Птушкі-калібры
Зарэгістраваны: 20.01.2012 Паведамленні: 3
|
|
Ужо два гады па гарадах і весях СНД шукаем цацачных Wall-E і Eve. Бачылі толькі звыштэхналагічныя і звышдарагія, а патрэбны простыя для звычайнай і самай любімай гульні з лялькамі-персанажамі. Раней абыходзіліся папяровымі, але ўжо прасілі ў Дзеда Мароза -- нават і той не дапамог. Магчыма, хто бачыў? Дзякую адразу і шчыра ўсім  |
|
valerka

Зарэгістраваны: 27.09.2006 Паведамленні: 42
|
|
Птушкі-калібры
Зарэгістраваны: 20.01.2012 Паведамленні: 3
|
|
Дзякуй вялікі! Там ёсць, але ніколі там нічога не купляла. Там поўная рэгістрацыя патрэбна і разлік карткай, я правільна разумею? |
|
Ptyz
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 02.07.2006 Паведамленні: 266 Адкуль: МенскЗялёныЛуг
|
|
Птушкі-калібры пісаў(-ла): |
Дзякуй вялікі! Там ёсць, але ніколі там нічога не купляла. Там поўная рэгістрацыя патрэбна і разлік карткай, я правільна разумею? |
На ібэі аплата звычайна пэйпалам, ці чэкам - уладальнік аўкцыёну сам пазначае, у якой форме ён хацеў бы атрымаць грошы.
Для паспалітага беларуса і першае, і другое праблема; вырашаецца:
* праз замежных сяброў, у якіх ёсьць пэйпал (ці беларусаў, якія маюць банкаўскі рахунак за мяжой, у польшчы, летуве і гд, з прывязаным да яго пэйпалам),
* ці праз сэрвісы-пасярэднікі, якія набываюць на ібэі для вас і вам перасылаюць - такіх сэрвісаў ШМАТ, толькі пашукайце. _________________
 |
|
Птушкі-калібры
Зарэгістраваны: 20.01.2012 Паведамленні: 3
|
|
Во як карысна паразмаўляць са спрактыкаваным чалавекам! Буду шукаць сервіс-пасрэднік, бо сябры, канешне, за мяжой ёсць, але грузіць іх набыццём робатаў няёмка. А ў дзіцяці хутка дзень нараджэння. Хацелася б парадаваць нарэшце |
|