Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Нашая і не нашая школа

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 20:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, у нас прыкладна тое, што і ў вас з варыяцыямі. Мне, папраўдзе гэтыя вычварэнствы з піжамамі і г.д. не вельмі падабаюцца. Мат-тэх база нашмат большая і ўвага да дзіця нашмат лепшая. і індывід падыход сапраўды існуе і ўвагі шмат. 20 дзяцей у класе і на іх адна настаўніца і адна асістэнтка. Першы дзень Паўлінка моцна плакала, дык асістэнка яе ўзяла за руку і хадзіла па школе, разглядалі малюнкі, глядзелі кабінэты (уключая дырэктарскі офіс) і г.д. Я Паўлінку ніколі не вучыла па ангельску чытаць ці размаўляць, дык яна ўжо за паўгады добра размаўляе і чытае так жа добра, як і па беларуску.

а яшчэ я закахалася ў мясцовыя бібліятэкі: кніжак безьліч, з малюнкамі - процьма, бяры сколькі хочаш, ёсьць відэа, кампутары (бесплатна інтэрнэт і для дарослых і для дзяцей), штомесяц бесплатныя канцэрты (лялеч тэатр, сьпявакі, музыка і г.д.), кожны тыдзень зяняткі для дзяцей (сьпевы, чытаюць кнігу, пальч гульні...) - і ўсё гэта бесплатна!!! А ў нас непадалёку 3 такіх бібліятэкі і мы ва ўсе наведваемся на ўсе канцэрты і заняткі.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 28.02.08 22:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Бібліятэкі форэвар!!! Вацак сваю бібліятэчную картку больш для понту здаецца носіць, бо пакуль пасьвіцца ў школьнай.
А мне піжамныя вычварэньні падаюцца здораўскімі - сьмешна неверагодна, а сьмяяцца я люблю. Да і ў дзяцей здаровае пачуццё гумару хацелася бы.
Да таго, яно робіць настаўнікаў больш сябрамі ды саратнікамі, чым педагогамі Зьехаў з глузду

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 29.02.08 8:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Да... Бібліятэкі тут - казка. Усё для людзей.

У мяне мара - адчыніць такую бібліятэку у Менску. Можна, нават, цалкам дзіцячую. Каб бацькі з дзецьмі прыходзілі, каб дзецям усе былі бы радыя. З утульнымі куточкамі для чытання, з чытаннем кніжак услых ці расповедамі розных гісторый. Такі дзіцячы клуб, сканцэнтраваны вакол кніг.

Эх, мары, мары...

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.09.08 18:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=19653
А цікава, як там з нагрузкай у гэтыя чатыры дні? Vola, можа дадасі інфы?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 3.09.08 20:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, магу пашукаць, але больш цікавым тут будзе ўсё ж якая краіна дае найлепшыя веды сваім дзеткам. Я неяк глядзела такую статыстыку, дык руліць там не Францыя і не ЗША, а Нідэрланды, Швецыя, Данія...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.09.08 0:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Пра Данію вельмі цікава, цяжка паверыць
http://ps.1september.ru/articlef.php?ID=200207209

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 4.09.08 10:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Tanya, сапраўды вельмі цікава.

Мне нашая сістэма адукацыі не падабаецца абсалютна, многія выкладчыкі не разумеюць, чым канкрэтна яны мусяць займацца. У дзяцей пхаюць энцыклапедычныя веды, замест таго, каб вучыць думаць. Кшталту добра адукаваны ў нас той, хто вызубрыў падручнік, але ці зможа ён справіцца з рэальнай праблемай?
Ужо мы жывем з гуглам пад рукой, то бок ужо нам не трэба шмат што ведаць напамяць - нашым дзецям такія веды патрэбныя хіба што для трэніроўкі памяці.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.09.08 13:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А я вось пачула ўчора такую размову. Маці - дачцэ: "Ды няўжо вас у школе размаўляць не вучаць?". Ну і далей у гэткім жа ключы. А я вось хачу сама свайго сына выхоўваць, а не каб школа гэтым займалася.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vola

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 17.05.2006
Паведамленні: 1686
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 4.09.08 13:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я паспрабую знайсці, як гэтая статыстыка адзнакі ведаў называецца. Дам тады спасылку на рэйтынг краін.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.08.12 10:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю


_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7
Старонка 7 з 7.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Хто можа пазычыць аўтакрэсла? 2 nata 3542 28.08.17 4:02
nata Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Нашае вясельле было незабыўным!!! 199 Kryscina 213239 20.07.13 23:40
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Беларуская тэлевізія: Што было добрага, што ёсьць? 28 наталька 58123 23.02.12 10:47
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Клуб аратарскага майстэрства - хто можа дапамагчы? 6 Vera 16853 27.01.11 12:11
varjatka_aa Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў А можа хто добра малюе? 4 tasia 17757 22.05.08 8:29
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map