Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Ляўко ці не?

 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Гадуем дзеці
 
Аўтар Паведамленне
karcinka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.11.2006
Паведамленні: 103
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 18.02.07 14:44    Загаловак паведамлення: Ляўко ці не? Адказаць з выцемкаю

У якім ўзросьце дзіця павінна нарэшце вызначыцца, якой руцэ будзе аддаваць перавагу?
Да двох год Паўліна болей карысталася левай рукой, таму я была ўпэўненая, што яна ляўко, як ейны дзядуля. Я не перавучвала яе, але прыкладна ў два гады яна стала трымаць лыжку, лапатку ў пясочніцы правай рукой. Малюе ж толькі левай і, калі прапаную ўзяць аловак ў правую ручку, кажа: "я так не магу".
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 18.02.07 15:45    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Увогуле вядучая рука закладзена ў чалавека ад зачацьця. Але! Даволі істотнае "але".
Ступень лева ці праварукасьці вельмі розьніцца ў кожнага чалавека. І калі вашаму дзяцяці пашчэньніла аднолькава добра валодаць і праваю і леваю рукамі, то амаль дакладна, што... дзетка будзе звычайнаю праўшою. Бо паўтараючы праварукую маму, пачне карыстацца толькі адною рукою.
Відавочнымі ляўшамі робяцца толькі тыя, каму ну зусім складана карыстацца праваю рукою. (Такія як я Вельмі шчасьлівы ). Астатнія хутчэй будуць, як Паўлінка. Некорыя дзеяньні рабіць адной рукою, некаторыя другой. Мяркую, што гэта зусім няблага. Я асабіста мела з-за сваёй леварукасьці шмат праблемаў (і дагэтуль маю). Пачынаючы з карыстаньня мышкаю кампутароваю, сканчаючы пошукам чысьцілак для бульбы, якія для праварукіх робяцца збольшага.
У вашым выпадку самае лепшае, зусім не зважаць на тое, якой рукою яна нешта робіць. Але, ужо зараз, старанна вучыць дзе лева, а дзе права. Бо яшчэ адна праблема ляўшэй, гэта блытаніна права-лева. Каша ў галаве асабліва ў школе пачынаецца, калі настаўніца камандуе: "Вазьміце асадкі ў правую руку..."

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 18.02.07 15:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Ёсьць даволі дарагія і складаныя тэсты, вызначаючыя ступень леварукасьці. Нажаль я няведаю, ці ёсьць такія апараты ў Менску.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 18.02.07 22:33    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А мне па-барабану якой рукой што рабіць. Усё, акрамя навучанага ў савецкай шкле праваручнага пісаньня.
Мая парада. Калі ў вашага дзіцяці няма ярка выражанай права- ці лева- рукасьці - разьвівайце абедзьве рукі аднолькава. Гэта вельмі карысна для сувязяў паміж паўшар'ямі мозгу. Акрамя таго - гэта дадатковая перавага над аднагодкамі, "спосаб сябе паказаць", што для дзяцей важна.

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 20.02.07 18:15    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

julcik, такіх людзей як Вы - адзінкі. У асноўным людзі прызвычайваюцца рабіць нешта нейкай адной рукой. Ды і навошта адмыслова вучыць дзіця пісаць абедзьвумя рукамі??? Мой бацька, дарэчы, ляўшун. У яго польскай школцы (ён пасьпеў туды пахадзіць пару гадкоў да таго, як расейцы прыйшлі) яго настаўніца біла балюча лінейкай па-рукох, прывучылі такі пісаць правай, але інструманты, калі нешта рамантуе, трымае левай, таксама і малюе левай.

Я бы моцна не перавучвала дзіця, калі ляўшун, але паспрабавала бы мякка 'нагадваць' пра правую, калі гэта для яго не вельмі цяжка, то няхай будзе як большасьць, бо ўсё ж такі ўсе прылады ў асноўным зроблены пад большасьць (дарэчы, у сучасных бел школах асьвятленьне партаў заўсёды пралічваецца зьлева, каб было добра відаць вучням, большасьць якіх піша правай рукой).
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
karcinka

