Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Як знайсці працу маладой маме?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Рознае
 
Аўтар Паведамленне
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.01.09 23:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

prishizojka, цікавіць падпрацоўка ці поўны працоўны дзень?
Увосень у геолагаразведвальным інстытуце (Уручча) быў патрэбны малады спецыяліст на поўную стаўку. Праўда, цяпер у сувязі з крызісам не ведаю, ці бяруць яны каго...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.01.09 23:19    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

prishizojka, гл. цыдулку.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 19.01.09 3:20    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

і нешта гляджу, што нікому я такая уся распрэкрасная не патрэбная.

Сябры У мяне тая ж сітуацыя. З той толькі розніцай, што адукацыя "настаўнік белмовы і літаратуры; журналіст". Шукаю і набор тэкстаў, і карэктуру (руская ці беларуская мова - няважна), і вёрстку, і журналісцка-карэспандэнцкія вакансіі з мэтай падпрацаваць - нічога. Бачыла толькі 1 аб'яву, што патрабуецца стыльрэдактар беларускіх тэкстаў. Напісала - аказалася, што з чалавекам, які даў аб'яву, я знаёмая. Сп. Зялёная Усьмешка А патрэбны яму памочнік на цэлы дзень і ў Мінску.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 19.09.09 20:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

КРУГЛЫ СТОЛ ДЛЯ МОЛАДЗІ ПА ПАБУДОВЕ КАР'ЕРЫ
Выцемка:
Круглы стол "Магчымасці Інтэрнэт-тэхналогіяў у падвышэнні канкурэнтаздольнасці моладзі на рынку працы" пройдзе 25 верасня 2009 году з 16.00 да 19.00 у памяшканні гістарычнай гасцёўні па падрасе: г. Менск, вул. Сухая, 25 (праезд ст.т. "Фрунзенская").
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты Менскіх ВНУ, якія актыўна выкарыстоўваюць Інтэрнэт пры пошуку інфармацыі, неабходнай для прафесійнага развіцця ды пабудовы кар'еры. Мерапрыемства арганізуе інфармацыйны сэрвіс для моладзі ariera.by пры моладзевым грамадскім аб'яднанні "Фокус-група" у межах "Тыдня нефармальнай адукацыі-2009" (www.adukatar.net).
У праграме круглага стала будзе прадстаўлены агляд вэб-рэсурсаў, накіраваных на развіццё прафесійна-значных уменняў ды навыкаў моладзі, будзе арганізаванае абмеркаванне магчымасцяў і абмежаванняў працаўладкавання й развіцця прафесійных кампетэнцыяў з выкарыстаннем магчымасцяў сеткі Інтэрнэт. У якасці экспертаў на круглы стол запрошаныя: рэдактар інфармацыйнага сэрвісу па прафесійным развіцці моладзі www.kariera.by, кіраўнік праекта "Моладзевая акцыя мультымедыяў" http://mammedia.org/#, супрацоўніка электроннай газэты "ТОП-Пэрсона" www.top-persona.by, мэнэджэр каталёгу www.press.net.by.

Па пытаннях удзелу ў круглым стале звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Дрык Вікторыі: +3753643112 (velcom), +375336041849 (МТС), e-mail: F-E-N-I-C-S@tut.by, альбо праз кантактную форму на сайце WWW.KARIERA.BY.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 16.04.10 19:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" запрашае ўзяць удзел у адукацыйным семінары "Рамёствы: распачні свой бізнэс", прысвечаным маркетынгу, рэкламе і мэнэджмэнту ў галіне народных рамёстваў. Семінар праводзяць шведскія эксперты Керсцін Андэрсан-Аглін (прэзідэнт Шведскай асацыяцыі рамёстваў) і Аннэ Элмдал (сябра асацыяцыі).

Семінар уключае ў сябе тэарэтычную і практычную часткі і асвятляе наступныя пытанні:

• Як я вяду зносіны, як выпрацоўваю бізнес-ідэю і гандлёвую марку?
• Якая ў мяне мэтавая група і як мне яе дасягнуць?
• Што кіруе пакупальніцкімі паводзінамі?
• Як мне скласці асартымент?
• Якіх мне прытрымлівацца прынцыпаў коштаўтварэння?

Такім чынам, гаворка пойдзе пра бізнес-ідэю, мэтаваю групу, асартымент і зносіны ў рынкавым аб’яднанні.

Семінар адбудзецца 2 траўня 2010 г. у памяшканні Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна (Гікалы, 4) з 10.00 да 17.00. Удзел у семінары бясплатны.

Просім паведаміць аб вашым удзеле ў семінары да 28 красавіка, праз е-мэйл ці па тэл. 029 3309940 Наталля Ярмалінская.

УВАГА!!! Колькасць месцаў абмежаваная. Пажадана загадзя даслаць на set@ethno.by вашае рэзюмэ (імя, прозвішча, від рамяства, тэлефон, е-мэйл, спасылкі на сайт ці партфоліо).

http://community.livejournal.com/by_ethno/193612.html?#cutid1

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Nadzeyka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 20.02.2007
Паведамленні: 1379
Адкуль: Менск, Серабранка

ПаведамленнеДададзена: 3.03.11 11:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

крыху не ў тэму, але размова тут была.

Можа хто з мам пагадзіцца за грошы заўтра пасядзець з маім Васілём паўдні? Ідэальна ў мяне дома (Серабранка, крама Палессе) (бо калі з незнаёмым, ды яшчэ і не дома - гвалту будзе..). Няня заўтра не можа мая, бабуля хварэеСумнік А мне на працу трэба, прыкладна з 9.30 ці 10.00 да 14.30-15.00 .

