Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Усё не так проста...

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Цяжарнасць і роды
 
Аўтар Паведамленне
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 15.02.11 19:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Так, Vita, распавядзіце падрабязней, тэма заціхла часткова ад таго, што многія з гэтай праблемай паспяхова справіліся, яны могуць распавесці. Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.02.11 22:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, з сакавіка 2010....
УЗІ, спермаграмма, гармоны - усё добра, усе аналізы нармальныя. І чаго чакае мой арганізм? Што я дысертацыю напішу?)))))
А можа якога гінеколага файнага? Міргаю

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.02.11 23:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vita, яно як бы і рана вам яшчэ моцна пераймацца, але добры гінеколяг ніколі ня лішні Сьмешка
Ёсьць прыклад маёй сяброўкі, якая не магла зацяжарыць, бо мела адну бяку ў маціцы, якую на ўльтрагуку можна было бачыць толькі ў пэўныя дні цыклу. Калі яе прыбралі, ўсё атрымалася.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.02.11 23:27    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Канешне агляды ніхто не адмяняў, але я па цяжарнасьці Мілкай зразумела, што вельмі вельмі яе хацела. таму не атрымлівалася "цэлых" чатыры месяцы. Цяпер канешне сьмешна)). Асабліва калі другі дзіцёнак з першай авуляцыяй прыйшоў)).

Vita, можа дарэчы дзіцёнак і праўда дысертацыі чакае? Я дык пераймалася, што не зацяжарыла з перашай спробы, а потым: скончыўшы пяты курс, здаўшы дзяржіспыты, з'ездзіўшы адпачыць на мора, была вельмі ўдзячна Мілачке, што яна прыйшла менавіта пасьля гэтага. Як па мне, дык у самы час)). Гіняколяг гэта мо і добра, але пасьля родаў я пачала бачыць сэнс і ў іншых падзеях.
Адзінае, што адназначна праўда - нельга вельмі моцна хацець. На гэта падселі вельмі шмат маіх сябровак з першым дзіцёнкам. І было проста жахліва, калі яны ўжо пачыналі праз сілу, абы даказаць і г.д. І як дзіцю з такім настроем бацькоў з'яўляцца?
Я сама вельмі хацела, аж не магла)). А потым, калі прыехалі з мора, напісала сабе спіс "Чаму добра, што я не цяжарная". Усё-усё туды. І дыскатэкі (на якія я ўжо не хацела хадзіць), і заняткі танцамі, на якія пайшла, і працу і шмат розных пунктаў. І калі адпусьціла, убачыла сэнс і ў такім жыцьці, зразумела, што затрымка то ўжо больш тыдня). так прыйшла да нас наша Мілачка. У свабодную ад надзеі і чаканьня душу).

Я ўпэўнена, што ўсё ў Вас атрымаецца. галоўнае адпусьціце гэтую думку. Дайце дзіцёнку самаму выбраць час)). І я шпэўнена - гэты час не за гарамі)).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 15.02.11 23:31    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дарэчы, толькі зараз пабачыла, што ў гэтай тэме пісала luckra. Тым больш узрадавалася таму, што ўжо ведала (што сонейка вось вось выгляне)). Вельмі за Вас радая!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 16.02.11 11:42    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзяўчаты, дзякуй вялікі за добрыя словы!
Усё разумею, радуюся жыццю, веееельмі многа усялякіх планаў і без дзіцяці. Але лічу, што агляд спецыяліста таксама патрэбны - актыўнае планаванне амаль ужо год, а да гэтага з паўгады было пасіўнае....а ўжо 29...а хацелася б як мінімум трох....
але... тэээк што ў мяне там у спісе.... вывучэнне беларускай мовы, дысертацыя, праграма, выдавецтва канспекту, другая праца, ёга, рамонт, будаўніцтва дома....ачышчэнне душы ад надзеі і чакання.....
Жыцце такое цікавае!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
karlson4yk

