Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Карпаратывы

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 10.01.12 23:59    Загаловак паведамлення: Карпаратывы Адказаць з выцемкаю

Як вы ставіцеся да карпаратываў? Ці наведваеце? Ці адгукаецеся на запрашэнні партнёрскіх кампаніяў? Што вы думаеце пра карпаратывы з мужам/жонкай - ці ў Тулу лепш без самавару? Міргаю
Ці мяняецца вашае стаўленне да калегаў пасля карпаратыву?
Які фармат вы лічыце найлепшым?
Ці дарэчныя спартовыя спаборніцтвы для дарослых людзей?
Ці дапушчальны прымус да ўдзелу ў карпаратыве?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.01.12 0:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне бракуе гэтага - карпаратывы. На маёй працы гэта вельмі і вельмі кволенька, на працы мужа такога ўвогуле няма( І варыянт "са сваім самаварам" - гэта менавіта тое, чаго б я хацела (а то як жа - і гарбаты не пап'еш))). А так з самаварам і ў мяшку папрыгаць можна, і канат пацягнуць. А калі гэта будзе ўвогуле як "Тата, мама, я - спартовая сям'я" - то ідэальна!
Пасля карпаратыву стаўленне да калегаў мяняецца. Разумееш, што гэта не проста калектыў, а... быццам група людзей, розных, але ж аднадумцаў, якія робяць адну справу, і неяк больш па роднаму ставішся да іх.
Чаму НЕ - дык гэта прымусу. Ну навошта?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Kjara

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.09.2011
Паведамленні: 112
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.01.12 0:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Карпаратывы - гэта здорава. Адзінае, калі кампанія занадта вялікая - мяне ўжо напружвае. На маёй рабоце - ходзім аддзелам. Звычайна раз на год. У рэстаран (кавярню), з праграмай, танцамі, конкурсамі рознымі. Спорт, выезд на прыроду не практыкуецца ў нас. У мужа наадварот - то коні, то яшчэ якая "экзотыка", часцей за ўсё з выездам за межы горада.

Наконт самавара, маё меркаванне адназначнае - не. Сьмешка Не бачу сэнсу, папраўдзе. На тое і карпаратыў, што там калегі, супрацоўнікі. Сямейныя выхады - іншае, ІМХО.

Звычайна карпаратывы яднаюць калектыў, адчуванне, што бліжэй адно да аднаго робішся. Бо, мяркую, мы пра нармальныя калектывы кажам, наўрад ці ў такіх выпадках ёсць месца п'яным сварам і падобнаму...

Прымус... Тут спрэчна. Сьмешка На першы погляд, ясна, што ён не дапушчальны. Але часам здараецца, што камусьці элементарна лянота, ці настрою няма, ці іншае. Крыху націснеш - ідзе. А потым рады такі, што такі дайшоў, бо задавальненне ні з чым не параўнальнае атрымаў. Сьмешка Таму, я за тое, каб крыху з прымусам паспрабаваць. Без фанатызму, безумоўна. Ну каб прымус у гвалт не пераўтварыўся. Сьмешка
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 11.01.12 8:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне не падабаюцца карпаратывы без мужаў-жонак. У нас у мінулым годзе так было - сумна.
Прымус не дапушчальны.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kjara

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.09.2011
Паведамленні: 112
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.01.12 11:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

У нас у мінулым годзе так было - сумна

Відаць, ад калектыву залежыць. У нас сказаць весела - нічога не сказаць. Сьмешка Калектыў малады, дзяўчат і мужчын амаль напалову. ))) У прынцыпе, мне б мой муж не замінаў. Але не ўпэўнена, што яму б спадабалася. ))) Сама на ягоны не хачу. Хоць і запрашаў, не тое, каб настойліва, але прапанова была.

Выцемка:

Прымус не дапушчальны.

У нас, калі пачынаем планаваць, усім лянота, грошай няма і г.д. А потым.. паўгода карпаратыў ўзгадваем. Сьмешка Але наконт прымусу толькі маё ІМХО. Сьмешка


Апошні раз рэдагавалася: Kjara (11.01.12 14:36), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паўліна

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 345
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 11.01.12 12:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне якраз не хапае магчымасцяў выйсці куды з мужам, каб і сукенку прыгожую апрануць, і патанчыць. Я была б вельмі не супраць пайсці з мужам на карпаратыў, але агучаная сума даплаты за "свой самавар" проста па-за маім разуменнем! Сумнік
Вось куды можна пайсці акрамя карпаратыва? Хіба што на вяселле, але сябры і сваякі даўно ўжо пажаніліся ўсе...

