Новае ў блогах
Артыкулы
Форум
Блогі
Фотаальбом
Подпісы да форумаў
Афіша
Паштоўкі
Жывы слоўнік
Наша мапа
Каляндар
Рэгістрацыя
Пошук па форуме
Сябры і Групы
Пашпарт
» Уваход
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       
Інгаляцыі

Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3 

Спіс форумаў Нашыя дзеткі » Здароўе
 
Аўтар Паведамленне
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 19.01.11 0:49    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

6 мілілітраў раствору - гэта колькі хвілін інгаляцыі?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 19.01.11 1:04    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, здаецца, 15-20 хвілінаў.

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 20.01.11 0:35    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

А як доўга за раз можна інгаліраваць фізрастворам дзіця, якому 3,5 года?
І яшчэ. Мы сёння набылі інгалятар Аллегра (жоўта-блакітны). У каго-небудзь ёсць такі ж? А то ў мяне адна жоўтая штучка застаецца лішняй... Вельмі шчасьлівы Што і куды я не паставіла?

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 20.01.11 0:55    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, а што, інструкцыі ў вас няма? Сьмешка

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
hormashyki

Вельмі актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 24.05.2006
Паведамленні: 912

ПаведамленнеДададзена: 20.01.11 7:01    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, у нас такі. На колькі разумею жоўтыя штучкі з літарамі А, В, С для розных глыбін інгаляцый.

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 21.01.11 16:39    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Alenka, інструкцыя ёсць, але нейкая... нібыта на ксераксе зробленая, малюнкаў не разабраць. нейкая крадзеная. Сьмешка Знайшла ў Інтэрнэце такую самую, але больш якасныя малюнкі-схемы. Не знайшла той штучкі. Сьмешка
hormashyki, не, пістоны я адразу апазнала. Гэтая штучка кольцападобная. Можна надзець на верхнюю частку інгалятара. Але тады на гэтую ўжо жоўтую штучку не надзяецца ні мундштук, ні маска (не налазіць). Rolling Eyes

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Alenka

Свой чалавек


Зарэгістраваны: 28.04.2006
Паведамленні: 2261
Адкуль: Менск

ПаведамленнеДададзена: 21.01.11 17:59    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Lisa, ну так, інструкцыі часам жахлівыя бываюць. А я проста думала, што ў вас зусім інструкцыі няма і хацела прапанаваць свае паслугі па пошуку яе.Сьмешка
Вось пра ваш інгалятар: "В комплект небулайзера входят взрослая и детская маски и комплект сменных фильтров, которых хватит на 1 год работы". Магчыма, вашая жоўтая штучка - зьменны фільтар? Да нашага інгалятара "Медэл" таксама зьменныя фільтры дакладаліся. Але тады ў вас павінны быць 3 штучкі, то бок 3 фільтры...
Мала хто ведае, што фільтры трэба час ад часу мяняць. (Дарэчы, трэба і мне ўжо фільтар у сваім інгалятары памяняць.)

Справа збоку ў вас ёсьць сіняя заглушка. Гэта накрыўка фільтра, пад ёй павінен быць нейкі рычаг. Накрыўка фільтра, адпаведна, здымаецца, калі вы націсьнеце на рычаг, а пад накрыўкай стаіць фільтар. Паглядзіце, як выглядае той фільтар. Міргаю Тое? Ня тое? Вось інструкцыя, дарэчы: http://www.beauty-line.ru/pdf/med-2000-neb.pdf
Пра зьмену фільтра ў самым канцы гаворыцца.

А яшчэ вось тут на малюнку нейкая жоўтая штучка зьверху. Ня тое? http://www.med-technika.ru/Pages/shop/allegro.htm

_________________


Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Lisa

Актыўны ўдзельнік


Зарэгістраваны: 10.02.2007
Паведамленні: 332
Адкуль: Маладэчна

ПаведамленнеДададзена: 22.01.11 2:47    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Дзякуй, Alenka. Як казала гераіня аднаго серыяла, "ачумець". Мяркуючы па малюнку (другая спасылка), інгаляцыі можна рабіць нават без доўгай сіліконавай трубкі. Яна, напэўна, для зручнасці (як захацеў, так і сеў). Дзякуючы Вам, перачытала інструкцыю. Сапраўды, можна з трубкай, можна без яе. "Жоўтай штучкі" не знайшла (фільтры не такія, іх сапраўды тры), Зьбянтэжаны але інгалятар дзейнічае, туман пускае - чаго яшчэ хацець? Можа, гэтая "штучка" такая ж факультатыўная, як сіліконавая трубка...

_________________
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку Даслаць e-mail
Hanna




Зарэгістраваны: 17.02.2008
Паведамленні: 40

ПаведамленнеДададзена: 22.01.11 16:32    Загаловак паведамлення: Адказаць з выцемкаю

Яшчэ можна рабіць інгаляцыі фізраствор/фурацылін( прыгатаваны, раствор) 1:1, дарэчы такое прызначаюць нават пры абструктыўным бранхіце. Калі проста баліць горла дзіаксідзін/фізраствор 1:1. Дарэчы пры сухім хораша АЦЦ для інгаляцый. Можна бератэк, але да 6 гадоў асцярожна, патрэбны нагляд лекара. Мінералка мне не падабаецца. Сушыць. Што баржомі, што Мінская 4.
І як я чытала, то ў кампрэсарныя, а тым больш ультрагукавыя інгалятары нельга заліваць нічога самаробнага. У тым ліку і ваду з соллю. А травы і алеі - дакладна ведаю- нельга!!!
Дарэчы, у аптэках гатуюць фізрастворы, там тэрмін захаванння толькі месяц. Але ж няма кансервантаў. Каштуе каля 1,5 тыс -250 гр.
Па працягласці мы робім 5-7 хвілін. А навошта больш?
Хто- небудзь карыстаўся амбраксолам для інгаляцый?
Угару
Праглядзець пашпарт Даслаць цыдулку
Паказаць паведамленні:   

Распачаць новую тэмуАдказаць на тэмуprinter-friendly view    Спіс форумаў Нашыя дзеткі -> Здароўе Часавы пояс: GMT + 3
Пераход да іншай старонкі: « папярэдняя  1, 2, 3
Старонка 3 з 3.

 
Перайсці:  
Вы не можаце распачынаць тэмы
Вы не можаце адказваць на паведамленні
Вы не можаце рэдагаваць свае паведамленні
Вы не можаце выдаляць свае паведамленні
Вы не можаце галасаваць у апытанках
Вы можаце далучаць файлы
Вы можаце сцягваць файлы

Падобныя тэмы
 Тэмы   Адказы   Аўтар   Праглядаў   Апошняе паведамленне 
Няма новых паведамленняў Гурток "Ветахі" 42 pink_by 81124 27.09.10 2:38
pink_by Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Купляйце "Світанак" 23 наталька 60596 3.02.09 0:18
Наста Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў мой муж не хоча займацца "бабскімі" справамі 17 Lida 45589 9.10.06 12:01
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў 2 квіткі на "Сымона-музыку" 15.09 3 Kryscina 26757 13.09.06 11:51
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
Няма новых паведамленняў Набуду "Дамініку" 15 Lida 47136 2.07.06 11:43
Kryscina Паглядзець апошняе паведамленне
 
  Мянушка:    Пароль:      Запомніць мяне       


Board Security

Каталог TUT.BY Rating All.BY Internet Map