Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік?

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 1:05    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я ўжо кепска памятаю, ці былі ў нас колікі. Калі часам балеў жывоцік, Бэбінос дапамагаў імгненна. А яшчэ я прыціскала малога жывоцікам да сябе, і ўсё неяк хутка праходзіла. Увогуле, калі я цяпер гляджу назад, я разумею, што найвялікшая праблема была з-за таго, што я не магла расслабіцца. На працу хадзіць ня трэба было, але выконваць пэўныя працоўныя абавязкі -- таксама. гэта мяне дзёргала і не давала атрымаць поўны кайф. Але і так было клясна. ды й зараз клясна. Я заўважыла, што мяне асабіста моцна напружвае, калі трэба рабіць шмат справаў адначасова. а калі расслабляешся і аддаешся нейкай адной справе -- усё робіцца нашмат хутчэй.
Напрыклад, у мяне малое не засынала раўнюсенька да той пары, пакуль я ляжала і думала: ну хутчэй ужо, засьні, мне трэба ісьці! як толькі я супакоілася і настроілася на малога -- ён тут жа заснуў. Цікава, правіла працуе й зараз. ці не на форуме я нядаўна прачытала: лепш 20 хвілін якаснага часу, прысьвечанага дзіцяці, чым гадзіна няякаснага.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 1:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

я ўжо кепска памятаю, ці былі ў нас колікі.


значыць не было Сьмешка

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 1:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Напрыклад, у мяне малое не засынала раўнюсенька да той пары, пакуль я ляжала і думала: ну хутчэй ужо, засьні, мне трэба ісьці! як толькі я супакоілася і настроілася на малога -- ён тут жа заснуў. Цікава, правіла працуе й зараз.


Таксама вывела для сябе гэтае правіла, калі малому было некалькі месяцаў. А дзейнічае яно, напэўна, таму, што рытм дыханьня дзіцяці падстройваецца пад рытм дыханьня маці. Калі маці спакойная, яна дыхае глыбока, павольна, дзіця пачынае дыхаць гэтак жа - і супакойваецца.
Калісьці нам штосьці падобнае расказвалі на лекцыях па фальклёры. Народны спосаб: калі хочаце супакоіць малое дзіця, прыцісьніце ягоную шчаку да сваёй шчакі, сядзьце і думайце пра нешта спакойнае.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 1:25    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Таксама вывела для сябе гэтае правіла, калі малому было некалькі месяцаў. А дзейнічае яно, напэўна, таму, што рытм дыханьня дзіцяці падстройваецца пад рытм дыханьня маці. Калі маці спакойная, яна дыхае глыбока, павольна, дзіця пачынае дыхаць гэтак жа - і супакойваецца.


Гм... А ў нас гэтак не было. Янка спаў, а я нахабна чытала і канспектавала разумныя кніжкі. Пры гэтым яшчэ перакладала Янку з рукі на руку, залежна ад таго, правую ці левую старонку чытала. Галоўнае на ложак нельга было класьці - адразу прачынаўся (казалі, што калі на цёплым ляжыць жывоцік не баліць)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 1:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Правіла дзейнічае для часу засынаньня і супакойваньня. Калі дзіця ўжо сьпіць, рытм дыханьня маці, напэўна, ня так моцна ўплывае. Я таксама займалася такой справай, як праца зь сьпячым дзіцёнкам на руках. Рэдагавала тэксты правай рукой, а Лесь на левай спаў.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 2:06    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

ясна, што на руках малое спала (а калі яшчэ і ў сьлінзе -- любата) хоць цэлы дзень. Я пра тое, калі хацела, каб менавіта на ложку "на нач" заснуў і мяне адпусьціў. відаць, дзіця адчувае яшчэ і ўнутранае жаданьне маці "зваліць" і не адпускае яе. А як толькі маці расслабляецца і плянаў сыйсьці ў іншы пакой не будуе, і малое супакойваецца.

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
наталька

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 14.05.2006
Паведамленні: 4353
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 12:57    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Мне было цяжка з маленькім, і нават не з маленькім, а ад пасьляродавай дыпрэсіі. Во дзе жах!!! І навошта яна бедным мамам?!!! Rolling Eyes

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 13:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alina, дык я пра тое, што ў нас было ўсёроўна - што на ноч, што не на ноч. Кладзеш у пэўную позу - сьпіць. Спрабуеш у іншую позу - ня сьпіць. Як цацка Сьмешка
Мне яшчэ казалі, што калі пра нешта думаеш дзіця можа ня есьці - гэта таксама ня спраўджвалася.
Так што гэта як у каго

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
pink_by

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.04.2006
Паведамленні: 1336
Адкуль: Менск-Гомель

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 13:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Сьмешка мне было цяжка першы месяц, а потым прызвычаілася і шмат што паспявала і кніжкі пачытаць... Наська расла досыць самастойнай, за спадніцай не бегала, хаця ў асноўным пасля майго вяртання з бальніцы была толькі са мной. Колікі былі, але не вельмі моцныя. Ёй заўсёды дапагала, калі насілі стоячы і каб глядзець наперад, за гэта яна пазней кенгуру палюбіла, бо там як раз такая магчымасць ёсць. Карацей, мне адназначна было цяжэй ад пачатку...

_________________
на форуме не бываю. таму калі выпадкова нехта ўсё ж захоча са мной звязацца - прыватная скрыня ці пазначаныя кантакты.

skype pink_by
http://pink-by.livejournal.com/
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара Yahoo Messenger MSN MessengerНумар ICQ
Tanya

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 1921
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 8.11.06 21:43    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Напрыклад, у мяне малое не засынала раўнюсенька да той пары, пакуль я ляжала і думала: ну хутчэй ужо, засьні, мне трэба ісьці

І ў нас працавала Так

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 1.06.07 14:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

мне здаецца што на пачатку лягчэй. 1-гадовага таксама не пакінеш, ён усюды забіраецца, шкодзіць штохвіліны. А малеча сабе сьпіць і сьпіць.

А можа я проста ўжо забылася? Сп. Зялёная Усьмешка

Памятаю толькі, што як другое нарадзілася, то вельмі цяжка было размяркаваць увагу: як немаўлятка плача, то і Паўлінка пачынала нешта патрабаваць і плакаць. А з нованароджанай Паўлінкай зусім было проста.

Неяк падазрона ўсё проста выглядае... Відаць усёж я забываю як гэта з нованароджаным. Трэба яшчэ раз праверыць!
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Alina

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 06.04.2006
Паведамленні: 3916
Адкуль: Менск, Даўгабродская

ПаведамленнеДададзена: 1.06.07 15:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

mama Halja,
Выцемка:

Трэба яшчэ раз праверыць!

Вельмі шчасьлівы Вельмі шчасьлівы Вельмі шчасьлівы

_________________



______________________________
мой тэлефон -- 6616440, мой skype -- alinastefanovic
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2
Старонка 2 з 2.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Шукаем робатаў, але не простых і не залатых 4 Птушкі-калібры 13440 6.09.12 1:02
Птушкі-калібры Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў [ Апытанка ] Мужчыны і жанчыны: гендэрнае пытаньне 69 Kryscina 61772 18.11.11 13:29
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 66398 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Наваградак — ня Леніна, але Міндоўга! 0 Wojsza 16547 8.07.09 9:38
Wojsza Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 28330 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map