Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ідэальная праца

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Для і пра дарослых
 
Аўтар Паведамленне
Volha

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 3954
Адкуль: Менск-Мінск

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 22:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сёння для мяне галоўная якасць ідэальнай працы - магчымасць карэктаваць яе параметры ў той бок, які для мяне найбольш актуальны тут і цяпер. Я нечакана імкліва змяняюся пасля 30, нашмат мацней, чым раней. Цяпер магу пралічыць свае звычкі, завядзёнкі, жаданні хіба на пару-тройку крокаў наперад, не больш. Таму мне істотна, каб фармат працы быў гнуткі, мог змяняцца пад кожнае новае важнае: заробак ці даробак, рэфлексія ці камунікацыя, публічнасць ці спакой, запаволенасць ці інтэнсіў, навучанне ці падсумаванне ды інш.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 22:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Не ведаю, ці будзе гэта тут у тэму, але прынамсі нейкім бокам датычна:

нядаўна прачытала ў адной фрэндэсы ў ЖЖ пра тое, чаму "апускаюцца" хатнія гаспадыні.
Мне было цікава пачытаць (увесь тэкст па спасылках - па-руску)

http://homers-wife.livejournal.com/47862.html#cutid1 - тут пра праблему немажлівасці вылучэння хатнімі гаспадынямі ўласнага часу і прасторы

Тут разважанні пра змяненне знежнасці
http://eniki-beniki.livejournal.com/290134.html
http://eniki-beniki.livejournal.com/290325.html

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 22:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
я не пакрыўдзілася зусім. без базіснай тэрміналогіі сапраўды цяжэй.
зы. Сьмешка хаця некаторыя і без словаў цудоўна спраўляюцца.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 5.01.12 23:00    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
буду каментаваць па меры прачытання. Сьмешка
фрэндэса робіць слушную выснову -- тэмпаральныя багацце ці беднасць у значнай ступені залежаць ад наяўнасці залежных членаў сям'і. Тады выснова -- не "заводзіць" залежных членаў? ці сям'ю ўвогуле? І як бы маці моцна не працавала, і якую б кар'еру не зрабіла -- а пасля працы трэ ляцець дахаты, бо дзеці чакаюць.
Яшчэ, мне падаецца, залежыць ад успрыняцця сябе "хатняй гаспадыняй" ці проста хм... вольнай птушкай. "Хатняя гаспадыня" успрымаецца як праца (ты сама пра гэта вышэй дзесьці пісала, здаецца), у якой "дом" -- аб'ект прыкладання сіл. Але ж гэта зусім не абавязкова. Дэлегаванне паўнамоцтваў і радасці жыцця ніхто не адмяняў.

а яшчэ -- даследванне цікавае. Але наколькі адпавядае ісціне (калі яна ўвогуле існуе Сьмешка )? Бо жанчыны, распавядаючы пра сябе, могуць трансляваць уласныя і грамадскія стэрэатыпы. Але я ўсё адно атрымала задавальненне. Пайшла далей чытаць.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 6.01.12 0:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik,
фрэнджу энікі-бэнікі Сьмешка

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 6.01.12 11:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
а магчыма, толькі з тваёй перспектывы бачна, што пра адно і тое ж. А з нечай іншай відаць іншыя нюансы.

іншыя нюансы таксама выдатна ўкладаюцца ў сістэмы вымярэння). Прычым гэтыя нюансы бачныя, і патлумачыць іх можна. Мне Юлін адказ спадабаўся:
Лірык кажа: "калі нікалі варта змірыцца і атрымоўваць асалоду ад дадзеннага"

Пераклад Юлі:
"перагледзець сваю функцыю "карыснасці" Сьмешка) І далей наноў адно і тое жСьмешка

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 6.01.12 14:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне падаецца, што тэма такая жывая менавіта таму, што ніводзін чалавек не мае адназначнага адказу на ўзнятыя пытанні ўсё жыццё. Усё сітуатыўна, інтуітыўна, індывідуальна і ад многага залежыць. Гэта вечныя пытанні, актуальныя і адказныя. У працэсе пошуку адказаў для сябе цікава зразумець, як, дзе і чаму іх шукаюць іншыя.

Матэматычныя мадэлі дазваляюць канкрэтызаваць залежнасці і вызначыць тэндэнцыі ў кожным канкрэтным выпадку, дазваляюць паглядзець на сітуацыі і зразумець, што яны выбудоўваюцца ў працэсу, убачыць, куды гэта ўсё можа прывесці.

