Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Падарункі для розных узростаў

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Выхаванне і Адукацыя
 
Аўтар Паведамленне
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 13.07.07 23:58    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Справаздача.
Мы набылі падарункі. Малому 7 год набылі мадэль самалёта, якую самому трэба зьбіраць. Мне знаёмая параіла, яна вазіла такі падарунак малому ў Нямеччыну, яму вельмі спадабалася. Малому 2 год - кубікі, зь якіх трэба складаць карцінкі. І.. Чабурашка! У краме быў нават выбар: чабурашка фабрыкі “Радуга” (страх гасподні) і чабурашкі Fancy розных памераў і з рознымі выразамі твараў. Цяпер шукаю ў нэце чабурашкаў, каб можна было замежнікам патлумачыць, хто ж гэта такі. Сьмешка
Бацькам ільняны абрус з сурвэткамі, саламяную скрыначку і штодзёньнік у скураной вокладцы з малюнкамі беларускіх помнікаў гісторыі і тлумачэньнямі па-беларуску і па-ангельску.
І ўсім – цукеркі. І чакалядка кілаграмовая. “Спартак”, якога вы так баіцеся. Зьбянтэжаны Проста гэта гомельская фабрыка, і мы ўжо прывычныя.. і крамы ў нас ёсьць добрыя.
Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 13.07.07 23:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй усім! Мне вашыя парады вельмі дапамаглі!

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 0:07    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

І чакалядка кілаграмовая. “Спартак”, якога вы так баіцеся.

А гарачую чакаляду мы робім менавіта з гэтага кілаграмовага Спартака. Так

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 0:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

штодзёньнік у скураной вокладцы з малюнкамі беларускіх помнікаў гісторыі і тлумачэньнямі па-беларуску і па-ангельску.


Штосьці падказвае, што тэксты для гэтага штодзёньніка рэдагавала я Упс... , а муж перакладаў. Ганаруся, што давялося паўдзельнічаць у гэтай працы...

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 1:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Супэр! Мне вельмі падабаецца! Дык і афармленьне там нефіговае, нясорамна каму й падараваць.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 1:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

афармленьне там нефіговае


Ага, так яно й ёсьць. Браліся малюнкі Напалеона Орды, сканаваліся, пасьля ўся графіка апрацоўвалася адмысловым чынам, штосьці даводзілася амаль поўнасьцю перамалёўваць. Прафэсійная мастачка распрацоўвала стыль штодзёньнікаў. Іншыя выдавецтвы спрабавалі зрабіць штосьці падобнае, але...
Дарэчы, штодзёньнікі выпускаліся як сэрыя. Выйшлі "Санкт-Пецярбург", "Масква", "Архітэктурныя славутасьці сьвету" ды іншыя. Але рэкорд папулярнасьці б'е беларускі штодзёньнік!!!

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Palina007

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 02.03.2007
Паведамленні: 2292
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 1:26    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka пісаў(-ла):
Выцемка:

афармленьне там нефіговае


рэкорд папулярнасьці б'е беларускі штодзёньнік!!!


Людцы, дзе набыць??? І колькі каштуе?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
LaVita

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 13.06.2006
Паведамленні: 1778
Адкуль: Гомель

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 1:34    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Каштуе адпаведна, для калякаў-малякаў не набудзеш. Сьмешка Сярэдніх памераў - 64-76 тысячаў. А ўсё з-за скураной вокладкі. Можа, у Аленкі па блату засталіся экзэмплярчыкі? Міргаю Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 2:03    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Можа, у Аленкі па блату засталіся экзэмплярчыкі?


Не, на жаль, не засталіся. Для падарункаў набывала штук 5, усе даўно разышліся. Што праўда, набывала варыянт ня ў скуранай вокладцы, ён каштаваў калісьці 8 даляраў. Беларускі штодзёньнік у скуранай вокладцы тады ж быў па 30 даляраў. 22 даляры - толькі за вокладку Rolling Eyes
Зараз не кантактую зь фірмай-вытворцам, але тэлефончык магу падкінуць, магчыма, нейкія старыя запасы ў іх яшчэ ёсьць, бо яны рабілі вялізны наклад.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 14.07.07 23:18    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

нататнікі ў скураной вокладцы я набывала ў "Гіпа". па-мойму, у нейкіх звычайных канцтаварах бачыла бяз вокладкі

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Выхаванне і Адукацыя Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 79097 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 59395 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 44487 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26312 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 46077 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map