_________________
Кастусь (10), Васіль ( 8 ), Анэля (2)
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 3.03.11 15:38    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Вакансіі, у тым ліку ў маім аддзеле: http://bbsb.by/work-in-bank/vacansion/data/60/

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 14.08.11 21:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Неблагая падпрацоўка для маладых мам-мовазнаўцаў:
Набор перакладчыкаў і рэдактараў
Выцемка:
Агенцтва перакладаў LINGVA-BY (Беларусь, Мінск) абвяшчае набор перакладчыкаў і рэдактараў у моўных камбінацыях з наступнымі мовамі арыгінала і перакладу:

з моў - англійская, нямецкая, французская, італьянская, іспанская, партугальская, нідэрландская, польская, чэшская, руская, беларуская, украінская
на мовы - руская, беларуская, украінская

На першым этапе просьба высылаць заяўкі на адрас transrecruiting2011 lingva-by .com, у якіх пазначыць:
- для прэтэндэнтаў з Беларусі - ці цікавіць вас варыянт поўнай занятасці (за штомесячную аплату, калі так - пазначце пажаданы памер штомесячнай аплаты);
- моўную пару (моўныя пары) і паслугі (пісьмовы пераклад / рэдактура / вусны пераклад);
- расцэнкі ў еўра ці доларах: на пісьмовы пераклад і/або рэдактуру перакладу – за старонку ці слова арыгінала (старонка = 1800 знакаў без прабелаў), на вусны пераклад – за гадзіну;
- для тых, хто перакладае на/з беларускай мовы – ці валодаеце тарашкевіцай;
- ці маеце права ставіць подпіс для наступнага натарыяльнага засведчання (калі так – для якіх моўных пар);
- звесткі аб адукацыі, досведзе, стажы працы па вышэйпазначаным профілі;
- тэматыкі, у якіх вы перакладаеце/рэдагуеце;
- валоданне сістэмамі CAT (Translation Memory) ды іншымі праграмамі для перакладу і лакалізацыі, якія электронныя слоўнікі выкарыстоўваеце;
- наяўнасць/адсутнасць камп'ютэра, доступу ў Інтэрнэт (тып доступу);
- кантактныя даныя (імя і прозвішча; тэлефон, электронная пошта, ICQ, Skype і г. д.)
(Калі вы дасылаеце рэзюмэ, у якім ёсць гэтыя звесткі – вылучыце іх.)

Калі для нас будуць прымальныя гэтыя характарыстыкі, то далей будзе другі этап – тэставанне кандыдатаў: кандыдатам будзе прапанавана выканаць тэставы пераклад для праверкі іх навыкаў і якасці перакладу. Тэставы пераклад НЕ аплачваецца. ВЫНІКІ ТЭСТАВАННЯ НЕ ПАВЕДАМЛЯЮЦЦА І НЕ АБМЯРКОЎВАЮЦЦА. Пры паспяховым праходжанні тэсту першая замова можа паступіць не вельмі хутка.

Кантакты на http://lingva-by.com/vacan.html

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
momto4

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.10.2007
Паведамленні: 595
Адкуль: Miensk-Vancouver

ПаведамленнеДададзена: 24.10.11 10:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Падпрацоука для мам у дэкрэце Сьмешка

Дзень добры,

Мне час ад часу трэба перакладаць з рускай на ангельскую. Шукаю перакладчыка за разумную аплату. Сьмешка Тэматыка перакладау - псiхалогiя адносiнау, прыблiзныя тэксты можна паглядзець у мяне у блогу: http://olgapisaryk.livejournal.com/

Аб'ёмы тэкстау не занадта вялiкiя, але спадзяюся, будуць патрэбны рэгулярна. Аплата PayPal, цi на скрайнi выпадак магу з кiмсцi у Мiнску дамовiцца. Калi Вас такая прапанова зацiкавiла, лiстуйце мне на мэйл: olgafromvancouver сабачка gmail.com

Напiшыце, хто Вы, якi у Вас досьвед перакладау i Вашыя расцэнкi.

Вольга

_________________



"No one can go back and make a brand new start.
Anyone can start from now and make a brand new ending."
-Carl Bard
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 26.10.11 23:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

http://www.forbes.ru/forbes-woman/semya/74988-kak-sovmestit-detei-i-kareru - Артыкул пра маскоўскі перадавы досвед спалучэння дзяцей і кар'еры.

Хто якія прыклады ў Беларусі ведае?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.11.11 0:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзень добры, спадарства.
У мяне ёсць тэкст (праўда, крыху недапісаны, на будучыню пытаюся - спадзяюся, праз месяц дапішу) - каля 50 старонак (Tims, 14, інтэрвал - 1). Намагалася пісаць яго па-беларуску, але, ведаючы свае недасканалыя веды, разумею, што патрэбна дапамога. Можа хто згадзіцца за дадатковую плату (якую?) за тыдзень-два праверыць мой тэкст?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2291
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.11.11 14:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vita, тэкст тэхнічны ці гуманітарны?
Я не бяруся, бо занятая, але пытаюся: "а раптам".

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 13.11.11 0:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

гуманітарны. мастацтва.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Рознае Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3, 4
Старонка 4 з 4.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88127 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65394 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49509 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28401 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 50729 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map