Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў»

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Давайце знаёміцца і сустракацца!
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.12.11 19:46    Загаловак паведамлення: Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў» Адказаць з выцемкаю

Ў галерэя сучаснага мастацтва


Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў»

24 i 25 снежня з 12.00 да 19.00


Фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў.

Уваход вольны!

24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператварыцца ў каралеўства маленькіх цмокаў. Запрашаем сапраўдных прынцэс і рыцараў! Свет каралеўства створаць для вас мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Кожны дзень у Кнігарні ЛогвінаЎ пройдуць кніжныя ранішнікi з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак. Святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых. Вас чакае тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай.

Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах. У кожнага рыцара і прынцэсы з’явіцца карона і дыядэма з дапамогай Наталлі Зямчонак. Ваўняныя сувеніры ствараем разам с Ірынай Калеснікавай. Ганна Барэйка адкрые сакрэты ўнікальных паштовак. З Верай Прохаравай вы зможаце зрабіць вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы. Марыя Карпянкова пакажа, як распісаць драўляныя фігуркі. Як ствараць ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў вас навучаць Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна. Вольга Бабурына дапаможа зрабіць драўляныя падвескі-кулоны, упрыгожаныя ўзорам у тэхніцы “выцінанка”. Павел Лукашэвіч прапануе роспіс вінілавых цацак, а для зусім маленькіх прынцаў і прынцэс - роспіс картонных нарыхтовак. З Ірынай Лукашэнка вы зробіце гліняныя магніцікі, а водар араматычных цацак адчуеце на майстар-класе Вікторыі Вядзерка, дзе разам з мастаком зможаце іх расфарбаваць.

Партнёры фесту: Samsung, Гран Сістэма-С.

Падтрымка: Жывыя крэслы.

Хутка будзе расклад майстар-класаў і прадстаўленняў.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.12.11 0:05    Загаловак паведамлення: Re: Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў» Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Хутка будзе расклад майстар-класаў і прадстаўленняў.


Ага, калі ласка!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 17.12.11 3:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Palina007, удакладняю:

24 снежня
Святы Мікалай party-1. Літаратурны ранішнік для дзетак.
Паэты, музыкі і пісьменнікі прачытаюць, распавядуць, ці нават праспяваюць калядныя казкі:
Людміла Рублеўская
Аляксандр Памідораў
Анка Ўпала
Вера Жыбуль
Севярын Квяткоўскі
Вечарыну ўганаруе візітам Яго Дзіцячая Мосць святы Мікалай!
Такім чынам, 24 снежня, 14-ая гадзіна, кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А).


25 снежня
Святы Мікалай party-2. Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Майстра Рукша” Юрыя Ўсціновіча
Юры Ўсціновіч прадставіць дзеткам сваю кнігу “Майстра Рукша”, зробленую паводле беларускай міфалогіі. Казаньне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку.З музыкай і прэзентамі. 25 снежня. Пачатак а 14. Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А).

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
ku_palinka




Зарэгістраваны: 04.11.2011
Паведамленні: 39

ПаведамленнеДададзена: 21.12.11 10:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://ygallery.by/events/0004059/ тут больш падрабязна і пра майстаркласы

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.12.11 19:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

І я хачу(((.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 23.12.11 20:23    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Навагодні фестываль «Каралеўства маленькіх цмокаў»
24 i 25 снежня з 12.00 да 19.00


Фестываль падарункаў, майстар-класаў, вялікіх сюрпрызаў і гіганцкіх цудаў для сапраўдных прынцэс і рыцараў.
Уваход вольны!

24 і 25 снежня галерэя сучаснага мастацтва Ў ператварыцца ў каралеўства маленькіх цмокаў. Запрашаем сапраўдных прынцэс і рыцараў! Свет каралеўства створаць для вас мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Кожны дзень у Кнігарні ЛогвінаЎ пройдуць кніжныя ранішнікi з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак. Святочная праграма калядных спеваў ад Марты і Яны Шчарбаковых. Вас чакае тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай.

Зрабіць падарункі і ўпрыгожанні сваімі рукамі дапамогуць на майстар-класах. У кожнага рыцара і прынцэсы з’явіцца карона і дыядэма з дапамогай Наталлі Зямчонак. Ваўняныя сувеніры ствараем разам с Ірынай Калеснікавай. Ганна Барэйка адкрые сакрэты ўнікальных паштовак. З Верай Прохаравай вы зможаце зрабіць вінтажныя дэкаратыўныя зоркі з паперы. Марыя Карпянкова пакажа, як распісаць драўляныя фігуркі. Як ствараць ёлачныя цацкі і навагоднія шкарпэткі для цудаў вас навучаць Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна. Вольга Бабурына дапаможа зрабіць драўляныя падвескі-кулоны, упрыгожаныя ўзорам у тэхніцы “выцінанка”. Павел Лукашэвіч прапануе роспіс вінілавых цацак, а для зусім маленькіх прынцаў і прынцэс - роспіс картонных нарыхтовак. З Ірынай Лукашэнка вы зробіце гліняныя магніцікі, а водар араматычных цацак адчуеце на майстар-класе Вікторыі Вядзерка, дзе разам з мастаком зможаце іх расфарбаваць.

