Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Вітаміны (сінтэтычныя)

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Kryscina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.03.2006
Паведамленні: 9054
Адкуль: Miensk

ПаведамленнеДададзена: 20.03.11 13:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Андрэй не даваў Мірону вітамінаў таксама. Трымаў гадзінамі пад сонцам, стоячы перад вакном, выносячы на балкон (Мірцік лютаўскі, і вясна ў год ягонага нараджэння прыйшла позна).
Аднак калі Мірон пачынае хварэць, прастужаецца, то п'е вітаміны (пераважна групы С) у час хваробы і недзе тыдзень пасля яе. Але ж тата лекі прызначае рэдка і па мінімуму, так што Мірцік лічыць вітаміны лекамі.

А я вітаміны п'ю амаль увесь час. Думаю, што менавіта дзякуючы ім ангіны ў мяне здараюцца цяпер раз на год, а не 5-7, як раней.
У час цяжарнасці я піла Матэрну, але з сярэдзіны тэрміну перайшла на зрэдчасовы кальцый і некаторыя паасобныя вітаміны па парадзе свайго ўчастковага генеколага (ейную тактыку прызналі слушнай і лекары, якія займаліся мной на захаванні).
Сапраўды ўсё вельмі індывідуальна.

_________________
Хто хоча зрушыць свет, хай пасуне сябе. Сакрат
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.03.11 17:46    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Black aspid, дзякуй за допіс! Цікава было даведацца пра Вашыя погляды на вітамінатэрапію.
Мы не злоўжываем сінтэтычнымі вітамінамі, але зрэдку іх прымаем. Я падчас цяжарнасьцяў піла, муж для сябе часам "Антістрэс" купляе, дзецям да году я давала комплекс А-С-Д. Розьніцу ў самаадчуваньні пры прыёме вітамінаў і пры іх адсутнасьці я заўважала, асабліва пасьля родаў, калі безь вітамінаў па сьценцы ішла.

Дзецям вітаміны даю ў мінімальнай дозе, нават менш за прафіляктычную дозу. Зараз Віка за 2 месяцы выпіла адзін флакончык "Мультытабса", які ў прынцыпе разьлічаны на адзін месяц, то бок доза вітаміну Д была каля 200 МЕ (прафіляктычная павінна быць 400-500 МЕ). Ня ведаю, ці ўплывае такая доза наагул, ці ўплывае добрым чынам, ці яна занадта малая, каб уплываць. Мабыць, даю вітаміны ў такой дазіроўцы хутчэй для свайго нэрвовага спакою, чым для дасягненьня выніку: вось, нешта даю, нейкі добры вынік, можа быць, будзе, перадоз пры такіх дозах наўрад ці будзе, пэдыятаркам са спакойным сумленьнем магу казаць, што вітаміны рэгулярна прымаем.
Дый дачушка ў мяне была такая фіялетава-сіняя першыя месяцы, што так і карцела падаваць ёй "хоць што-небудзь", каб яна паружавела і стала падобнай на звычайнае дзіця. Сьмешка Гэтым псыхалягічным супакаяльным "што-небудзь" і сталі вітаміны (нейкія лекі Вікусьцы кардыёляг выпісвала са словамі "можна папрымаць", але мы вырашылі іх не прымаць, калі пра пабочку пачыталі. Ага-ага, у мяне таксама мэдычная самаадукацыя, як і ў Вашага свёкра Сьмешка). Зараз вітаміны Віцы ўжо не даю, бо часта гуляем на вуліцы і стараемся грэцца на сонейку.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 22.03.11 17:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:
Андрэй не даваў Мірону вітамінаў таксама. Трымаў гадзінамі пад сонцам, стоячы перад вакном


Kryscina, дзякуй, прыслухаюся да меркаваньня паважанага лекара.

Адно пытаньне: а вітамін Д хіба можа выпрацоўвацца, калі стаіш пад сонцам перад зачыненым вакном? Здаецца, промні, патрэбныя для выпрацоўкі вітаміну Д, праз шкло не праходзяць, трэба менавіта пад адкрытае сонца выходзіць?

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 22.03.11 20:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

На ігуаньем форуме дзідзька адзін набыў апарат каб вымяраць узровень ультрафіялетавага выпраменьваньня. Ён лампы для рэптыліяў тэсціў. ну і заадно усё што пад руку траплялася. Дык вось праз адзінарнае шкло 5 міліметраў (ваконнае пракладна такое) праходзіць 5 адсоткаў ад той колькасьці ультрафіялету якая ёсьць без шкла. Таму, калі у сярэдзіне дня, ды пад проста падаючымі на дзіця промнямі сонца і калі у вас ня шклапакеты - то мае сэнс. Ва ўсіх астатніх выпадках не.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.03.11 11:12    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, так, праз шкло ўльтрафіялет амаль не праходзіць. Патрэбна адкрытае акно.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 23.03.11 13:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julker, julcik, дзякуй за інфармацыю. У прынцыпе, я так і думала, што праз шкло ультрафіялет не праходзіць. Проста зацікавіла, якім чынам Крысьцінін Андрэй рабіў сонечныя ванны маленькаму Мірону.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 23.03.11 16:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, акно адкрыць. Я Даську клала спаць на балконе і цалкам адсоўвала рамы.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы не можаце далучаць файлы
Вы не можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 88986 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 65960 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 49970 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 28643 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 51192 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map