Kjara
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 14.09.2011 Паведамленні: 112 Адкуль: Менск
|
|
julcik, вітаю. Можна пытанне? Чаму апошнім часам (месяцы з 2 ужо), штораз, калі я заходжу на форум, мне даводзіцца пазначаць лагін і пароль? Раней уваход рабіўся аўтаматычна (ці як тут правільней сказаць?), то бок форум мяне ўмоўна кажучы "памятаў". Я адкрывала старонку адразу зарэгістраваным карыстальнікам...А цяпер ніяк...Не крытычна, безумоўна, але дзіўна неяк...
На гэта неяк можна ўплываць, ці гэта "опцыя" форуму? І калі другі варыянт, чаму раней было іначай? |
|
julcik
Адміністратарка

Зарэгістраваны: 15.03.2006 Паведамленні: 7682
|
|
пастараюся цягам 2х тыдняў гэта паправіць. _________________
 |
|
Kjara
Актыўны ўдзельнік

Зарэгістраваны: 14.09.2011 Паведамленні: 112 Адкуль: Менск
|
|
julcik, дзякуй. Я тут сёння чыста выпадкова яшчэ адзін цуд заўважыла.  Я зайшла - мяне форум не апазнаў, што называецца...Але, праглядваючы адну з тэмаў, я націснула на гузік "выцемка" (ну каб адказаць), і не паверыце! апынулася зноў на галоўнай старонцы, але ўжо пад сваім імем. Дзіва - адное слова.
Зноў жа не скарджуся...Але цікава, мякка кажучы.  |
|