Партнёры фесту: Samsung, Гран Сістэма-С.

Падтрымка: Жывыя фатэлі.

Расклад фестывалю:

24 снежня:

Майстар-класы
12.00 - 13.30 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)
13.00 - 14.00 Вікторыя Вядзерка (араматычныя цацкі)
13.30 - 15.00 Ганна Барэйка (паштоўкі)
13.30 - 15.00 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)
14.00 - 15.00 Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна (шкарпэткі для цудаў)
15.00 - 16.30 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)
15.00 - 16.00 Ірына Лукашэнка (гліняныя магніцікі)
15.30 - 16.30 Маргарыта Лазарэвіч і Аляксандра Лучкіна (шкарпэткі для цудаў)
16.00 - 17.00 Вікторыя Вядзерка (араматычныя цацкі)
16.30 - 17.30 Вольга Бабурына (Драўляныя падвескі з "выцінанкай)
16.30 - 18.00 Ганна Барэйка (паштоўкі)
17.30 - 19.00 Вера Прохарава (вінтажныя зоркі)
18.00 - 19.00 Вольга Бабурына (Драўляныя падвескі з "выцінанкай)
18.00 - 19.00 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)

Музыкі
13.00 - 17.00 Музычная праграма ад гурта Pan-Quartet
16.00 - 19.00 Калядныя спевы ад Яны i Марты Шчарбаковых

Праграма ў кнігарні "логвінаЎ"

12.00 - 14.00 Алена Бабак. Чытаннi аўтарскiх казак
14.00 – 16.00 Святы Мікалай party-1. Літаратурны ранішнік для дзетак. Паэты, музыкі і пісьменнікі прачытаюць, распавядуць, ці нават праспяваюць калядныя казкі: Людміла Рублеўская, Аляксандр Памідораў, Анка Ўпала, Вера Жыбуль, Севярын Квяткоўскі. Вечарыну ўганаруе візітам Яго Дзіцячая Мосць святы Мікалай!
16.00 – 18.00 Алена Бабак. Чытаннi аўтарскiх казак

25 снежня:

Майстар-класы
12.00 - 13.30 Марыя Карпянкова (роспіс драўляных фігурак)
12.00 - 13.00 Вольга Бабурына (Драўляныя падвескі з "выцінанкай)
13.00 - 14.00 Ганна Барэйка (паштоўкі)
14.00 - 15.00 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)
14.00 - 15.30 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)
14.00 - 15.30 Марыя Карпянкова (роспіс драўляных фігурак)
15.30 - 16.30 Ірына Лукашэнка (гліняныя магніцікі)
15.30 - 16.30 Павел Лукашэвіч (роспіс вінілавых цацак, зарыхтовак)
16.30 - 17.30 Ганна Барэйка (паштоўкі)
16.30 - 18.00 Ірына Калеснікава (ваўняныя сувеніры)
17.00 - 18.00 Вікторыя Вядзерка (араматычныя цацкі)

Музыкі ды тэатр
15.00 - 19.00 Калядныя спевы ад Яны i Марты Шчарбаковых
17.00 - 18.00 Тэатр ад Святланы Бень i Антанiны Слабодчыкавай


Праграма ў кнігарні “логвінаЎ”
14.00 – 16.00 Святы Мікалай party-2. Прэзентацыя дзіцячай кнігі “Майстра Рукша” Юрыя Ўсціновіча. Юры Ўсціновіч прадставіць дзеткам сваю кнігу “Майстра Рукша”, зробленую паводле беларускай міфалогіі. Казаньне-казачка пра майстра слыннага Рукшу і пра тое, як змайстраваў ён коніка незвычайнага Грыўку. З музыкай і прэзентамі.
У раскладзе магчымы змены.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Давайце знаёміцца і сустракацца! Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Дзе зрабіць экспертызу вады? 4 Kryscina 7515 14.11.12 20:54
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Як зрабіць гэты сайт лепей? 144 julcik 184071 11.10.11 8:27
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Казкі Алены Церашковай 18 julcik 26009 22.06.10 19:30
Black aspid Паглядзець апошняе паведамленне
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 288281 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў З чаго зрабіць падлогу? 25 julcik 39716 1.07.07 21:20
Alenka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map