Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Адпачынак, эка-агра-турызм

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Купляй беларускае!
 
Аўтар Паведамленне
3_Skrypki




Зарэгістраваны: 20.02.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 18:56    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Alina пісаў(-ла):
3_Skrypki,
дык вы раскажыце, што за майстар -класы, што за гульні?


Alina, некалькі словаў пра нашу дзейнасць. Мы займаемся аднаўленнем традыцыйных вясковых “тэхнік” і прапаноўваем у якасці майстаркласаў сваім гасцям. На дадзены момант, гэта выпечка хлеба (рыхтуем закваску, цеста, лепім боханы, садзім у печ і… спрабуем ) і пірагоў, прыгатаванне традыцыйнай ежы ў печы, пляценне з лазовых пруткоў, вязанне венікаў (у лазню) з выкарыстаннем лекавых траў, бярозавага, дубовага і ліпавага матэрыялу. Таксама летам вучым кляпаць касу і касіць траву, жаць збожжа і складаць бабкі.
Ладзім шматлікія вандроўкі (веласіпедныя, байдарачныя, лыжныя) і экскурсіі.
Спецыяльна для дзяцей прапануем гульнявыя праграмы (напрыклад, “актыўны” дзень народзінаў), экскурсіі да вальераў, навучанне пачаткам турызму, заняткі на скаладроме і г.д.
А таксама:
Пражыванне ў асобным доме без гаспадароў,
“Белая” і “чорная” лазні
Традыцыйнае харчаванне (гатуецца ў печы)

P.S. Нажаль на дадзены момант не працуе наш сайт, але хутка гэта праблема будзе вырашана. Там можна будзе знайсці шмат дадатковай інфармацыі і фотаздымкаў.



Try_Skrypki.jpg

Try_Skrypki.jpg

 Апісанне:
 Памер файла:  108.71 KB
 Праглядаў:  13498


_________________
"Актыўны адпачынак з вясковым каларытам!"

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 21:37    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

3_Skrypki, наколькі зручна да вас дабірацца? За колькі дзён варта дамаўляцца пра прыезд? Ці існуюць сезонныя зніжкі?

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
3_Skrypki




Зарэгістраваны: 20.02.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 22:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мы знаходзімся 150 км ад Мінску (5 км ад в. Нарач).

Варыянты даезду:
1. На аўтамабілі можна даехаць да самай сядзібы ў любую пару года.
2. З аўтавакзала "Маскоўскі" кожную гадзіну аўтобусы і маршруткі да Нарачы. (З Нарачы мы забіраем сваім аўто).
3. Варыянт на маім аўто (ад'езд з Мінску).

У нас на сядзібе існуе гнуткая сістэма зніжак, дзеткам да 12 год пражыванне і харчаванне бясплатна.

_________________
"Актыўны адпачынак з вясковым каларытам!"

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 22.02.10 23:08    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

3_Skrypki, у сакавіку пару дзён знойдзеце чым заняць шасцігадовага хлопчыка? Сьмешка

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
3_Skrypki




Зарэгістраваны: 20.02.2010
Паведамленні: 6

ПаведамленнеДададзена: 23.02.10 0:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
Kryscina пісаў(-ла):
3_Skrypki, у сакавіку пару дзён знойдзеце чым заняць шасцігадовага хлопчыка? Сьмешка


Знойдзем чым заняць у любы час! Сьмешка Праграму мы для Вас складзем.
Якім саставам Вы хацелі б прыехаць і якія паслугі Вас цікавяць?

_________________
"Актыўны адпачынак з вясковым каларытам!"

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Сяржук

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 20.11.2009
Паведамленні: 105
Адкуль: Менск-Берасьце

ПаведамленнеДададзена: 19.04.10 22:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сябры! Добрая навіна Сьмешка
Аднавіў працу інтэрнэт-сайт аграсядзібы "Тры Скрыпкі" па адрэсе http://www.skrypki.by/
Цяпер Вы самі можаце пераканацца, на колькі прафэсійна людзі працуюць!
Я на лета ўжо заплянаваў там адпачынак са сваёй сям'ёй
Рэкамэндую ўсім! Прыемны адпачынак будзе гарантаваны Супер!

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.04.10 12:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Kryscina, ці ездзіла ты? калі ездзіла падзяліся ўражаннямі.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 17.12.10 15:13    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

З задавальненнем паглядзела сайт, але не знайшла прайс-лiста. Можа, дрэнна шукала?

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
orangic




Зарэгістраваны: 12.01.2011
Паведамленні: 1

ПаведамленнеДададзена: 12.01.11 23:14    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мы вось толькі вярнуліся з каляднага адпачынку ад Трох Скрыпак. Водгук можна пачытаць тут: http://orangic.livejournal.com/47770.html

А пра кошты - усё па дамоўленасці, але дастаткова даступна)
Адпачывайце!

_________________
http://www.activemamashop.by/
Я Ў ЖЖ: http://orangic.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.04.11 22:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На папярэдняй старонцы гэтай тэмы я падрабязна распавядала пра сядзібу спадарыні Юліі. У сёньняшняй "Нашай Ніве" вычытала добрую навіну: журы конкурсу «Лепшая аграэкасядзіба 2010 года», які ладзіцца «Белаграпрамбанкам», прызнала «Гасцявы дом Бука Юліі» найлепшым у намінацыі «Зялёная сядзіба» http://nn.by/?c=ar&i=53462

Спадарыня Юлія Бука - чалавек, зь якім варта пазнаёміцца. Яна сапраўды заслужыла гэтую ўзнагароду, і нашая сям'я вельмі-вельмі рада за спадарыню Юлію. Адпачынак у яе сядзібе мы заўжды ўзгадваем з прыемнасьцю.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 19.04.11 22:29    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

У трох скрыпках ніхто не адказвае на тэлефон (прынамсі не адказваў тыдзень іаму, калі я шукала адпачынак)... Я ўжо амаль адкінула ідэю аграадпачынку, але вось таксама натыкнулася на гэты артыкул у НН і ужо некалькі гадзін мучаюся - мо зганяць на пару дзён...

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.04.11 1:48    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, мы сёлета да спадарыні Юліі не плянавалі ехаць, а вось натрапіла на артыкул і цяпер думаю: мо зганяць на пару дзён. Сьмешка Такая дэпрэсуха ад апошніх падзеяў, а на прыродзе душа крыху лекуецца.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Wojsza

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2009
Паведамленні: 234
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 13.06.11 12:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Учора вярнуліся з адпачынку ў Родным куце пані Юлі Букі.
Далучаюся зь непрыхаваным піярам: Вэлкам ту Валодзькава! : )
«Юлія Бука - чалавек, зь якім варта пазнаёміцца. Яна сапраўды заслужыла гэтую ўзнагароду, і нашая сям'я вельмі-вельмі рада за спадарыню Юлію»

_________________
Gente Lithuanus natione Albaruthenus
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Купляй беларускае! Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Прылеплена: Як тут што працуе? (FAQ) 107 julcik 150466 27.08.12 18:40
Kjara Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 61339 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90542 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 176829 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35270 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map