працягвайце дзяўбсці ў адну кропку, не спыняйцеся, і ўсё будзе Міргаю
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Марыйка




Зарэгістраваны: 26.02.2010
Паведамленні: 3
Адкуль: Менск-Кіеў

ПаведамленнеДададзена: 16.01.14 15:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вітаю усіх!
Ой, як я зайдрошчу тым, хто можа спакойна і натуральна размаўляць па-беларуску у любым месцы... Нажаль, у мяне атрымоўваецца гэта толькі з маемі дзецьмі і з самымі блізкімі Сумнік. У краме, напрыклад, ці проста з незнаёмымі спрацоўвае нейкі ступар: зараз я апынуся пад поглядамі, і у большасці не адабральнымі... Я ведаю, што, увогуле, мяне не павінна цікавіць, хто і што там падумае, але спыняе нежаданне "свяціцца" ці што.
Увогуле, вельмі люблю сваю мову, але мне здаецца, у нашым грамадстве размауляць на ёй - нібыта плыць супраць плыні. Ці варта гэта рабіць ці прасцей пакінуць яе "мовай для душы"?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
ksysh_ka

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.07.2009
Паведамленні: 680
Адкуль: Mensk

ПаведамленнеДададзена: 16.01.14 16:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Марыйка пісаў(-ла):

Увогуле, вельмі люблю сваю мову, але мне здаецца, у нашым грамадстве размауляць на ёй - нібыта плыць супраць плыні. Ці варта гэта рабіць ці прасцей пакінуць яе "мовай для душы"?

Гэта вырашаць толькі вам самой, уожны на гэтае пытанне алказвае па-рознаму. Не ведаю, колькі вашаму дзіцёнку, і ці беларускамоўны ваш муж, але трэба мець на ўвазе, што чым больш старэйшым будзе рабіцца дзіця, тым меньш яно будзе размаўляць на беларускай, калі вы гэтага не робіце.

_________________


________________________________________
мтс 702-69-19, дом 344-50-04
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Папагена




Зарэгістраваны: 14.12.2012
Паведамленні: 38

ПаведамленнеДададзена: 17.01.14 19:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Марыйка пісаў(-ла):
Вітаю усіх!
Ой, як я зайдрошчу тым, хто можа спакойна і натуральна размаўляць... Я ведаю, што, увогуле, мяне не павінна цікавіць, хто і што там падумае, але спыняе нежаданне "свяціцца" ці што.
Увогуле, вельмі люблю сваю мову, але мне здаецца, у нашым грамадстве размауляць на ёй - нібыта плыць супраць плыні. Ці варта гэта рабіць ці прасцей пакінуць яе "мовай для душы"?


Ніхто не пачаў рабіць гэта спакойна і натуральна, быццам спусціўшыся з Марсу. Як Вам гэткія тэрміны: каб насмеліцца пачаць "усюды на вуліцы" — паўгода. Яшчэ столькі ж — каб цалкам адмовіцца ад рускай (праца). І нават пасля гэтага "шчасце" свабоднага думання і маўлення наступіць ~ праз год. З іншага боку, калі не мы, упартыя і зацятыя, то хто? Што чакаць ад "звычайных" беларусаў? Вырашайце самі. Але такі шлях дае самапавагу.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.01.14 23:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Марыйка, паводле маіх адчуванняў, 10-15 гадоў таму беларускамоўным трэ было "плыць супраць плыні". Зараз сітуацыя ў грамадстве нашмат лягчэйшая.
Калі не маеце рашучасці адразу размаўляць з незнаёмымі паўсюдна - можна пачынаць эпізадычна: "Узважце бананы, калі ласка" - то бок там, дзе малая верагоднасць доўгага дыялогу. У маршрутцы сесці бліжэй да кіроўцы, каб не было неабходнасці крычаць праз салон. Добра трэніраваць рашучасць, калі мінакі пытаюцца, прыкладам, "как пройті в бібліотеку": яны проста ВЫМУШАНЫ слухаць вашую беларускую і ставіцца зычліва, бо гэта ІМ трэба))) Альбо на кірмашы ці ў краме, дзе прадавец зацікаўлены прадаць вам што-небудзь; тады яны адразу цудоўна разумеюць, а калі не разумеюць - ветліва перапытваюць. Законы рынку Міргаю
Яшчэ можна думаць пра тое, што праз год вы будзеце спакойна размаўляць ПАЎСЮЛЬ. І што вашыя дзеці бяруць за ўзор вашыя паводзіны (мяне гэта вельмі падштурхоўвала ў перыяд "нясмеласці").
Агулам згодна з Папагена наконт тэрмінаў Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 18.01.14 7:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Прыклад - гэта важна. Але найважней - унутраны выбар: вы так хочаце - вы так робіце. Іначай, пачуўшы, што дзеці пераходзяць на расейскую, атрымаеце шок ад іх "няўдзячнасці": я так ахвяравала, а яны... А яны ўсё роўна будуць ужываць расейскую, і пытанне будзе і ў іх асобе, і ў іх атачэнні. Калі для вас гэта стане натуральным, рэфлекторным, нязмушаным - вы спакойна дасцё ім права выбару.
Асабіста для мяне натуральным стала двухмоўе. І я дасюль змагаюся з гэтым па метадзе Паліны, але на чыстую мову перайду хіба пасля смерці маці - то бок, спадзяюся, няхутка...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Мова Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 ... 17, 18, 19
Старонка 19 з 19.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Беларускія школы 154 Kryscina 162812 6.06.16 12:19
melina.klot Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Мацярынства/бацькоўства - як мы на гэта наважыліся? 31 Kryscina 41060 6.04.12 14:42
Wycinanka Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Чаму вучаць у школе 11 гадоў? На колькі гэта патрэбна? 0 AntonUno 7193 16.03.09 1:36
AntonUno Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 15 траўня - усе за морквай!магчыма, гэта самы надзейны актыў 7 Mann Kurt 17507 26.05.08 23:06
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] аўтарытэты ў тэме "Пра гэта" 61 Kryscina 67476 12.12.06 1:17
Juan Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map