Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
я дрэнная мама?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Тоня

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 26.05.2006
Паведамленні: 291
Адкуль: Гамбург, Нямеччына

ПаведамленнеДададзена: 23.09.10 11:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я таксама бы сказала, што жаданьне ісьці ці не ісці ў дзіцячы садок часта залежыць ад малыша, а не ад таго, што мама дрэнная. Некаторым больш падабаецца гуляць з дзецьмі, чым з дарослымі, вось яны і бягуць у дзіцячы садок.
Час ад часу мы штосьці хацім зрабіць, штосьці атрымліваецца, штосьці не. Я лічу не патрэбным сябе караць, калі штосьці не атрымалася, бо любы чалавек ня можа зрабіць усё што хоча, бо шмат чаго залежыць не ад яго. Мне здаецца, калі маці хоча і імкнецца зрабіць сваяму сыну (дачцэ) добра, то яна можа быць ўпэўнена, што яна добрая мама.
Наконт таго, што дзеці ня слухаюцца, то як я паглядзела ўсе дзеці аднолькавыя, усе спрабуюць зрабць, так яны хочуць, тут галоўнае не выходзіць з сабе, ігнараваць крыкі, тлумачыць чаму тое ці іншае.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 23.09.10 11:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, час, каб напрыдумляць, у мяне зараз ёсць Вельмі шчасьлівы
rasiczka, а на колькі суседзі?Мы жывем на Убарэвічапаміж заапаркам і 10 бальніцай. А Яня пайшла ў 65(артапедычны) садок.
З кім ні размаўляла на гэты конт, праблемы ніхто не бачыць, нават муж смяецца, маўляў, не замуж жа аддала!
А мяне гэта вельмі гняце, мусіць пайду да садочкавага псіхолага Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
fasolinka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 18.08.2007
Паведамленні: 141
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.09.10 13:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, мо супакою, мо спужаю, але раскажу: мы таксама вельмi добра пайшлi у садок. Некалькi тыдняу, а то i месяц мая дачушка бегла туды хутка-хутка... Але як толькi яна усе там вывучыла, ёй стала нецiкава. Яна зразумела, что дзiцячы садок - гэта не толькi гульнi, але яшчэ i абавязкi, и пачала так галасiць, не жадаючы туды iсцi. Я i да педагогау звярталася, i да псiхолагай, i да загадчыцы - да усiх. Як вынiк: нiчога вельмI дрэннага, але мая дачка зусiм не любiць садок. Яна рыдала амаль год пасля, i нават зараз, калi ёй ужо 5 i яна вельмi шмат разумее, iдзе туды з неахвотай, кожную ранiцу пытаючы, цi магчыма зрабiць выхадны.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Нумар ICQ
kropka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 12.05.2006
Паведамленні: 1501
Адкуль: Чэхія

ПаведамленнеДададзена: 23.09.10 17:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, не пераймайцеся. мае абезьве дачушкі з радасьцю пачалі наведваць садок. Старэйшая з задавальненьнем адхадзіла туды ўсе тры гады. Зараз з такой жа радасьцю яна бегае ў школу (ужо з канца чэрвеня пачынала лічыць дні да 1 верасьня Афігець-застрэліцца! ). я ніколі сябе не абвінавачвала ў гэтым а наадварот радвалася, што дзіця можна са спакойнай душой пакінуць там дзе яму падабаецца і дзе яно пачуваецца спакойна і камфортна. гэта вялікая выгода, калі дзеткі ходзяць у садок з радасьцю.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.09.10 20:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

CheGirl, ды мы проста звышсуседзі! А ў гэты садок мы ходзім у хатку гуляцца. і мы на Убарэвіча, 164

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alona LonTre

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.03.2009
Паведамленні: 343
Адкуль: Цэнтральны раён, Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.01.11 0:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мяне грызе пачуцьцё віны пасьля таго, як я ня стрымліваюся ды часам злосна гыркаю на дачушку, калі цярпеньня не хапае трываць ейнае енчаньне ці калі тая ня сьпіць тады, калі мамцы гэта дужа патрэбна... Разумею, што дзіця нікому не абавязана заўсёды быць цацай ці засынаць па камандзе, але ўсё роўна "зрываюся" Сумнік Вось як сёньня. Самаацэнка цяпер ніякая, ня ведаю, як яе падняць, так пагана на душы...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.01.11 10:53    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alona LonTre, а ты падумай інакш - дзіця мусіць разумець эмоцыі. Не трэба іх увесь час ад яго хаваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
urshulia




Зарэгістраваны: 06.05.2013
Паведамленні: 27
Адкуль: Рагачоў - Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.05.13 20:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я адчуваю віну за тое, што аднойчы зрабіла неправільны выбар адносна здароўя свайго сына. Калі была жаўтуха (пра якую мне дагэтуль ніхто не сказаў з наведваючых медпрацоўнікаў), мы былі ў Рагачове і там клалі ў больніцу, бо сказалі - білірубін высокі. Праездам быў у нас знаёмы дзіцячы хірург, сказаў не трэба ніякай больніцы, проста падаваць пэўныя парашкі, бо білірубін невысокі. Карацей, страхі, угаворы сваякоў, няўпэўненасць прымусілі пайсці ў больніцу. А там нам прызначылі кропельніцы, сдачу крыві... сказаць, што гэта такое для маленькага дзіцяці - нічога не сказаць(( праз дзень прыйшоў загадчык аддзялення і сказаў, у вас білірубін 120, вам можна было не ставіць кропельніцы, і калі ў Менск вярнуліся, педыатар тое самае сказала((. Я сябе ненавідзіла пасля ўсяго

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1238

ПаведамленнеДададзена: 19.05.13 6:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

urshulia, лепей перабдзець, чым недабдзець, кажам мы, хірургі. Адна справа, калі б быў доктар побач і мог вас назіраць у хаце. А немаўля так хутка можа пацяжэць - на вачох з задавальняючага стану ў скрайне цяжкі - што, калі вы нават медык, часам спакайней у лякарні. Гэта не такі жахлівы досвед, як бывае, калі бескантрольнае самалячэнне заводзіць у бяду. У лякарні глядзелі на дзіця, а астатнія бачылі вынік і аналізы. Не факт, што кропельніцы былі памылкай. І заўсёды ёсць некалькі варыянтаў лячэння ад "нічога не рабіць" да "рабіць усё, што толькі ў галаву прыйдзе".
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Кітайская мама 13 Volja 14627 14.02.11 18:17
helin Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Маю вельмі шмат вопраткі ў асноўным на дзяўчынку да 6 мес 0 MartaFreeBY 12172 12.08.10 13:00
MartaFreeBY Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Сучасная мама - якая яна? 44 julcik 45553 20.04.10 16:31
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Каляровыя кніжкі - не так складана, як здавалася 26 julcik 39768 13.02.08 1:10
Tanya Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Стартуе вельмі цікавы праект! 0 annabrabus 14057 7.06.07 17:26
annabrabus Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map