_________________



Апошні раз рэдагавалася: Паўліна (11.01.12 17:48), усяго рэдагавалася 1 разоў
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3956
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 11.01.12 13:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Афтопік
В гости со своим самоваром не ходят — У студню вады не ліюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 11.01.12 23:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я ЗА карпаратывы без мужа/жонкі. Плюсануся да Аленачкі. У мужа можна з палавінкай прыходзіць. Не хажу (першыя два разы схадзіла, мне хапіла)), ну не цікава мне слухаць іх абмеркаванні іх праектаў. Сваіх хапае. Без мужа мінулым годам ісці было страшна ("мама, за каго схавацца"), а ў выніку настолькі спадабалася, што вельмі ўзрадавалася, што і сёлета 1+0 Razz З мужам трэба выбіраць з кім паразмаўляць, каб і яму было цікава. А ў коле з агульным інтарэсам "праца + дакладны праект" - вельмі складана.

разумны прымус лічу дапушчальным) Я з тых, хто б дакладна не паехаў на карпаратыў на прыродзе, тым-білдынгі і гд, бо лянотна. Ведаю такіх жа паў пакойчыку. Калі б не было амаль абавязковым, там бы было не цікава - засталіся самыя б "актыўныя" карпаратыўшчыкі, а з імі мне не заўжды цікава))

Спартовыя гульні. Мне сёлета спадабаліся фанні-спорт, спаборніцтвы на квадрацыклах) Вельмі захапляльна імчаць па лясных калдобінах, ведаючы, што гальмаваць не пажадана, бо час бяжыць, каманду падвядзеш..)) Але заўжды павінна быць альтэрнатыва моцна не жадаючым бегаць.

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 12.01.12 9:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я люблю розныя камандныя гульні, асабліва ўсялякія віды спартовага арентавання.
Не люблю сучасныя тэхна-танцы і рускую папсу.
Раней практычна ўсе карпаратывы я ў той ці іншай ступені арганізоўвала. Цяпер гэтым займаецца моладзь, а я іду як удзельнік - новая і страшнаватая роля, не ведаеш, чаго чакаць Сьмешка
У мужа на працы бываюць карпаратывы з сужэнцамі, але яны ж усе лекары, як правіла працуюць разам. Таму я не хаджу.
А ў нас усе карпаратывы толькі для супрацоўнікаў.

Апошнім часам мяне складана зацягнуць на карапаратыў да партнёраў. Паводле працы я досыць часта мушу наведваць такія імпрэзы, але заўважыла, што апошнія 2 гады актыўна пазбягаю. Спачатку былі розныя сямейныя абставіны - не да святаў, а потым у звычку ўвайшло. Так што трэба вяртаць смак да статусных тусовак з незнаёмымі людзьмі, бо партнёры крыўдзяцца.

А як у вашых калектывах абмяркоўваюць карпаратывы? Да і пасля?
Ці лічыце вы прымальным рабіць карапаратывы платнымі для супрацоўнікаў? Ці неабходнасць заплаціць за свой удзел сталася б для вас перашкодай?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 12.01.12 10:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka, а мне і гэтым годам страшна. Менавіта вось "няма за каго схавацца". Ну і з кім патанчыць. Размаўляць пра праекты мне таксама асабліва няма з кім - я амаль заўсёды працавала адна Плачу!. Апошні раз у камандзе я працавала ў вашым аддзеле Плачу!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Kjara

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 14.09.2011
Паведамленні: 112
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.01.12 11:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

А як у вашых калектывах абмяркоўваюць карпаратывы? Да і пасля?

Да - збіраем маленькі сход. (аддзел - 20 чалавек). Дата - вядомая заўсёды, без варыянтаў. (дзень энэргетыка) Паколькі фармат у нас традыцыйны, задача абраць пэўную кавярню ці рэстаран (як правіла, кошты вырашаюць усё). За гэта 1-2 чалавека прызначаюцца адказнымі. А потым - меню. Усё.

Пасля - звычайна працяг бывае. Сьмешка На заўтра збіраемся за "кілішкам" гарбаты, абмяркоўваем, ці ўсе прызы намі заваяваныя былі, ці штосьці іншым кампаніям пакінулі Сьмешка, фоты глядзім... Адчуванне яднання ёсць. Каманда атрымліваецца, але і па рабоце ў нас так. Адно ад аднаго залежым...

Узгадала, было некалькі выездаў за межы Менска. Якраз па "нацыянальнаму" прайшліся: Дудуткі, Азярцо. Але гэта яшчэ да масавага выхаду з прафсаюза было. Ён часткова аплачваўСьмешка

[Мад.: адгалінаванне пра прафсаюзы - тут]

А так, наконт аплаты. Самі ўсё аплачваем. Але ў нас інакш ніяк. Арганізацыя, а дакладней кіраўніцтва "мые рукі".

Выцемка:


Ці неабходнасць заплаціць за свой удзел сталася б для вас перашкодай?

Пару чалавек заўжды не ідуць. Але, мяркую, усё ж грошы - не галоўная перашкода.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Сядушка для ровара 61 Volha 93552 24.03.15 10:28
AndreyUK Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Музыка для дзетак 63 julcik 107347 3.05.13 22:13
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Кніжкі для самых маленькіх 459 julcik 446716 1.10.12 0:46
Palina007 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Карысныя гульні для нашых дзетак 26 pink_by 53674 28.03.12 13:28
CheGirl Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ідэя для ТБШ 3 наталька 16718 21.06.06 1:11
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map