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.01.2010
Паведамленні: 123

ПаведамленнеДададзена: 16.02.11 20:24    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vita, не сьпяшайцеся да дактароў. Я таксама некалі думала, што зь іх трэба пачынаць. Ні да чаго добрага гэтага не прывяло. Адпачыць, разьвеяцца, на нейкі час выкінуць думкі пра цяжарнасьць пра галаву - гэта часта дапамагае. Я зацяжарыла, як толькі муж сказаў: "ну ўсё, давай адкладзем ненадоўга" Сьмешка
А яшчэ важна навучыцца адчуваць свой арганізм, ці спраўна жаночая частка працуе. Ёсьць такі мэтад натуральнага плянаваньня, калі адсочваеш авуляцыю па тэмпературы і вылучэньнях. Мне ён дапамог дазнацца, што ў мяне ўсё добра, што авуляцыя адбываецца, але мае свае асаблівасьці. Гэтага мне ніводзін гінэколяг не казаў раней. Пачытайце, можа, Тоні Вешлер "Жаданае дзіцё" (Желанный ребенок), там пра гэта.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Наста

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 29.07.2006
Паведамленні: 1716
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.02.11 23:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vita, канешне цікавае! Вунь колькі у Вас плянаў! А пра мне 29, а хачу трох - у мяне таксама была троху паніка, што першага нараджаю ў 25, а хачу шмат дзяцей, аёй-аёй, калі ж нараджаць (нават пыталася прыкладна на паперцы пісаць пляны нашай сям'і на дзесяць год наперад))))))). Мабыць таму і зацяжарыла з невялікай розніцай. Цяпер я супакоілася)). Калі ўжо другое дзіцятка на падыходзе, разумею, што час для нараджэньня карапузаў заўсёды будзе. І ў 32 і ў 35)).

karlson4yk, я б таксама не спяшалася б да дактароў. Але гэта цяпер, калі Міла (і хатнія Роды) памянялі амаль цалкам успрыманьне сябе, свайго арганізму, падыходу да здароўя. Цяпер усё інакш, і гомеапатыя, і адчуваньне сябе іншае і цяжарнасьць шмат лягчэйшая. Але перад першым дзіцёнкам насамрэч хацелася ўсё ўсё зрабіць, і ўсе аналізы, і ўсе УГД, і нават у паліклініку хадзіць хацелася... Мабыць кожнаму перыяду свае паводзіны).

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 17.02.11 23:28    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

karlson4yk, Наста, дзякуй, дзяўчаты.
Нашае актыўнае планаванне з сакавіка 2010 уключала і базальныя графікі, і дзённікі адчуванняў, і нават узі перад авуляцыяй. а ну й на некалькі месяцаў было і "выключэнне" галавы", і надзеі: можа, не атрымалася, а то на працы зараз такооооое...... Таму вырашана: на кансультацыю трэба.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
helin

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 30.09.2006
Паведамленні: 873
Адкуль: Случчына-Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.02.11 16:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Vita, праваслаўныя вернікі моляцца аб дараванні дзяцей пр.Іакіму і Ганне(бацькам Божай Маці).Малітва вам у дапамогу

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Vita

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 04.01.2011
Паведамленні: 185
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.02.11 23:10    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

helin, дзякуй.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 21.04.11 21:52    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Цікавы артыкул - інтэрвію з сурагатнай маці.
http://www.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=76845&idate=2011-03-30

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Цяжарнасць і роды Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Калі адпускаць на вуліцу аднаго? 48 Volja 60737 31.05.16 22:17
гануля-мамуля Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Калі пры вас б'юць дзяцей 56 julcik 90018 29.11.10 18:38
mama Halja Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 87797 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі аддаваць дзіця ў школу? 134 Тэлевіталь 175676 30.10.09 0:51
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Калі чужыя выхоўваюць тваё дзіця? 7 stasia 35139 29.10.07 11:37
momto4 Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map