Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
"я пою" - ведаць, як і што.

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 27.04.13 19:23    Загаловак паведамлення: "я пою" - ведаць, як і што. Адказаць з выцемкаю

Патраціўшы некалькі гадзін на гугленне, пра працэдуру адбора на конкурс "я пою" даведалася нешмат. Таму лічу сваім абавязкам падзяліцца ўласна праверанай .
інфармацыяй з тымі, хто захоча сябе паспрабаваць заўтра ці іншы раз, калі такое будзе.

1. Трэба атрымаць нумар чаргі. Запіс - з самай раніцы на аркушыку паперы ў ахоўніка на ганку (да 10 гадзін запісалася каля сотні, пачатак быў аб 11)
2. Ахова прапускае ў будынак па некалькі дзясяткаў паводле спіса - называюць нумары. якім праходзіць. Усе (дзеці і бацькі) трапляюць у аўдыторыю, дзе можна перапрануцца. Там чакаюць.
3. прыблізна раз на 5-7 хвілін выклікаюць па 5-6 нумароў (перыядычна пытаюцца пра тых, хто прапусціў свой нумар (прыкладам, "да 70га нумара ўсе прайшлі"), то бок спазніцца не страшна.
4. Дзеці з бацькамі праходзяць да месца праслухоўвання - намётаў кшталту піўных павільёнаў. Бацькі застаюцца, дзеці па чарзе заходзяць у адну з 2 палатак, спяваюць без музыкі кароткі фрагмент, далей ім прапануецца паўтарыць некалькі музычных фраз за педагогам. Бацькі не бачаць, але чуюць спевы, размова нечутна.
5. першы вердыкт. Частка дзяцей выходзіць да бацькоў у слязах - крыўдна. калі адразу выбракоўваюць. Частку бацькоў падзывае ахоўнік і кажа прайсці з дзіцём на рэгістрацыю.
6. рэгістратар адразу просіць дзіця паказаць руку. Аказваецца, на руцэ папяровы бранзалет, наклеены паверх вопраткі, які нельга перадаць іншай асобе, не пашкодзіўшы. Праверўшы "акцызную марку", запісваюць дадзеныя дзіцяці і тэлефоны бацькоў, даюць запоўніць анкету. Анкета мае нумар, такі ж нумар пішуць на налепцы, якую дзіцяці трэба наляпіць на вопратку.
7. анкеты праглядае рэдактар падчас індывідуальнай размовы (дзеці з бацькамі). Задае пару трывіяльных пытанняў дзецям. Дзеці выходзяць у калідор, бацькі могуць расказаць пра сям'ю тое, што непажадана чуць дзецям, тэт-а-тэт.
8.2 тур праслухоўвання - выступ перад камісіяй з 5-6 чалавек. Дзіця без бацькоў. Вядзецца відэазапіс. Спяваюць па 2 фрагмента розных песень (выбар выканаўца). Спяваюць у мікрафон, бацькі чуюць спеў, размовы - не. Далей могуць запрасіць суправаджаючага распавесці пра сям'ю пад запіс.
9. чакайце тэлефанавання.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 27.04.13 19:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цяпер тыя пытанні, на якія варта звярнуць увагу.
1. першае праслухоўванне можна прайсці любому, хто знешне падыходзіць па ўзросце. Папер не правяраюць.
2. варта мець з сабой пашпарт кагосьці з бацькоў ці памятаць яго дадзеныя (ёсць у анкеце).
3. Фанаграма не трэба, і спяваць трэба ўмець без яе. Над касцюмам начэй не спаць вялікага сэнсу няма.
4. варта заранёў прадумаць "гісторыю", у тым ліку - цікавыя факты пра ўдзельніка
5. прадстаўнік можа апынуцца ў кадры.

Вось такія звесткі пра сёлетні адбор.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.04.13 13:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, так вы прайшлі?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Black aspid

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 05.04.2009
Паведамленні: 1206

ПаведамленнеДададзена: 28.04.13 21:09    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мы зрабілі ўсё, што маглі...
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 67866 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81601 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60892 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 28853 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? 26 LaVita 36776 1.06.07 15:11
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map