Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Карысныя гульні для нашых дзетак

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 28.10.09 4:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Знайшла цiкавую развіццёвую гульню "ХВАЛЬКО". яна дапамагае правiльна ўжываць канчаткі назоўнікаў у множным ліку ў родным склоне. Можна карыстаецца малюнкамi. Адзiн з дзетак, цi дарослых, выконвае ролю "ХВАЛЬКО", i калi нехта кажа "А ў мяне ёсць яблык", Хвалько адказвае, што ў яго такiх прадметаў шмат: "У мяне цэлы кошык яблыкаў .

А ў мяне ёсць кавун - У мяне колькi хочаш кавуноў
У мяне ёсць адзiн аловак - А ў мяне шмат алоўкаў
У мяне ёсць рамонак- А ў мяне цэлы букет рамонкаў

у нашым лесе жыве адзiн воўк- А ў нашым - цэлая гайня цэлы ваўкоў
У маiм пакоi ёсць адно крэсла- А ў маiм - 6 крэслаў!

i г.д. (з кнiгi Cтаржынскай Н.С. "Маўленчае лiнгвiстычнае развiццё дашкольнка")

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 28.10.09 10:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hali, добрая гульня, шкада што ў 3 гады яна на вочы не патрапілася!

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 27.12.09 0:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Займальныя досьледы на кухні: http://www.7ya.ru/articles/11912.aspx

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 27.12.09 23:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, ,балдзёж! Хачу тыя дзве кніжкі, што напісаныя як крыніцы (Джим Уиз "Занимательная химия, физика, биология"; Н.М. Зубкова "Научные ответы на детские "почему". Опыты и эксперименты для детей от 5 до 9 лет". )

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 3.03.10 3:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гульня "I я разам"

- Пайду ў лес
-I я разам
-Зрэжу дрэва
-I я разам
-Высеку з яго карыта
-I я разам
-Будуць з яго куры ваду пiць
-I я разам ( А я не)

Хто сказаў "I я разам" выбывае з гульнi
Хто ж сказаў "А я не" застаецца i гульня працягваецца.

- Пайду на луг....
- Пайду на рэчку....
- Пайду ў школу.....(з падручнiка "Лiтарынка")

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 3.03.10 4:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Гульня "Што можна рабiць з рэччу"

Што можна рабiць з кнiгай (узяць у рукi ,чытаць, гартаць, разглядаць i г.д.)

Што можна рабiць з алоўкам (маляваць, пiсаць, крэслiць, праводзіць рысы)

Што можна рабць з ручнiком ( выцiрацца, мыць, прасаваць)

Выйграе той, хто прыдумае больш адказаў
(з тагож падручнiка, троху дадала ад сябе)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 3.03.10 4:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Знайшла такi вершык, якi можна распавядаць пад пальчыкавую гимнастыку, рухi прыдумайце самастойна, напрыклад, пакажыце як коцiк пацягвае лапкi, мые за вушамi, як кветка расце ўгору, дотыкi пальчыкаў па валасах - гэта раса г.д.

Коцiк прачынаецца - лапкай умываецца.
Кветка прачынаецца - росамi ўмываецца.
Ну, а мы з сястрычкаю мыемся вадзiчкаю.

(Нажаль аўтар не вызначаны)

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Hali

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.09.2008
Паведамленні: 174

ПаведамленнеДададзена: 7.03.10 0:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

"Ці праўду я кажу"

Напрыклад: "Нам трэба паветра, каб зварыць ежу" (Не, нам трэба вада, каб зварыць ежу, а пветра нам трэба каб.....)

-Сонца дае нам цемру і холад
-Мы жывем на небе
-Лісты на дрэвах сіняга колеру
-Матылёк - прыгожая птушачка і г д. (Літарынка, М.2000)

Ад сябе: Цукеркі-самая карысная ежа для зубоў Сьмешка

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.03.10 1:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Hali, вельмі цікавыя гульні. Дзякуй!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 27.03.12 16:41    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Амаль Мантэссоры-гульня:

Усе накрыўкі складваюцца ў торбачку, потым адтуль выцягваецца адна накрыўка, трэба навобмацак знайсці парную
Лепш спачатку разгледзець і памацаць кожную, абмяркаваць, якая яна(гладка, шурпатая, пухнатая і г. д.)
Батанічныя мэмарыз.
Нарабілі картак кшталту "лісты"

"кветкі", "плады", раздрукавалі ў падвоенай колькасці. Дапамагае запомніць расліны і трэніруе памяць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 28.03.12 1:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вельмі, вельмі! Пляскаю

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
CheGirl

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 01.12.2008
Паведамленні: 289
Адкуль: Менск, Чыжоўка

ПаведамленнеДададзена: 28.03.12 13:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, а мне падаецца - звычайна Ня ведаю...
Гэтую гульню клічу "Дзённік адной дзяўчынкі": падчас маляванняў-выразанняў расказваем, як прайшоў дзень дзяўчынкі, якую клічуць(якое супадзенне!Сьмешка ) Янінка. Напрыклад:
Я:-Дзяўчынка Янінка сёння вельмі доўга прачыналася...
Дачка:-Не, яна хуценька ўскочыла з ложачка, пацалавала матулю і пабегла ўмывацца!Потым яна...(пералічвае ўсё, чым займалася)
Я:-А ў садок яна апранула шорцікі і цішотку...
Д.-Не, было халодна, таму....
Такім чынам пераказваецца весь дзень, які (дзіўна! Сьмешка ) супадае з днём дачкі.
Мне падаецца гэта карысным таму, што:
-трэніруецца памяць, увага
-амаль у казачнай форме дачка распавядае, як прайшоў сённяшні дзень, у нас такі расповед дае больш плёну, чым традыцыйныя распытванні.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 136800 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто тут ёсць з Гародні? 53 dimaidr 87353 3.01.16 0:33
Maryia Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Дзень добры... Мы тут упершыню 129 fasolinka 112962 20.11.14 1:43
pleonazm Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Новы вершык Веры Бурлак (з яе ласкавага дазволу) 17 Булачка 32690 25.08.14 12:44
Джэці Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Ці літвіны (літвінкі) тут ёсць? 15 Mann Kurt 33635 20.02.09 14:09
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map