Што да працы-непрацы, то Аліна слушна і своечасова размежавала 2 розныя станы. Не хадзіць па раскладзе штодня ў офіс не для ўсіх значыць стацца хатняй гаспадыняй. Для некаторых - гэта форма актыўнасці: рабленне сайту, бацькоўскі камітэт, старшынства ў пад'ездзе, дабрачыннасць, кіраванне рамонтам ці будаўніцтвам хаты, адукацыя, фрыланс і г.д.
Для мяне "хатняя гаспадыня" набывае негатыўную афарбоўку, калі я ўяўляю сабе жанчыну, якая лічыць мэтай жыцця 4-разовае харчаванне з накрываннем на стол і ўласнаручным рабленнем тварагу і крухмалу, штодня мые падлогі і вокны, праз дзень ходзіць у салон і на масаж, але ну веееельмі занятая, каб схадзіць павіншаваць настаўнікаў у школе, каб перакласці метадычку для дзіцячага садка, каб знайсці майстра для рамонту кабінета. Такая дама паўсюль спазняецца, ні ў чым не ўдзельнічае, акрамя плётак і абмеркавання чужых справаў і працы.
Ведаю адну канкрэтную вельмі важную і задаволеную сабой хатнюю гаспадыню, якая ўпэўненая, што запрасіўшы гасцей гаспадыня мусіць увесь час падаваць-прыбіраць са стала, што талеркі мусяць быць змененыя не менш за 3 разы, што гарачага мусіць быць не менш за 2 віды. Пры гэтым, калі гаспадыня сядзіць з гасцямі, размаўляе і забаўляе - яна дастойная асуджэння. Гэтая хатняя гаспадыня здольная на пікнік у лесе прынесці сервіз з нажамі і відэльцамі, але не памятае дакладна спецыяльнасць і месца працы мужа. Яна можа прыпыніць усе важныя перамовы за сталом, каб распавесці, як прыгатавала катлеты. Тое, што яна ходзіць на працу, ніяк не змяняе ейнай сутнасці - чалавек у зародышу быў з'едзены побытам, дробязнасцю і імітацыяй дабрабыту.

Так што надаючы негатыўную афарбоўку словазлучэнню "хатняя гаспадыня" я маю на ўвазе вось такога кшталту людзей. Магчыма, ёсць нейкае іншае, больш удалае слова для іх, якое дазваляе адасобіць побытавых ман'ячак ад свядомых і разумных гаспадыняў. Але яны самі сябе так з вялікім гонарам называюць.
Так што не прымайце апрыоры на свой бок маю крытыку хатніх гаспадыняў толькі таму, што вы імкнецеся разумна весці гаспадарку і не робіце кар'еру.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 6.01.12 18:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Nadzeyka,
а вось і не Сьмешка зусім не тое лірык кажа. пра змірэнне размовы не ідзе. і тым больш пра рацыянальнае пралічванне карыснасці, аптымізацыю ці мінімізацыю выдаткаў.
бліжэй за ўсё прыбліжаецца формула, якую калісьці як мантру паўтараў Адась -- "як хачу так і хачу"
зы. я зусім не адмаўляю матэматыкі, я ўсяго толькі кажу, што існуюць розныя спосабы и падыходы.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 6.01.12 18:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Праблемы камунікацыі дэтэктэд.

Цытата, прадстаўленая Надзейкай - гэта цытата канкрэтнага лірыка. Alina, гэта не пра цябе. Гэта прыклад перакладу словаў на мадэль. Калі хочаш, мы і твае слова перакладзем Сьмешка)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
lizzy

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.05.2007
Паведамленні: 388
Адкуль: Крупіца, Менскі раён

ПаведамленнеДададзена: 7.01.12 0:36    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З цікаўнасцю сачу за тэмкай, вось нешта стала праясняцца Сьмешка
Kryscina, я думаю, сапраўды варта для вышэйапісанага тыпу падабраць нейкае іншае слова, бо я ведаю мноооства хатніх гаспадынь, якія абсалютна не адпавядаюць вось гэтаму, вельмі цікавыя і прыемныя асобы. Можа ў мяне проста кола камунікацыяў такое.
А яшчэ штодзённа ўсе мы сустракаем працуючых жанчын, з якімі і размаўляць асабліва няма пра што. Ці не так? То бок зусім не ў працы рэч, ў тым, чым чалавек ЗАЙМАЕЦЦА і чым жыве.

_________________



жж - lizzytaki.livejournal.com
мой блог доулы і кансультанта па гв - nursing-lizzy.livejournal.com
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Для і пра дарослых Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4
Старонка 4 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81629 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60920 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45979 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26880 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47383 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map