Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Аналіз на гармоны шчытавіцы

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 12.02.11 13:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Парайце мне, калі ласка, медычны цэнтр, каб здаць аналіз на гармоны шчытападобнай залозы.
Цэны, напэўна, паўсюль будуць прыблізна аднолькавыя, а іншых крытэраў выбару я не ведаю, ніколі не звярталася.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 183
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.02.11 17:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, я калісці шукала - дзе аналізы на гармоны можна здаць. Мне і па кошту, і па ветлівасці)) спадабалася лабараторыя "Сінэва". Срокі ў іх нядоўгія, могуць нават і на "мыла" адаслаць па жаданню.
У Мінску іх чатыры "пункты":
пр-т Пераможцаў, 73/1
пр-т Ракасоўскага, 113А
вул. Гінтаўта, 12/А
вул. Скрыпнікава, 1

Адзіны тэлефон (call центр) "Сінэва" - 228-50-28

Бывайце здаровенькія і ніколі не хварэйце!!!!!
Поспехаў!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 12.02.11 17:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, можна здаць у Еўрамедыялаб на Акадэмічнай (праз 1 прыпынак ад Акадэміі навук). нешта каля 10 тысяч за 1 гармон. вынікі на наступны дзень. могуць прыслаць на мэйл. а кошты не паўсюль аднолькавыя. самыя танныя кошты на гармоны ў 10 бальніцы (за Серабранкай), вынікі праз 5 дзён і трэба да іх ехаць, каб забраць. затое кошты там сапраўды нізкія Вельмі шчасьлівы

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
nata

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.04.2006
Паведамленні: 285
Адкуль: Менск, Уручча

ПаведамленнеДададзена: 13.02.11 2:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, я калісьці здавала ў лабараторыі Водагразелячэбніцы (на Макаёнка, 17).
На той час там былі самыя нізкія кошты. Але гэта ўжо гадоў колькі таму было. І тэрміны выкананьня ня памятаю. Туды пазваніць можна 267-65-10.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 18.03.11 15:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

          
LaVita пісаў(-ла):
Парайце мне, калі ласка, медычны цэнтр, каб здаць аналіз на гармоны шчытападобнай залозы.

Вялікі дзякуй за падказкі.
У "Еўрамедыялаб" 1 аналіз каштуе 28 тыс, што мне падалося занадта.
Пра Водагразелячэбніцу добрыя водгукі ў нэце, але не змагла дазваніцца.
Пра 10 бальніцу не даведвалася, бо да гэтага здавала аналіз у бальніцы, які мусіў апрацоўвацца ў 10й - доўга чакала адказу, так і не дачакалася, у іх рэдка бываюць рэагенты.
Сінэва мне нязручная ў геаграфічным плане.
Увогуле, праблема многіх месцаў, што аналізы бяруць, напрыклад, з 9 да 11 - з вучобай-працай не стыкуецца.

У рэшце рэшт знайшла свой альтэрнатыўны варыянт: у эндакрыналагічным дыспансэры.
Адзін аналіз каштуе 13 тыс, здаць можна з 10 да 12 у віп-чарзе, альбо з 8 да 10 у звычайнай. Бясплатны аналіз робіцца 2 тыдні, платны - 2 дні. І сярвіс мне спадабаўся. Сьмешка

P.S. Зусім нядаўна адкрыла для сябе платную медыцыну - міленька. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Luba

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 16.01.2009
Паведамленні: 268
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.03.11 17:30    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, вой, я і не ведала, што ў энд. дыспансэры можна здаць за грошы. і такія дэмакратычныя кошты Супер!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
stasia

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1568

ПаведамленнеДададзена: 19.03.11 22:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita,
А які сэнс здаваць на гармоны залозы падчас цяжарнасці. Яны ж усё адно будуць адрознівацца ад нормы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 19.03.11 23:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

stasia, падчас цяжарнасці свае нормы. Міргаю
Вось я ўжо села на таблетачкі, бо не адпавядаю цяжарным нормам - прафілактыка прыроджанага гіпатырэёза. А калі на ранніх тэрмінах аналіз дрэнны - то праводзіцца прафілактыка выкідыша.
Так што сэнс ёсць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
rasiczka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 23.02.2008
Паведамленні: 280
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.04.11 12:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

LaVita, у мяне была такая ж праблема. Я здавала на Макаёнка, зараз здаю ў Сінэва. На Макаёнка можна тэрмінова вынікі атрымаць (1 дзень), можна праз тыдзень. Кошты, адпаведна, амаль у два разы адрозніваюцца. Там асобны кабінет, дзе платна аналізы здаюць, таму ў чарзе сядзець не трэба.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Гэтая тэма зачыненая, вы не можаце адказваць і рэдагаваць паведамленні. [ Апытанка ] Беларускамоўныя садкі (групы і г.д.) 394 pink_by 260401 28.12.08 20:04
julcik Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] "Я не люблю..." 79 pink_by 59858 30.09.07 13:30
Juan Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Ляўко ці не? 10 karcinka 13876 1.06.07 14:21
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў як сыйсці, каб дзіця не плакала? 16 Volja 26153 1.06.07 13:13
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Механічны малакацмактальнік: варта ці не? 11 SOWA 12952 13.04.07 12:20
adelka Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map