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 07.11.2006
Паведамленні: 103
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.02.07 20:02    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Я была чамусьці ўпэўненая, што дзіця-ляўко будзе нешта рабіць правай рукой, толькі калі яго да гэтага настойліва прывучаць. Мне было дзіўна глядзець, як Паўліна "вучылася" есьці, з'есьць некалькі лыжак левай рукой, тады ў правую возьме, зноўку ў левую. А цяпер катэгарычна ня хоча есьці левай рукой, хаця правай ў яе атрымліваецца вельмі па-сьвінску (палову да роту не даносіць). Няўжо так хоча быць як ўсе?
Тэарэтычна ж, калі леварукі чалавек нешта змог рабіць правай, дык для левай ўменьне не губляецца.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 20.02.07 21:16    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

я думаю, што не так шмат людзей, што 100% ляўшуны ці наадварот - як і не так шмат людзей, што яскрава бландзіны ці брунэты. Калі Ваша Паўліна вучыцца тое самае рабіць то адной, то другой рукой так, як Вы гэта апісваеце - няхай сабе, на маю думку. Мая Паўліна, таксама нешта такое рабіла то так, то гэдак, а потым павалілася і ў яе на левай руцэ была трышчына, то яна ў гіпсе прахадзіла недзе 5-6 тыдняў і за гэты час вельмі канкрэтна прывучылася ўсё рабіць правай.

_________________


Sow a thought reap an action. Sow an action reap a habit.
Sow a habit reap a character. Sow a character reap a destiny
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julcik

Адміністратарка


Зарэгістраваны: 15.03.2006
Паведамленні: 7682

ПаведамленнеДададзена: 21.02.07 16:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Выцемка:

Ды і навошта адмыслова вучыць дзіця пісаць абедзьвумя рукамі???


Вучыць пісаць абедзьвюмя рукамі я не прапаную. ДЗіця само выбярэ якой рукой у яго будзе лепей атрымлівацца. Але іншай рукой яно будзе валодаць не абы як, а таксама добра, проста калі не прыніжаць іншую руку.

Увогуле да школы абедзьве рукі трэба разьвіваць аднолькава. Не для таго, каб потым пісаць абедзьвюмя, а таму, што дробная маторыка - гэта нашае ўсё (мозг, у сэнсе)

_________________

Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 21.02.07 18:54    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

маеце рацыю julcik , я была не так зразумела спачатку
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
julker

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 23.05.2006
Паведамленні: 1384
Адкуль: Таронта

ПаведамленнеДададзена: 21.02.07 23:11    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Насамрэч тут пытаньне ня толькі зручнасьці, але і агульнага развіцця. Перавучаныя ляўшы маюць пэўныя праблемы. Нашмат больш глыбокія і складаныя за нязручныя прылады працы. Сувязь вядучай рукі і вядучай паловы мозгу усе пэўна ведаюць. І калі такім як настойваць на карыстаньні праваю рукою, то псіхалагічныя праблемы ўзьнікаюць прыкладна ва ўзросьце 8-10 год. Бывае і раней.
Ляўшы вельмі крэатыўныя людзі. І на прыкладзе маёй мамы (перавучанай ляўшы) гэта вельмі цікава назіраць. Яна добра піша абедзьвума рукамі. Але леваю яна піша тады, калі трэба думаць. А праваю тады, калі трэба вельмі ахайна і правільна. Таму сачыненьні ў школе яна пісала леваю, а на чыстае перапісвала праваю.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Нумар ICQ
mama Halja

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 24.01.2007
Паведамленні: 1718
Адкуль: USA (а раней Менск)

ПаведамленнеДададзена: 1.06.07 14:21    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Наш Даніла ўпарта бярэ алоўкі левай рукой. Я яму ў правую падкладаю, а ён па-свойму. Здаецца, яшчэ адзін 'крэатыўны' падрастае.
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Наведаць сайт аўтара
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Гадуем дзеці Часавы пояс: GMT + 3
Старонка 1 з 1.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў у якім узросьце вашыя дзеці пачалі (пачынаюць) размаўляць? 67 mama Halja 72971 22.02.11 20:39
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 86254 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 64011 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў У якім месяцы/сэзоне лепш цяжарыць і нараджаць? 19 Halina 30689 5.10.07 14:18
наталька Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Хто патрабуе больш часу - дзеткі, якім 2 тыдні альбо годзік? 26 LaVita 39120 1.06.07 15:11
Alina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map